залатое вяселле будзя, калі дажывем. Дасьць Бох. Рыча Шчуч. (ДМГ, 51). Алі мо дасьць
Бох палепшае трохі ў нашым сьвеці. Вялікае Сяло Ваўк. (ДМГ, 15).
Даў Бог. Гл. Бог даў.
За мілы Бог. 1. З вялікай ахвотай, з прыемнасцю (зрабіць што-н.). – Зробіш мне адно
добрае дзела? – За мілы Бох, табе што хочаш зраблю. Малая Бераставіца Бераст.
2. Вельмі шчыра і настойліва (прасіць). Я цябе за мілы Бог прашу, ні кажы нікому пра
гэта. Алекшыцы Бераст.
Зрабіў Бог каго і горка заплакаў. Асудж. Хто-н. дрэнны, нехарошы. Што ты за
чалавек! Адкуль ты такі ўзяўся?! Мусі, зрабіў цібе Бох і горка заплакаў. Ёдкі Лід.
Каб цябе Бог любіў. Выкл. Незласлівае ўшчуванне каго-, чаго-н. А, кап цібе Бох любіў,
як ты мне надаела сваімі распросамі. Бабіна Гродз. Но, Машка, кап цябе Бох любіў! Но
баразной! Косцевічы Астр. Эх марос-марос. Хопіць ужо да нас лесьці, кап цябе Бох любіў.
Суботнікі Іўеў.
Напрамілы Бог прасіць. Вельмі шчыра і настойліва.Чалавек напрамілы Бог прасіў
яго падвясьці. Хілякі Бераст. Прадай ты мне гэтыя боты, прашу напрамілы Бог. Ліпнішкі
Іўеў. Яна напрамілы Бог прасіла памагчы. Шылавічы Сл.
Не Бог ведае што. Не вельмі значны, не асабліва важны. Так ужо ні пяражывай.
Прапала, ну й прапала – ні Бох ведае што. Міхайлаўшчына Ашм.
Не дай Бог. Выкл. 1. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. непажаданага.
Сама страшна дзетак сваіх лажыць у зямельку. Не дай Бох каму перажыць такое.
Янапаль Воран. (ДМГ, 151). Ні дай Бох такога жыця, як дасталося мне й маім сястрэ й
брату. Шыганы Сл. (ДМГ, 69). Людзі ўсе хавалі такоя, што з адзеньня, грошы. Помню,
мы таксама за хатай куфар закапалі свой, кап ні згарэла ні дай Бох. Ганчары Лід. (ДМГ,
91). І я ўсім кажу – не дай Бог нікому гэтай вайны. Воля-Крупіцы Маст. 2. Выказванне
ацэнкі, характарыстыкі чаго-н. з боку сілы, ступені і пад. Чаго ты рэмзаяш? Такі ты
рэмзьлівы мой унучак, што ні дай Бох. Пескі Маст. (СГВ, 419). Ні ў крыўду кажучы, алі ш
і дзыгастая [цыбатая], што ні дай Бох! Пушчыкі Свісл. (СРЛГ, 38).
Не дай Бог не судзі. Выкл. Выказванне ацэнкі, характарыстыкі чаго-н. з боку сілы,
ступені і пад. Во ўжо гора людзям – не дай Бог не судзі. Руда Яварская Дзятл.
Не дай Бог свінні рог. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н.
непажаданага. Ай, людзячкі, што ш будзя, калі яво глаўным тут у нас выбяруць, якія ш
параткі пайдуць, не, ні дай Бох сьвіне рох. Старая Руда Гродз.
Не даў Бог жабе хвост. Не суджана быць чаму-н. Марынку каб ні біў мужык, то пэўна
ні сь кім ні гаварыла п, алі ні даў Бох жабі хвост. Амбілеўцы Шчуч.
Не даў Бог свінні рог. Не суджана быць чаму-н. О, кап мой мужык быў
пратсядацялям, я п гэтай Гені быстра нос патцерла п, алі ш ні даў Бох сьвіне рох.
Амбілеўцы Шчуч.
Не прывядзі Бог. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. непажаданага.
Ні прывядзі Бох, дзеткі, бачыць вам тое, што бачылі мы. Пальніца Гродз.
Няхай Бог крые. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. непажаданага.
Няхай Бог крыя, яг град усё пасячэ, у нас адзін год жыто град пасьсякаў. Куклікі Воран.
(МСГВ, 126).
Няхай сам Бог бачыць. Выкл. Выказванне катэгарычнага нежадання бачыць што-н.,
быць сведкам чаго-н. Я гас выключыла, схапіла анучу, узяла гэты саган і вынясла. Як я яго
аткрыла, так там ня поймяш што: пер'ё, мясо, вантробы, лапы. Няхай сам Бог бачыць!
Пагарэлка Карэл. (ДМГ, 86).
Памагай Бог. Выкл. Выказванне пажадання поспеху, удачы ў працы, у якой-н. справе.
Жнучы, сьпяваем і ні чуем, што дзіця плача. Прыйшоў да нас Мішутачка: «Памагай Бох,
малодушкі! Чаго твае дзіця плача, мусі, яно есьці хоча?» Замасцяны Шчуч. (ДМГ
Дадатковыя словы
перё
14 👁