Сустракацца з шклянным богам. Іран. Выпіваць, напівацца спіртнога. А кап цібе
качкі стапталі, ужэ недзі сустрэўса ш шкляным богам? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 67). Па
вачах бачу, што сустракаўся ш шкляным богам. А гаварыў: боляй ні будзяш. Кайшоўка
Карэл. (ЗНФ, 67).
Як з Богам пагаварыць. Ухв. Адчуць фізічную ці маральную палёгку,
задавальненне. – Ну ці памагла табе гэта замова? – Ой, як з Богам пагаварыў, нідзе нічого
ні баліць. Зэльва Зэльв.
БОГУ. Аддаць Богу душу. Памерці. Хоць ён быў і стары, але шкода, што аддаў Богу
душу. Спудзвілы Бераст. Аддаць Богу душу. Баранавічы Гродз. (ППФВ, 4). Мама і
ксенджа тату прывязла туда і ўкола давала. Ну што, Богу душу оддаў. Янышы Ваўк.
(ХБД, 429). Занядужала яна яшчэ зімой, а летам Богу душу аддала. Нясутычы Навагр.
(СБНФ, 16). Наш стары чуць Богу душу ні аддаў. Мейры Лід. Шмат чаго бачыла, дзеда
свайго пахавала, маці, бацьку, ды й сама зара Богу душу аддам. Жодзішкі Смарг. Я сёньня
на дарозе чуць Богу душу не аддала, чуць атхоялася. Ігнатаўцы Лід.
Богу грашыць. Крыўдзіцца, наракаць на што-н., быць незадаволеным чым-н. Ах,
Маня, ну і чаго ўжо табе Богу грашыць. У другіх вунь намнога горш, і то маўчаць.
Місявічы Воран. На такога мужыка няма чаго Богу грашыць. Руда Яварская Дзятл.
Маладыя кажуць, што кепско жывуць. Німа чаго ім Богу грашыць. Вот мы та зажылі ў
свае маладыя годы, усякай бяды пабачылі, ні то што ціпер. Бабіна Гродз.
Богу душой не вінаваты і пад. Зусім, абсалютна, ні ў чым. На яго ўсе гавораць, што
ён сказаў, а ён Богу душою не вінаваты. Малыя Эйсманты Бараст. Мо ён Богу душой не
вінаваты. Чаго да яго прыстала. Пескі Маст. Чаго ты к чалавеку прыстала? Можа ён
Богу душою не вінават. Сімакава Карэл. (СГВ, 579).Чаго ат мяне хочаш, я ш Богу душой
не вінны. Геранёны Іўеў. Вар. Богу (да Бога) душой.
Богу душу аддаць. Гл. аддаць Богу душу.
Богу маліцца на каго. Вельмі, занадта шанаваць каго-н., пакланяцца каму-н. Бутрым
на сваю маладую жонку гатовы Богу маліцца. Лунна Маст.
Выбіць Богу вокны. Іран. Стрэліць не метка, не папасці ў цэль. Ну, як страляў у
войску? Мусі, ні раз выбіў Богу вокны? Дамейкі Лід.
Голы-босы і Богу праціўны. Бедны, нічога не мае, нічога не нажыў. Каб ажаніўся,
то можа й стаў бы чалавекам, а так – голы-босы й Богу праціўны. Горшавічы Астр.
Прыйшлі немцы, абабралі, і асталіся мы голыя-босыя і Богу праціўныя. Заборцы Астр.
Гэтая Люпка голая-босая і Богу праціўная, хто зь ёй жыць захоча. Зенявічы Навагр. Голы
босы і Богу праціўны. Малі Астр. (СПЗБ-4, 105).
Дзенькуя Богу. Вельмі добра. А Тадзюк нават на ровар быў забыўшыся, успомніў пра
яго ночай дый думаіць: «Дзенькуя Богу, што ногі ўвалок, а то магло быць і горай».
Падольцы Астр.
Дзякаваць Богу. Выкл. Выказванне радасці, задавальнення, палёгкі, супакою з якой-н.
прычыны. Дзякаваць Богу, ні калекамі вырасьлі. Райца Карэл. У хаце і ў хляве, жывіны
хапая, усяго, дзякуй Богу. Куклічы Свісл. (ЛКГ, 138). У маёй дачкі сын такі круткі і
добры, дзякаваць Богу. Ясенавічы Ваўк. (СГВ, 219). Дзякаваць Богу, карова адбыдлавала,
з другім целям будзя. Каменка Гродз. (СНМ, 10). Сухавейка ат печані памагая, я сама
парыла і піла, і дзякаваць Богу, вылячыласа. Канчатка Гродз. (СНМ, 140). Пошару маям,
дзякаваць Богу, на ўсю зіму, з дзедам нарабілі. Парэчча Гродз. (СНМ, 112). Было, есьці ні
было чаго, а яна [маці] то крапівы с-пат плоту, то кіслаго малачка прыправіць с
цыбулькаю, ды гэдак і перакідваліся. Дзякаваць Богу, ні калекамі вырасьлі. Райца Карэл.
(ДМГ, 83). Наканец, дзякаваць Богу, паквітаваў, ціпер нікому ні вінаваты. Старая Руда
Гродз. Яны сышліса, пажаніліса і, во, дзякаваць Богу, добро жывуць. Каробчыцы Гродз.
(СНМ
9 👁