Бог памілаваў каго. Нічога дрэннага не здарылася з кім-н. Усіх зь вёскі нашай Бох памілваў, усе засталіся жывыя. Місявічы Воран. Вар. Бог мілаваў (памілаваў). Бог паслаў каму што. Пашчасціла мець каму-н. што-н. Ну як Бох паслаў здароўя, от усё яшчэ пака жыву. Бяляўшчына Ваўк. Бог прынёс каго куды. Хто-н. прыйшоў куды-н. Як вокам сьцяць лес шуміць. «Куды ж нас Бох прынёс?» – казаў адзін. Хадзілоні Шчуч. (ДМГ, 223). Бог розум адабраў у каго. Асудж. Хто-н. паводзіць сябе неразумна. І жонка, і дзеці, а яму ўсё роўна: п'е без граха – Бох розум адабраў. Пераганцы Воран. У яго сям'я, а ён п'е. Бог розум адабраў. Капцёўка Гродз. Бог скараў каго. Хто-н. нешчаслівы, трапіў у цяжкае становішча. Восем лет с палавінаю паралізованы быў. Я кажу: «От так, цябе Бох скараў». Шчучын Шчуч. (ХБД, 489). Бог стаяў каля каго. На шчасце, нічога дрэннага не здарылася з кім-н., скончылася добра, пашанцавала. Я ўзёў добры камушок, гэта паткрадуся, дам гэтай суццы. Як доў, а там ні сука, а Шымук. Енчыў-енчыў бедны, а я яму ў лэб з усяе сілы. Гэта Бох стаяў, што не забіў. Амбілеўцы Шчуч. Бог хавае каго. Жыве хто-н., жывецца каму-н. – Здароў! Што чуваць? Як Бох хавае? – Нічога, дзякуй Богу. Моцевічы Лід. Бог яго (яе, іх) ведае (знае). Невядома. Бох яго ведае, куды ён пайшоў. Уселюб Навагр. А Бог яго знае, чаго так выйшла. Гірдаўка Навагр. А цяпер мая ўнучка ішла, дык Бог яго ведае, што тамака. Кальчычы Карэл. (ХБД, 202). Усе пастарэлі, ужо мала нас асталося ў Ятвезі, ужо нешта ўсё аджываецца, Бох яго ведае. Ятвезь Карэл. (ХБД, 204). А што там за «антух», а Бох яго ведая. Аля акуратныя былі, нічога благога ні рабілі. Вялікія Яцыны Астр. (ДМГ, 147). Дзе тая Тур'я, Бог яе знае. Буйнічы Шчуч. (ХБД, 469). А Бог яго знае, дзе ён учора быў. Малахавічы Гродз. Бог яго здумае. Цяжка ўспомніць. Ой дзеткі мае, Бог яго здумае, калі гэта было. Капці Дзятл. Брані Бог. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. непажаданага. Брані Бог вайна, забівалі п, каторыя мерлі п, бо голат. Поліпніца Воран. Дай Бог неба каму. Выкл. Выказванне добрай памяці пра нябожчыка. Татачка, дай Бох яму неба, добры быў, але рана пайшоў на той сьвет. Янапаль Воран. А дзет мой, дай Бох яму неба, рабацяшчы быў, алі ш дзе што ні так, ні па-ягонаму, ту зразу крычаў. Янапаль Воран. (ДМГ, 150). Дай Бог ногі. Імкліва пабег. На гуляньні як пачалася бітва, то я тады дай Бог ногі і дахаты. Заборцы Астр. Дай Бог. 1. каму што. Выкл. Выказванне пажадання чаго-н. каму-н. Дай Бох мелі вы што гнаць. Гэта вып'ю – пайду спаць. Голдава Лід. (ДМГ, 233). І кажу: «Сьвенты Андрэю, каноплі сею, дай Бох сасьніць, с кім буду жыць». Геранёны Іўеў. (ДМГ, 11). Дай Бох шчасьця, добрую долю. А добрая доля ўсё ад Бога. Петрымаўшчына Іўеў. (ДМГ, 109). Дай Бох, што п такога гора ні зналі, як я ўсё перажыла на сьвеці. Багушоўка Гродз. (ДМГ, 46). Дай Бох, кап у іх усё добра было. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 109). Згодне жыюць па васэлі, дай Бог, каб і далей так ішло. Перавознікі Астр. (НС-ць, 280). Дай вам Бог здаровячка, дзеткі. Ваўкавічы Навагр. Дай Бог, што б сышла зь яе грыжа. Едначы Сл. (ХБД, 457). Мая свякроў добра была, памерла яна, дай Бох ёй добрае зліжанё. Міратычы Карэл. (СПЗБ-2, 310). 2. Вельмі вялікі. Ні напасціся яды адной, а яшчэ ж адзець, абуць трэба – сямейка дай Бог. Чамяры Сл. (ЖНСл., 182). Дасць Бог. 1. што. Пашчасціць займець што-н. Ціпер маладыя на сваю галаву ўсяго панарабляюць. Дасьць Бох добру галоўку, то паскручваюць. Пескі Маст. (ДМГ, 151). 2. Пабочн. Калі пашчасціць, калі пашанцуе. Так, дзеткі, вы дачакаецеся, дасьць Бох, старэйшых гаткоў, будзеце самыя маткамі. Астрына Шчуч. (ЛКГ, 156). Пятага ліпца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпю, сямя, туря
16 👁