Не дай Божа-Госпадзі. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н.
непажаданага, недапушчальнага. А Стэпка галосіць: а дзеткі мае, як шкода, ні дай Божа-
Госпадзі такога нішчасьця. Сурынка Сл.
Не дай пане Божа. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. нежаданага,
недапушчальнага. Ось такоё маё жыцё было, не дай каму пане Божа. Марцінавічы Зэльв.
Не прывядзі Божа. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н.
непажаданага, недапушчальнага. Такіх пастрахаў ад яго пазнала, што ні прывядзі Божа.
Баброўня Гродз. (МСГВ, 356).
Ні твой Божа. Ніяк, зусім. Гультай велькі, ні твой Божа нічога ні хоча рабіць.
Гудзевічы Маст. Вар. ані (ні) твой Божа.
Памажы Божа. Выкл. Пажаданне поспеху, удачы ў працы, у якой-н. справе. Прыбегла
і пытае, а ён кажа: «Памажы Божа!» Замасцяны Шчуч. (ДМГ, 53).
Скінь ты Божа бомбу. Выкл. Гумар. Выказванне засцярогі ад чаго-н. нежаданага.
Скінь ты Божа бомбу, каб ён сюды цяперака прыйшоў. Цудзенішкі Ашм.
Стрэж Божа. Выкл. Выказванне засцярогі ад чаго-н. нежаданага, непрыемнага,
недапушчальнага. Сядзеў-гуляў на матацыклі, а тады ўчадзяў ад біньзіну. Заходжу ў
гараш, а ён ляжыць на ба´ку. Кап, стрэж Божа, яшчэ мінут дзесяць, та і ўсё было п.
Парэчча Гродз. Ні лесь ты па гэтай страсе, ба, стрэж Божа, упадзяш, та й касьцей ні
пазьбіраяш.Бабіна Гродз. (ЗНФ, 66). Столькі дзяцей на гуліцу бегая, а ты так прэнтка на
матоцыку ляціш. Глядзі, стрэж Божа, ні наець на каторага. Забалаць Воран. (ЗНФ, 66).
Шчэж Божа. Выкл. Выказванне засцярогі ад чаго-н. нежаданага, непрыемнага,
недапушчальнага. Такая хвора пашла, кап, шчэж Божа, усё зь ёй добро было. Дварчаны
Шчуч. Ніхто ні ведая, як там што было, але назаўтра найшлі ўсіх гэтых Вайцюлёў
парэзаных, Божа шчэж, крыві поўхаты, хоць рандэлькам вычэрпвай. Шутавічы Смарг.
БОЖАЧКІ. Божачкі мае. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. Аднаму пагадала – і
ўсё праўда, другому – праўда. А Божачкі ж мае, так кожнаму картачку і перазнала.
Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 108).
БОЖЭ. Божэ мой. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. Людзі казалі: што там у яго
робіцца, то Божэ мой. Парэчча Навагр. (ХБД, 209). Мой Божэ, страха-та, баяліся.
Біскупцы Ваўк. (ХБД, 434). Вар. Божа (Божэ) мой.
БОК. Бок з бокам. Разам, сумесна. Яны вечна ходзяць бок з бокам. Няцеча Лід.
Бок з бокам сходзіцца ў каго. Хто-н. схуднеў, худы ці галодны. Звычайна пра жывёлу.
Ідзі папасі каня, у яго бок з бокам сходзіцца. Машталеры Маст. (ЗНФ, 19). Хто ш купіць у
цябе такую цялушку, калі ў яе бок з бокам сходзіцца? Карабы Ашм. (ЗНФ, 19). Цэлы дзень
пасьвіў карову, а яна і ні наелася, бок з бокам сходзіцца. Вердамічы Свісл. (ЗНФ, 19).
Бок з бокам сцягнула ў каго. Хто-н. схуднеў, худы. Звычайна пра жывёлу. Гэдыка
карова худая, аш бок з бокам сьцягнула. Ладзенікі Навагр.
Вылезці праз бок каму. Кепска скончыцца, не прайсці бясследна каму-н. Засьлініцца,
рот разявіць і прэцца біцца. Але забралі-такі ў міліцу. Там яму ўсё вылязя праз бок.
Кайшоўка Карэл. (СБНФ, 45). Твая гарэлка табе праз бок вылязя. Руда Яварская Дзятл.
Праз бок вылезці. Гл. вылезці праз бок.
У той бок не глядзіць. Зусім не слухае, не зважае, не звяртае ўвагі на што-н., не
прыслухоўваецца да чыёй-н. думкі, просьбы, парады. Сто рас гаварыла люхты ў печы
пачысьціць, а ён і ў той бок ні глядзіць. Зенявічы Навагр. Гэта ш Тадзюк так ужо лётае
за Стасюковай Таняй, а тая ш і ў той бок не глядзіць. Заборцы Астр. Я кажу яму, каб
урокі рабіў, а ён нават у той бок ні глядзіць. Пагранічны Бераст. Пазычыла суседу грошы,
а ён і хвастом накрыўся, у той бок не глядзіць. Малі Астр. (СПЗБ-3, 334).
Хоць на ліхі бок вывярніся. Выкл. Выказванне роспачы, адчаю з прычыны чаго-н.
Ні пазычу яёк, бо німа, куры ні нясуцца, хоць на ліхі бок вывярніся. Дварчаны Шчуч. ● Ліхі
бок – адваротны бок (адзення
8 👁