чорту качарга (качарэжка, галавешка, кацуба, малітва, ожах, чапяла); ні чорту вожак (ожах, ожэх) ні Богу свечка; ні чорту качарга (памяло) ні Богу свечка. БОЖА. Ані твой Божа. 1. Ніяк, зусім не. Колькі рас клікала яго зайсьці, а ён – ані твой Божа. Правыя Масты Маст. Ці ж я яго ні ўгаворвала, думала, паслухаяцца. Ані твой Божа! Усё па-свойму робіць. Стокі Свісл. Не слухаецца ані твой Божа. Дудкі Шчуч. 2. Няздатны, някемлівы, нікуды не варты хто-н. Што за дзіцятко – ані твой Божа: ні да работы, ні да вучобы! Радзівілаўцы Лід. Выбрала мужыка ані твой Божа. Грамавічы Шчуч. Колькі я ні прасіла, а яна ані твой Божа ні расказала. Вердамічы Свісл. (ЗНФ, 18). Вар. ані (ні) твой Божа. Божа-Божа. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. Ён кажа: «Ну ты ш і адважная. Ах Божа ш Божа, дак гэта, – кажа, – пакажы каму гэту гадзіну, дак будзе ўцякаць. А цібе адвагі хваціла біць». Уселюб Навагр. (ДМГ, 81). Божа-Божа, а хто нам паможа. Бабіна Гродз. Божа збаў каго. Выказванне рашучага адмаўлення ад чаго-н. Божа збаў мяне чакаць яе. Купіск Навагр. Божа збярог каго. Нічога небяспечнага, кепскага не здарылася з кім-н. З малым ішла і ні помніла, і ні знала, і ні міне Божа зьбярох, а дзіцё п, думала, што снарады велькія, жалезныя. Стральцы Маст. (ДМГ, 38). Божа крый-ратуй. Выкл. Выказванне адмаўлення чаго-н., нязгоды з чым-н. А Божа крый-ратуй, ні хацела бы я ні машыны, ні яго кватэры, калі ш ён такі дурны, такі п'яніца. І як гэта Гэлька за яго замуш ідзе. Навасяды Ашм. Божа мой. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. Ой Божа ж мой, сколькі гадоў прайшло. На месьці нашых Засадаў усё зарасло. Парэчча Гродз. (ДМГ, 48). Ах Божа ш мой, я тады ў крык, уцякаю і ўжо кажда ў куст хаваюся, дзе ні гляну, мне здаецца, гадзіна ляжыць. Уселюб Навагр. (ДМГ, 81). Ну, танцаў то многа-многа было. Дык можа я ўсіх і ні вылічу. Як пачнецца полька, валец, «Васадуля», «Каробачка», а Божа мой! Вялікія Яцыны Астр. (ДМГ, 137). Тутака ўжо папрыляталі пад акно. Усе ўсё маладую глядзець. А маладая, Божа мой. Ну, што ты зробіш. Геранёны Іўеў. (ДМГ, 113). Божа ш мой! Сказалі нам, што ўсё завісіць ат бацюшкі. Юравічы Дзятл. (ДМГ, 73). Помню, дажа мы сь сястрой Адэляй жнём авёс, селі і плачам: «Божа мой, усё забіруць, а што ш будзе?» Шчучын Шчуч. (ХБД, 487). Вар. Божа (Божэ) мой. Божа мой Божа. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. Тады ш мох забіць і ўсё. То мы тыя і сыры пакідалі, ой, Божа мой Божа. Морына Іўеў. (ДМГ, 110). Ой, тады я перапужалася. А Божа мой Божа, куды мне дзявацца, думала. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 107). Думаю, Божа мой Божа, ціперака дажыліса, кусок хлеба есьць, дадуць некаго рубля, і чалавек давольны гэтым, ляпей ні можа быць. Сухары Гродз. (ДМГ, 45). Калі ехалі да шлюба, вос чуць ні перавярнуўся, куфар мой аткрыўся – гэта ні павязе, значыцца, маладым. Ах Божа ш мой Божа, хто ведаў, як лепяй. Дубаўцы Ваўк. (ДМГ, 198). Мы пакуплялі новые плацьці. А як мы купілі! Божа мой Божа! Картошкі троха прадалі. Буйнічы Шчуч. (ХБД, 468). Божа, мой Божа, якія былі тыя панчохі, сваёй работы. Буйнічы Шчуч. (ХБД, 476). Божа мой міленькі (мілы). Выкл. Выказванне розных пачуццяў. А Божа ш мой міленькі, нарадзілася я ў Дзіневічах. Нас было сямёра, але два хлопцы і две дзяўчыны ўмярлі. Клюкоўцы Бераст. (ДМГ, 31). Эта жэ сколька радасьці, Божа мой Божа, Божа мой мілы, як эта было. Буйнічы Шчуч. (ХБД, 475). Бронь (брані, бруні, брунь, брынь) Божа. Выкл. Выказванне папярэджання, перасцярогі ад чаго-н. нежаданага, недапушчальнага. У тваёй мацяры, маё ты дзіцятко, адзінаццаць было, а ўсе і дагледжаныя, і ніхто благого слова, бронь Божа, ні скажа. Райца Карэл. Там паролі трэскай, каб Божа бронь, якое балота. Гродзі Ашм. Сонца смаліць, цалюсенькі дзень гэтак праробіш. Бронь Божа поле кінуць незакончаным
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніца
10 👁