Што на бок што на ногі. Іран. Невысокі і тоўсты хто-н. І сам малы, і жонка ў яго
таксама што на бок што на ногі. Ананічы Дзятл.
БОКА. Ні бока ні вока не глядзець. Зусім, абсалютна. Носяцца гэтыя на матацыклах,
ні бока ні вока ні глядзяць. Уселюб Навагр. Вар. ні вока ні бока; ні бока ні вока.
БОКАМ. Бокам выйсці (вылезці) каму. Кепска скончыцца, не прайсці бясследна для
каго-н. Твая здрада табе яшчэ бокам выйдзя. Індура Гродз. Усё гэта вам бокам выйдзе.
Парэчча Дзятл. Я вам пакажу, як лазіць у мой сад, гэта вам бокам выйдзя. Голі Сл. (СГВ,
579). Будзіце лесьці ў мой сат, гэта вам бокам выйдзя. Дайлідкі Астр. Гэта работа табе
бокам вылязе, як не кінеш яе. Пасінічы Сл. Ні мяшайся да іх, а то гэта табе бокам вылязе.
Руда Яварская Дзятл. Будзяш бачыць, крадзяныя грушкі табе бокам вылязуць. Дарагляны
Маст. Гэныя зьдзекі над сіратой ім некалі бокам вылезуць. Заборцы Астр.
Бокам-скокам. Няроўна, не па адной лініі. Куды твае грады зроблены, бокам-скокам.
Міхалконі Ашм. (СГВ, 579).
Пад бокам. Зусім блізка, побач. Мяшчане ляпей жылі нават за шляхту, бо ў іх усё
пад бокам было: зямля, крамы, і рынак быў. Індура Гродз. (СНМ-2, 134). Тут у нас пад
бокам пустэча была, та пчолы ўсе туды ляталі, там цвіў баркун, сінявей, чартапалох.
Калбасіна Гродз. (СНМ-2, 257). Пад бокам арэхі. Ністанішкі Смарг. (СПЗБ-1, 201).
Хоць бокам каціся. Роўны, гладкі. Пра дарогу, мясцовасць. За Рудавіцамі была
такая трансава, што ні прайсьці, ні праехаць, а ціпер хоць бокам каціса – сухо. Свіслач
Гродз. (СНМ,144). Хоць бокам каціся. Кавалічы Гродз. (СНМ-1,194).
БОКІ. Адлажыць бокі каму. Вельмі моцна пабіць, адлупцаваць каго-н. Яму так
адлажылі бокі, што доўго ні мох паварушыцца. Куляшы Шчуч.
Бокі абабраць каму. Сурова расправіцца з кім-н., збіць, адлупцаваць каго-н.
Пярастань дурэць, а то я табе бокі зара абяру. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 20). За дзеўку бокі
абабралі адзін аднаму. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 20). Чаго цібе чорт носіць у чужую вёску?
Там табе ўчора бокаў ні абабралі? Дзеткі Воран. (ЗНФ, 20). Вар. бокі (бакі) абабраць.
Бокі акладаць. Есці. Ужэ катора пара, як пайшоў ваш Сяргей. Мусі, у хаці бокі
акладая. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 19). Паглядзі, дзе сонца, пара ўжэ і бокі акладаць. Ці ты
думаяш сёня без абеду рабіць? Забалаць Воран. (ЗНФ, 20).
Бокі выкладваць. Выконваць цяжкую працу, высільвацца. Я тут бокі выкладваю, а
яна тут ходзіць і камандуя. Капцёўка Гродз.
Бокі выкласці (вылажыць). Гл. выкласці (вылажыць) бокі.
Бокі накласці. Гл. накласці бокі.
Выкласці (вылажыць) бокі. Уволю наесціся. Смашну кашу зварыла! Аж дыхаць
цяшко, так бокі выклаў. Бабіна Гродз. Ну, учора я то добра бокі выклаў на вясельлі.
Праважа Воран. Ездзіла да брата стрычнага, то выклала бокі ў гасьцях. Бершты Шчуч.
Бокі выклаў, а ціпер бы задрамаць так мінут шассот. Грамавічы Шчуч. (ЗНФ, 23). Цяпер
у сталоўцы ня вылажыш бокі на ўсе сто. Цэны кусаюцца, а яды з гулькін нос. Сурынка
Сл. Гэтак бокі вылажыў, што з-за стала ні паньняцца. Ваўкавічы Навагр. Сёньня каровы
вылажаць бокі на канюшыні. Кронькі Шчуч. Куды табе лезе, ты ўжо вылажыла бокі
блінамі. Бакшты Шчуч. Вар. выкласці (вылажыць) бокі (бакі).
Змяць бокі каму. Моцна збіць каго-н. Помню, чаму ш ні помню. Гэто ш тады
Банэдык усё пачоў. Аля й зьмялі яму бокі тады! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 36). Вар. змяць бакі
(бокі).
Накласці бокі. Часцей няўхв. Празмерна наесціся, нажэрціся. Ну вось, накладзеш бокі
дый ляжыш цалюсенькі дзень, ніякай помачы ад цябе німа. Залясяны Гродз. Во, бокі
наклоў, ціпер і рабіць ні хочаш. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 20). Яму быля [абы] бокі накласьці,
а там хоць трава ні расьці. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 20).
На чтэры бокі. Поўнасцю, цалкам, усебакова. Пераштарцуюць [абняславяць] цябе,
пераштарцовал на чтэры бокі. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ
10 👁