Чэрв. Дарыць цётка родна, у Бога годна, велькім кавалкам, каб здарова знасіла! Проша
прыняці і падзенькаваці! Парэчча Гродз.
Шклянога бога ўгледзець. Іран. Выпіць, напіцца спіртнога. Напіўсё, шклянога бога
ўгледзеў, і што ш ты зробіш. Краскоўскія Горы Навагр.
Як у Бога за пазухай. 1. жыць і пад. Вельмі добра, без турбот і клопатаў. Пражыў
век як у Бога за пазухай. Зенявічы Навагр. Ёй пры мацяры жывецца як у Бога за пазухай.
Дзянісава Дзятл. Жыве як у Бога за пазухай. Верцялішкі Гродз. Прыехала да бацькоў і
зажыла як у Бога за пазухаю. Азярніца Сл. Жыве як у Бога за пазухай. Караневічы Гродз.
(СНМ-1, 182). 2. Вельмі ўтульна. Прымасьціўся як у Бога за пазухай. Гезгалы Дзятл.
3. схаваць. Вельмі надзейна, у надзейным месцы. Грошы былі схаваны як у Бога за
пазухай. Малыя Азёркі Маст.
Як у Бога за печкай жыць. Вельмі добра, прывольна і бесклапотна. І што ёй толькі
трэба? Жыве ў бацькоў як у Бога за печкай, а ўсё носам круціць. Швабы Ашм. (ЗНФ, 94).
Кап паслухала міне, то жыла п як у Бога за печкай. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 94).
Як у Бога за плячыма жыць. Вельмі добра, бестурботна, забяспечана. Чаго ўжо яму
жаліцца, машына, хата, грошы. Жыве як у Бога за плячыма. Кусянцы Свісл. Як пашла за
Фядося, дык жыве як у Бога за плячыма. Баброўнікі Гродз. Сусет Метака жыве як у Бога
за плячыма, на ўсім гатовым. Правыя Масты Маст. Жыве як у Бога за плячыма. Вішнявец
Гродз. (СНМ-1, 182).
Як у Бога ў вусе жыць, быць, знаходзіцца і пад. Вельмі добра, прывольна, у поўнай
бяспецы. Яна пражыла на тым хутары як у Бога ў вусе: ціха, спакойна. Ніхто цібе ні
зачэпіць. Шчорсы Навагр.
Як у Бога цялё ўкраўшы стаяць. Насмеш. Вінавата, разгублена, з адчуваннем
няёмкасці. Пасьмейваліся с такога кавалера – прыдзя на вечарынку і стаіць як у Бога цялё
ўкраўшы. Слесары Іўеў.
БОГАМ. Богам папушчаны. Абмежаваны, невялікага розуму. Дзяцька Антон і
Богам папушчаны, і людзьмі сьцюканы. Гейстуны Ашм. (СГВ, 471).
З Богам. Выкл. Шчасліва (ісці, ехаць і інш.). Як тулькі выпілі гарэлку, та тато, доўго
ні чакаючы, дастаў грошы, заплаціў і кажа: «Едзьце з Богам». Свіслач Гродз. (СНМ-2,
82). Хоць што-кольвек даў бы гэтаму чалавеку, хай ішоў бы сабе з Богам. Шчачынова
Гродз. (СНМ-2, 269). Сабрала яго хатулі – і ідзі з Богам! Малі Астр. (СПЗБ-5, 291).
З Богам дагавор падпісаць. Гумар. Памерці. Мне ўжэ дзівяты дзісятак, а шчэ з
Богам дагавору ні патпісала. Рамашкі Шчуч. Ні дачакаўса яго дзет, патпісаў з Богам
дагавор. Алекшыцы Бераст.
З Богам на ты. Прабіўны, даходны, разваротлівы, настырны. Кап жыць, трэба
хітрэйшым быць, во Валючыха, яна і з Богам на ты. Ашмяны Ашм.
З Богам Параска дарога як ляска. Выкл. Часта іран. Пажаданне шчаслівай
дарогі. Ну што ш, паедзем. Як кажуць, з Богам Параска. Алекшыцы Бераст. Пара ўжэ
табе ісьці, а то позна будзя. З Богам Параска дарога як ляска. Хрустава Свісл. З Богам
Параска дарога як ляска. Радзевічы Гродз. (СНМ, 183). Ну добра, добра... Я цібе паняў.
Пара ўжо табе йсьці, бо на аўтобус ні ўсьпеіш. З Богам Параска!.. Косцевічы Астр.
З Богам Параска калі людзі ўдаюцца. Выкл. Часта іран. Пажаданне шчаслівай
дарогі, шчаслівага пачатку якой-н. справы. 3 Богам Параска калі людзі ўдаюцца. Зарубічы
Гродз. (СНМ-1, 183).
З шкляным богам пабачыцца. Іран. Выпіць, напіцца спіртнога. Не паспеў з шкляным
богам пабачыцца. Рось Ваўк. (БФ, 62).
Пад Богам. Пад уладай, пад апекай вышэйшай, наднатуральнай сілы. Дзетачке мае,
а ці вы ў Бога верыце? Усе мы пад Богам: і мы, і вы. Белічаны Гродз. – Беражы сібе,
сынок, ні лесь, дзе ні трэба. – Мы, мама, усе пад Богам ходзім. Малькавічы Маст
14 👁