Дзякуй Богу. 1. Выкл. Выказванне радасці, задавальнення, палёгкі, супакою з якой-н.
прычыны. Усё чуць ні дашчэнту згарэло, але дзякуй Богу людзі засталіся цэлыя. Сурынка
Сл. (ДМГ, 68). А зно, дзякуй Богу, мне вышло тулько мало даплаціць. Я ўзяла кароўку
маладзеньку і назвала яе Зорка. Літвінкі Гродз. (ДМГ, 40). Застрэлілі маю дочку, зьвярэ
гэтыя, яна яшчэ спала. Зь ёю малы сын споў, але дзякуй Богу, жывы застоўся. Рыскі
Шчуч. (ДМГ, 218). Бацька, як вярнуўся с турмы, ту ражжыліся, дзякуй Богу, троху.
Янапаль Воран. (ДМГ, 151). Прыйшоў немец. Маці нас у каноплі хавала. А было нас
шасьцёх. Маці нас нікому ні атдала, дзякуй Богу. Калядзічы Ваўк. (ДМГ, 15). Дзіця было
маленько. Нагрэю падушку за пазухаю ды й закручу. Алі, дзякуй Богу, выжыла і прывязла
дадому. Самуйлавічы Маст. (ДМГ, 36). Дзякуй Богу, жылі добра. Галубы Маст. (ДМГ, 39).
Плакала першыя дні, але, дзякуй Богу, Іван мой добры быў, дык хоць трохі памагаў мне,
заступаўся за міне перат братам. Парачаны Лід. (ДМГ, 96). Таперачка ўжо добра
жывем, у кожнага ў хаце і ў хляве жывіны хапая, усяго, дзякуй Богу, досыць. Куклічы
Свісл. (СГВ, 479). 2. Вельмі добра. Ну, так і елі, а што больш. Вой, мая ты, цяпер то
дзякуй Богу, а некалі то што за жыцьцё было. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 107). Дзякуй Богу,
што дажджу няма. Сакольнікі Свісл. Дзякуй Богу, валовікі зарадзілі, будзя чым кароў
карміць. Ляхавічы Навагр. (МСГВ, 74).
І Богу і людзям абрыдзець. Вельмі, надзвычай. Абрыд і Богу і людзям. Вялікая Мыса
Смарг.
Каб твае словы ды Богу ў вушы. Выкл. Выказванне пажадання, каб збылося тое, што
сказаў суразмоўца. Кап твае словы, унучачка, ды Богу ў вушы. Уселюб Навагр. – Яшчэ
паправіцяса, па грыбы, па ягады будзяця лятаць. – Ой, кап тавае словы ды Богу ў вушы.
Бабіна Гродз.
К Богу ў рай ісці, пайсці і пад. Прэч. Выказванне незадавальнення кім-н. і жадання
пазбавіцца ад каго-н. Аччапіся ты, ідзі ты ўжо к Богу ў рай! Гродна Гродз. (ЗНФ, 43). Ідзі
ты к Богу ў рай с сваімі радамі [парадамі], я сваю голаў маю на плячах. Вараны Бераст.
(ЗНФ, 43). Надаеў ты мне, пайшоў ты к Богу ў рай! Азёры Гродз. (ЗНФ, 43).
Не слава Богу ў каго, каму. Не так, як трэба ў каго-н. У гэтаго нідалэнгі ўсё ні слава
Богу. Ганчары Лід. (МСГВ, 312). Ні адна, та другая прашкода, ёй усё ні слава Богу. Бабіна
Гродз.
Ні Богу ні людзям. Асудж. 1. Нікуды не варты, ні да чога не здатны хто-н. Выйшла
замуш, а мужык – ні Богу ні людзям. Дуброва Гродз. Ад яго карысьці як ад казла малака.
Чалавек ні Богу ні людзям. Тумашаўцы Шчуч. Гэтакая ў Зосі нявестка, што нельга
паказаць ні Богу ні людзям. Шаршні Дзятл. Такі ён урадзіўся: ні Богу ні людзям.
Машталеры Гродз. (ППФВ, 61). 2. Нікому (не даць). Гэты ж скнэра ні Богу ні людзям –
лепей змарнуя. Акмянеі Ашм. Вар. ні Богу ні людзям; ні людзям ні Богу.
Ні Богу ні чорту. Нікому. Ад яго ні Богу ні чорту ніякай карысьці. Уселюб Навагр.
Ні Богу свечка ні чорту качарга (качарэжка, галавешка, кацуба, малітва, ожах,
чапяла). Няўхв. Пасрэдны чалавек, які нічым не вызначаецца. І ты думаяш, што ён табе
зробіць, што ты прасіў? Ён ш ні Богу сьвечка ні чорту качарга. Бабіна Гродз. Ні Богу свечка
ні чорту качарга. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 187). Ну і ўрадзіўся ш на маю галаву – ні Богу
сьвечка ні чорту качарга. Аколіца Лепі Воран. Ні Богу свечка ні чорту качарга – гавораць
так, як благі муж. Малі Астр. (СПЗБ-4, 390). От, які там зь яго чалавек – ні Богу сьвечка
ні чорту качарэшка. Бастуны Воран. Некі ніпанятны, ні Богу сьвечка ні чорту галавешка.
Старына Маст. Нічого добраго ў ём німа. Ат, так сабе, ні Богу сьвечка ні чорту кацуба.
Старына Маст. Такі ён чалавек – ні Богу сьвечка ні чорту малітва. Танявічы Шчуч. Аля ш і
памагла, ажно курэй насьмяшыла – ні Богу сьвечка ні чорту малітва. Каменка Шчуч. Такі
зь яго работнік – ні Богу сьвечка ні чорту малітва. Апіта Іўеў. Алі ж твая жонка, то ні
Богу сьвечка ні чорту ожах. Баброўнікі Свісл. За што мяне так пакараў Божа, што
паслаў мужыка ні Богу сьвечка ні чорту чапяла. Сенна Навагр. Вар. ні Богу свечка ні
14 👁