Хай Бог абносіць. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. непажаданага. Як ужэ іх бяда за бядою насьцягая, то хай Бог абносіць. Занкі Свісл. Гэдака страхоцьце было, хай Бох абносіць ат такога. Ваўкавічы Навагр. Хай Бог адварочвае. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. непажаданага. Гэта ш хай Бох адварочвая, кап усе такія дзеці распусныя былі. Красляны Шчуч. У мужыка так нага спухла, што хай Бох адварочвая. Хай Бог адхіляе. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. непажаданага. Як я змучыласа за гэту дарогу, та хай Бог атхіляя, ні расказаць! Бабіна Гродз. Хай Бог бароніць каго, чаго, ад каго, ад чаго. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. непажаданага, непрыемнага. Страху было даволі. Хай Бог бароніць гэдыкаго страху! Лазы Ваўк. (ДМГ, 21). Завядуць на ток, разьдзенуць наголо і бізунуюць. Скінуць штаны, скінуць сарочку, усё скідай і лажыса на ток. А там только як цапамі якімі, аш німожно гаварыць, хай Бог бароніць як. Сухары Гродз. Аля твой сын і прэнтка езьдзіць, што хай Бог бароніць. Пеляса Воран. Як мне цяшка было жыць са сьвякрухай, то хай Бог бароніць. Зэльва Зэльв. Хай Бох бароніць мяне ат такой нявестухны. Краглі Дзятл. Хай Бог бароніць ад гэтага дажджу! Трэба ж дацярабіць буракі, каб ні заставаліся на ноч. Пагранічны Бераст. Ні хачу я такого шчасьця, хай Бох бароніць! Мацвееўцы Ваўк. Ах, Божа мой, Божа! Якая бяда ў Тані Валюшкавай. Пакінулі дзеці малого ў яе, а той у кіпяток улес. Зарас дзіцё ў больніцы, а тая рве на сабе валасы, што ні дагледзіла. Хай Бох бароніць! Лунна Маст. Хай Бог бароніць мяне ад гэткай напасьці. Уселюб Навагр. Хай Бог дае каму што. Выкл. Выказванне пажадання поспеху, добрага зыходу. Я ні шкадую яе, хай Бог дае ім што найлепей, бо я ўжэ ні дала б рады, цяшко, ужэ вядро вады ледво ад студні прынясу для сібе. Ліцвінкі Гродз. (ДМГ, 41). Хай Бог крые (крэе). Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. непажаданага. Усё было і ўсё прайшло. Цяпер толькі п'яніцы валяюцца. Перавярнулася ўсё на сьвеце. Хай Бох крыя! Старынцы Бераст. А матку яе забралі і забілі. Хай Бох крые. Лявонавічы Дзятл. (ДМГ, 219). Такая азыра на дварэ, азыра сёньня, хай Бох крыя. Парачаны Лід. (СГВ, 30). Хай Бог крые быць такім чалавекам, як ён. Яблынька Дзятл. Хай Бог крые нас ад лаваты такой. Капці Дзятл. Адзяваць, абуваць ні было чаго ні ў кого, усе голые і босые. У нас тожа жытуха была, хай Бог крые, людзі! Зэльва Зэльв. (ХБД, 452). Усё некія сакрэты, а хай Бог крыя... Чамяры Сл. (НЛ, 60). Гэта ш Галіна малая чуць пат машыну ні папала, хай Бог крэе. Уселюб Навагр. У нас тут поле было, трыста чалавек выбілі немцы, хай Бог крэя такога гора. Руда Яварская Дзятл. Хай Бог крые-ратуе. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. непажаданага. Ні ведаю, чаму гэта ў ксёншках ці ун па цілівізару так страшна, а хай Бох крыя-ратуя, пра немцаў гавораць. А да нас прышлі ў вёску, нічога ні трогалі, тылька есьці ўсё прасілі. Янапаль Воран. (ДМГ,150). Хай яго Бог любіць. Выкл. Выказванне згоды, уступкі. Няхай будзя так. Ой, што ты яго чапаяш, хай яго Бох любіць. Мардасы Шчуч. Што Бог дасць. Тое, што здарыцца, што прыйдзецца. Што Бог дасьць, тое і будзе. Шылавічы Шчуч. (ХБД, 462). Я таксама хачу, кап паступалі ў вышая абразаваньня, канешне, што Бог дась, але ўсяроўна. Ардашы Смарг. (ЛКГ, 138). Як Бог дасць (даў). Як здарыцца, як прыйдзецца. Як нам, старым, то й досыць, гэто вам маладым трэба жыць хорашо. А нам ужо як Бох дасьць. Любча Навагр. (ДМГ, 77). Як Бог дасьць, так яно і будзе. Няверавічы Ваўк. Во, лянь, які ты чалавек, узяць возьмяш, а аддаць як Бог дасць. Рацічы Гродз. (СНМ-2, 36). І вот мы ўсе сабіраліса прасьць па вочарадзі, па тыдню, у кожную хату, дзе была дзеўка ў хаце. Прасьць як Бох даў. Прыходзілі кавалеры, сьпявалі, танцавалі. Парэчча Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніцы
15 👁