Малькавічы Маст. (ДМГ, 165). Думаю ў гэту нядзелю сьвіню закалоць, а ў каморцы, бронь
Божа, за лето й пылу нейкага насела, і павуціньня – аткуль толькі яно ўзялося – і ат
мышэй спасу няма. Цырын Карэл. (ДМГ, 85). Бронь Божа зачапіць яго, ён жа ш гочы
табе выдзяра. Белякоўшчына Гродз. Ні пайду, бронь Божа ціпер туды ісьці. Правыя
Масты Маст. А ўсе крычаць, тупацяць, піхаюць, віжжаць, бронь Божа. Крэва Смарг.
Мацей захварэў на запаленьне лёгкіх, бронь Божа, ат такой хваробы, можна і памерці.
Пеляса Воран. А бронь Божа, каб толькі гэтага не бачыць табе. Малі Астр. Бронь Божа,
кап я зь ім куды пайшла. Кавалі Астр. А бронь Божа, ніхто не чапаў яго, сваімі вачамі
відзяла. Трокенікі Астр. Бронь Божа цябе, сынку, як гэта ты пьяны паедзяш, а калі
міліцыя? Зенявічы Навагр. А бронь Божа, каб ён расказаў што. Урцішкі Іўеў. Брані
Божа, хай бацька дазнаяцца, што ты нарабіў. Алішкаўцы Шчуч. На сталох зафша,
дзеткі мае, хватала ядзеня. А ведаяце вы, чаму, бо ўсе смагла і добра працавалі на сваёй
зямельцы. І не пілі людзі. Бруні Божа, як тэрас. Енчы Воран. Каб я калі дзе што ўзяла
чужоё... Брунь Божа! Бабіна Гродз. Ды я тваіх куранят брунь Божа не бачыла. Новы
Двор Свісл. Брунь Божа міне ад гэтай навалы. Новая Руда Гродз. Каб толькі ён, брунь
Божа, не сустрэўся з гэтым чалавекам. Верцялішкі Гродз. Сала, жыру брынь Божа ні
елі ў пост. Занкі Свісл. І муш хутка памёр. Цяшка было адной дзяцей гадаваць. А брынь
Божа вас, дзеткі, ат такой долі. Гнезна Свісл. (ДМГ, 18). Глядзі ш, нікому, брынь Божа,
ні раскажы, а то панясуць бабы плёткі. Вензавец Дзятл.
Дай Божа. 1. Выкл. Выказванне пажадання чаго-н. Дай Божа, у добрую гадзіну
вымавіць, а ў ліхую памаўчаць. Дзям'янаўцы Дзятл. (ППФВ, 19). Аплаткам падзялілася
сям'я: і дай Божэ, жычэня такіе, каб яны встрэціліся і каб жылі шчэ. Шчучын Шчуч.
(ХБД, 481). Як сем рок міне дзіцяці, та маці патстрыгала яму валасэ, кажучы: «Дай
Божа, кап ты ніколі ні золудзіўсо, ішоў простай дарошкай». Лаша Гродз. (СНМ-2, 168).
2. Вельмі добра. У іх усяго было, жылі дай Божа. Воля-Крупіцы Маст. 3. Вельмі вялікі.
Бачыла Янусявага зяця, а пуца ў яго – дай Божа, во-во, здэцца, пэнкня. Бершты Шчуч.
(ЗНС, 48).
Дай Божа ногі (ножачкі). Паспешліва пабег (пабеглі). Хапілі дзяцей і дай Божа ногі.
Пазабівалі п, каб ні ўцяклі. Пінск Лях. А тут хтось па лесу ішоў. Ой, дай Божа ножачкі,
так я паляцела, лоб абабіла аб хвойку, алеш уцякла. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 107).
Дай Божа рады. Вельмі многа. Рабілі, дай Божа рады. Нават дзеці параткаваліся,
хто ў хляве, хто ў полі. Гальшаны Ашм. (ДМГ, 149).
І святы (свенты) Божа не паможа каму. 1. Няма ніякай надзеі на папраўку,
выздараўленне каго-н. Пашоў да Макдалены дохтар, алі ёй ужэ і сьвенты Божа ні
паможа. Паўлаўшчына Ваўк. Кажуць, яму ўжэ і сьвенты Божа ні паможа. Каменка
Шчуч. Маня як захварэла, дзе тыко ні егдзіла, дзе тыко ні лячыласа, і помашчы ніякай
німа. Мусіць, ужэ і сьвенты Божа ні паможа. Лунна Маст. Нічого ні зробіш, памрэ баба.
Як бачыш, тут ужэ і сьвяты Божа ні паможа. Старына Маст. 2. Няма ніякага выйсця з
безвыходнага, безнадзейнага становішча. Прасі ні прасі, тут і сьвенты Божа ні паможа.
Алекшыцы Бераст.
Крый Божа. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. нежаданага,
недапушчальнага. Ты адно зьвяжыся зь ім, то не адчэпіцца, такі ўядны, крый Божа.
Вароны Бераст. (СГВ, 519). Шчэ крый Божа, скацінка ўцалела. Лыску і гавечак старшы
Язэпік выпусціў з хлява. Сурынка Сл. (ДМГ, 68). Ну, сыночак, крый Божа, бацька
дазнаецца. Ігнаткаўцы Лід.
Не дай Божа. Выкл. 1. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. нежаданага,
недапушчальнага. Не дай Божа чуць, не тое, што прайсці. Буйнічы Шчуч. (ХБД, 462).
Ні дай Божа, нашага жыцьця. Цяжка было. Кальчычы Карэл. (ХБД, 202). Не дай Божа
сасьніць ноччу пачэпніка! Азяраны Дзятл. (ЖС, 14). 2. Выказванне ацэнкі, характарыстыкі
чаго-н. Але ш крывалупы, не дай Божа, які крывалупы! Кіралі Шчуч. (СПЗБ
Дадатковыя словы
дзямянаўцы, зблудзіўсо, сямя
11 👁