Як Бог пахіляе жыць. Як наканавана лёсам. Як Бох пахіляя, так і жывуць. Руда Яварская Дзятл. БОГА. Бога гнявіць ды людзей смяшыць. Асудж. Рабіць што-н. кепскае. Вон, гару, падляцы! Прышлі Бога гнявіць ды людзей сьмяшыць! І прагнала п'яніцаў. Індура Гродз. Бога няма ў каго. Асудж. Хто-н. з'яўляецца нявернікам. А ціпер маладзеш зусім ні ў што ні верыць, у яго Бога німа. Правыя Масты Маст. (ДМГ, 146). Бога прасіць. Быць удзячным лёсу. Шкадую сама сябе і свае даўнейшыя лета, што тады гаравала, а цяпер жызьня добра, свабода: сьпі, ляжы і Бога прасі. Талькаўцы Ваўк. (ДМГ, 236). Бога хваліць. Выяўляць адчуванне радасці, задавальнення. Хлопец лютскі, за такім будзеш жыць і Бога хваліць. Капцёука Гродз. (СНМ-2, 126). Дабеглы да Бога як дзяліў. Ухв. Вельмі разумны, удалы. Алі ш ты і маладзец, усё ты ведаяш, ты мусі дабеглы да Бога як дзяліў. Хадзілоні Шчуч. Да Бога душою не вінаваты. Зусім, абсалютна, ні ў чым. Я да Бога душою ні вінаваты, чаго ты на міне злуеш. Замасцяны Шчуч. Вар. Богу (да Бога) душой. Жывым да Бога лезці. Пакутаваць ад нясцерпнага фізічнага болю. Конь, ліха яму, мне на нагу быў наступіў, то жывая да Бога лезла, так ужэ балело. Ваўкавічы Навагр. І Бога забыць пайсці. Доўга не вяртацца адкуль-н. Але ш і лазіць недзі, пайшла і Бога забыла, і дахаты ёй ужэ ні трэба. Варонча Карэл. Мець Бога за пазухай. Быць лаяльным, спагадлівым, чулым да каго-н. Што ты такоя кажаш! Май Бога за пазухай. Гудзевічы Маст. Хто мае Бога за пазухай, мо шчаслівейшы, чым я. Талькаўцы Ваўк. Мець Бога ў жываце. Быць лаяльным, спагадлівым, чулым да каго-н. Ну чаго ты сварыся на мяне? Не чапіся, май ты Бога ў жываце! Пячоўшчына Валож. Не бі яго, май ты Бога ў жываце! Ён яшчэ маленькі. Сухары Шчуч. Хіба ты Бога ў жываце ні маяш, што такія грошы дзярэш? Ашмянцы Шчуч. Ну ты й д'ябал! Меў бы хоць Бога ў жываце. Ні шкадуеш мяне, то пашкадуй хоць дзяцей. Хутар Праважа Воран. Не апошні ў Бога. Не самы горшы, мае нейкую вартасць. Ох, усьпелі на аўтобус! Ні апошнія мы ішчэ ў Бога! Стокі Свісл. Не нашага Бога. Незнаёмы, невядомы, чужы. Пра людзей. – Ня знаяш, што гэта за ён? – Першы рас віджу. Нейкі ня нашага Бога. Мураваная Ашмянка Ашм. Во зноў некі ідзе ні нашага Бога. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 51). Не прасі ты (не прасіце вы) Бога. Выкл. Выказванне пагрозы-папярэджання каму-н. Хай толькі йзноў прыдзяш выпіўшы, та тады ні прасі ты Бога! Бабіна Гродз. Ні прасі ты Бога, нікуды ні дзеняся, прыдзяш дахаты, я цібе навучу, як трэба гаварыць с старэйшымі! Пеляса Воран. Папробуйця толькі яшчэ рас залесьці [у агарод], та ні прасеця вы Бога, зьдзяжу на горко яблыко. Новая Руда Гродз. Ні да Бога ні да людзей. Асудж. Нікчэмны, ні да чога не здатны. Задавака некі, нос дзярэ, хоць сам ні да Бога ні да людзей. Нямейшы Гродз. (СНМ-2, 77). Падзеля бога. Несумненна, па ўсіх правілах. Аддам я вам падзеля Бога. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-3, 306). Пайсці да Бога ў госці. Памерці, пакінуць гэты свет. Мой даўно ўжо пайшоў да Бога ў госьці, а міне тут пакінуў. Янапаль Воран. Прасіць Бога. Жадаць, спадзявацца. «Маіш, бабуля, яблычак, толькі прасі Бога, каб я замуш вышла». – «Буду прасіць, маліцца, а ці выдзіш – не знаю». Малі Астр. (СПЗБ-4, 95). Схапіць Бога за бораду. Іран. Напаткаць шчасце, удачу, поспех. Ты думаяш, схапіў Бога за бораду, і ўсё табе можна. Ні думай, ні паглядзяць, што бацька начальнік. Зэльва Зэльв. У Бога варты (годны). Ухв. Добры ва ўсіх адносінах, паважаны. Што пра нас гаварыць, мы сяк-так пражылі, а вот каб дзеткі нашы былі ў Бога вартыя. Смілавічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дябал, зяўляецца, пяніцаў
17 👁