Праз бокі лезе каму. Празмерна многа чаго-н. у каго-н. Табе ўжэ, Віцянька, праз бокі
лезя, сам ні знаяш, што ты хочаш. Індура Гродз.
У бокі калоць каму. Непакоіць, рупіць. У грыбы схадзіла і нічога ні набрала. От, хоць
у бокі калоць ні будзя. А так бы думала, што растуць. Купіск Навагр. От табе ў бокі коле
зьбегаць туды... Абыдуцца й бесь цібе. Гнесічы Навагр.
БОКУ. Да круглага боку наесціся. Добра, сытна. Дзякуй табе, Агата, наелася да
круглага боку, дай Бог табе здароўя. Жорнаўка Ваўк.
З боку каго, чыйго. Ад каго-н. – асобы ці групы асоб, ад якіх зыходзіць
прадстаўніцтва. Цыганэ з боку маладога, а прыданыя – з яе боку. Вялікія Баяры Шчуч.
(СПЗБ-5, 369).
Малога боку. Які мала есць. Пра жывёлу. – Во, глядзіця, конь сколька пахадзіў па
канюшыня і ўжо наеўся, стаіць. – Дзеткі, гэты конь малога боку: троха зьесь – і ўсё.
Косцевічы Астр.
Пры боку. Вельмі блізка, побач. Чатырнаццаць кілометраў, дый пры боку аўтобусы
ходзяць. Ніз Сл. (ХБД, 460).
БОЛЕСЯ. Запісацца да Болеся ў сшытак. Іран. Страціць усякую ахвоту жаніцца,
быць закаранелым халасцяком. Ён ш запісаўся да Болеся ў шшытак, цяпер яго сам чорт
ні ажэніць. Вішнеўка Зэльв.
БОЛЬШАГА. З большага. Не цалкам, у асноўным (зрабіць што-н.). Там ягат
засталосо яшчэ много, мы пазьбіралі толькі з большаго, самыя велькія. Бабіна Гродз. Як
хлеба німа, та першыя нажатыя снапэ калоцяць з большаго, ні развязваючы, і жывей да
мліна. Саломенка Гродз. (СНМ-2, 97).
БОМБА. Бомба яго (яе, іх) ведае (знае). Няўхв. Невядома. А бомба яго зная, што яму
ўжэ трэба, здэся [здаецца], усё ест, а яму ўсё мала гэтага багаства. Купры Шчуч. А дзе
гэта кнішка дзелася, бомба яе ведае. Студзенікі Свісл. Бомба іх зная, дзе гэтыя каровы
праваліліса, недзі лазяць другія суткі й дахаты ні йдуць. Бабіна Гродз.
БОМБЫ. Хай яго бомбы. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н.
непажаданага. Мушчыны сеялі лён, хіба баба так пасея? У сенажаць клалі, на атаўцы,
сохнуць. Потым падбіралі, трапалі. Хай яго бомбы! Цячэ пот па лэбі. Выскачыш, бывала,
падыхаяш ды зноў. Красулі Шчуч. Прыйшоў да нас немец, хай яго бомбы. Вярбілкі Шчуч.
БОМКАЛА. Як бомкала бурчаць і пад. Асудж. Незадаволена. Ну ўжэ ты, бацько, і
надаеў. Што ні робіш, усё табе кепско. Ходзіш тыко і бумкаціш па хаці як бомкало. Лунна
Маст.
БОНКАЙ. Бонкай у вочы лезці каму. Назаляць, дакучаць каму-н. Чаго ты чалавеку
бонкай у вочы лезяш? Новы Двор Шчуч. ● Бонка – авадзень.
БОРАДУ. Бораду павесіць каму. Іран. Адмовіць таму, хто заляцаецца, сватаецца да
дзяўчыны. Наша Галя вашаму Мілінкевічу бораду павесіла. Во так! Бершты Шчуч. (ЗНФ,
19). Хадзіў ён, хадзіў зь ёю, а яна яму бораду павесіла. Пескі Маст. (ЗНФ, 19).
Па бораду. 1. наесціся. Уволю, як толькі можна. Ні буду вячэраць, ні хачу. У абет
наеўся па бораду, аж дыхаць цяшка было. Горшавічы Астр. 2. чаго. Вельмі многа, звыш
меры чаго-н. У хаці яды па бораду, а ён прыйшоў да чужых людзей есьці. Гнесічы Навагр.
І рэзаў сечку, і малаціў, работы па бораду было. Жылі Іўеў. Вар. па бараду (па бораду).
БОСАГА. Сперці як босага на лёд каго. Няўхв. Паставіць каго-н. у безвыходнае
становішча, прымушаючы зрабіць што-н. Яны ш міне сьперлі як босага на лёт: «Дзе
хочаш шукай, а назат з голымі рукамі ні прыхоць!» Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 66). Іх двоя, а я
адзін. Ну й сьперлі як босага на лёт, і мусіў аддаць ім што ў кішэні было. Зубрава Шчуч.
(ЗНФ, 66).
БОСЫ. І босы і голы. Ні з чым, без якой-н. матэрыяльнай маёмасці. Немец атступаў,
спаліў міне ўсё як стоя асталася: і боса і гола, і вайна тут, і дзеці, двое малых дзяцей
было. Паляжын Зэльв
10 👁