Бог асцярог каго. Нічога дрэннага не здарылася з кім-н. Як дагналі, то зьелі ўсяго, толькі ногі ў ботах асталіся. А яе Бох асьцярох за тоя, што анёлачка не кінула. Пелкаўшчына Іўеў. (ДМГ, 239). Бог ведае. Невядома (што, які, куды, колькі і інш.). А як маладыя, дык цяпер Бог ведае, куды яны езьдзяць. Кальчычы Карэл. (ХБД, 196). Бог ведае, колькі той сьнег ляжаць будзе. Руда Яварская Дзятл. Леты былі гарачыя. Бох веда, якая гарачыня стаіць. Волькавічы Ашм. (ДМГ, 115). Вар. Бог ведае (знае). Бог воду вязе. Дажджлівае, з грымотамі і маланкай надвор'е. Што на вуліцы робіцца! Бог воду вязе, па гуліцы рэчкі цякуць. Алекшыцы Бераст. Бог даў. 1. Як на шчасце. Гадаванё было цяжолае, але Бох даў павырасталі ўсе. Навасёлкі Зэльв. (ДМГ, 71). Але ш даў Бог дзеткі харошыя. І памагалі заўсёды, і стыд мы за іх не мелі. Мардасы Шчуч. (ДМГ, 49). Алі ш нічога, дзеці і памагалі анно аннаму. Даў Бох, усе ў людзі выйшлі. Пескі Маст. (ДМГ, 152). 2. Прыйшлося, давялося. Але ш зусім Бог пажыць даў: пяць браточкаў ужэ ўмерло, а троё шчэ як маці жывая была, з гэтага гора яна й асьлепла. Навасёлкі Зэльв. (ДМГ, 71). 3. каму чаго, каму каго. Хто-н. валодае чым-н., кім-н., мае што-н., каго-н. Добра, што яму розуму Бог даў. Руда Яварская Дзятл. От ёй Бох і даў шчасьлівую долю тэрас, а тады давалі дзялкі нам на сенажаці. Янапаль Воран. (ДМГ, 151). Сваіх дзяток Бох ні даў нашай мачасі. Праўда, былі, але маленькія паўміралі. Шыганы Сл. (ДМГ, 69). А быў адзін гаспадар. Ён ні меў сваіх дзетак, яму Бох ні даў мець сваіх дзетак. Дружная Ваўк. (ДМГ, 184). Дзякуй табе, малотка, кап табе Бог даў здароўе, як ты мне памагла. Аульс Гродз. (СНМ-2, 130). Бог дзержыць каго. Хто-н. жыве. А целяфон для таго, думаю, далезу хоць скорую вызаву. Але можа Бох яшчэ мяне дзяржыць, за то, што я любому чалавеку зла ні думаю і хачу памоч. Шчучын Шчуч. (ХБД, 489). Бог ёсць на што. Што-н. вырашаецца незалежна ад волі каго-н., так, як наканавана лёсам. Ну чаго ты, Ганьця, грызеся, хай яна сабе брэша, вот пакрычыць і перастаня, на гэта Бох ёсьць. Навасяды Ашм. Бог жыве ў хаце. Ухв. 1. Усё добра, згода, лад і парадак. Гэто як мірна ў хаце жызьня, ні сварацца, ні б'юцца, то кажуць: вайдзі ў хату, то ў гэтай хаце Бог жыве. Ваўкавічы Навагр. У іхняй хаце ўсё добра, і дзеці добрыя, парадак, Бог жыве. Капцёўка Гродз. 2. Вельмі цёпла, утульна. У гэтай хаце хоць Бог жывець, а ў тэй такая дубарына. Косцевічы Астр. Бог з ім. Выкл. Няхай будзе так. Прыду, то ўжо спытая, ці выгаварылася, пакрычыць. Але Бох зь ім. Ведаеш, Ганька, у хаце адной тожа дрэнна. Віганцы Воран. (ДМГ, 154). Бог знае. Невядома (што, які, куды, колькі і інш.). На вясельле паехалі мы расьпісвацца, дык і кольцаў не было ў нас, а цяперака ж трэба й кольца. Бох зная, што шчэ зза мною будзя. Мікелеўшчына Маст. Вар. Бог ведае (знае). Бог знае што. Штосьці надзвычайнае. А я пры сільнуй жарэ думаў Бох зная што. Мікелеўшчына Маст. (ПМГ, 115). Бог мілаваў. Нічога дрэннага не здарылася. Бог мілаваў, хоць дахаты добра дайшлі. Руда Яварская Дзятл. Вар. Бог мілаваў (памілаваў). Бог мой. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. І тут жа лесам, такі густы, і, Бох мой, ні знаю ні ведаю, чорт яго знае, хадзіла. Уселюб Навагр. (ДМГ, 82). Бог наслаў на каго што. Хто-н. трапіў у непрыемнае, цяжкае становішча. А гэта за што на нас Бог наслаў такую пакуту? Пракопавічы Гродз. (СНМ-2, 161). Бог не абдзяліў каго чым. Хто-н. адораны якімі-н. якасцямі, уласцівасцямі. Быў я маладым, ладным: волас курчавы, ростам Бог не абдзяліў. Шлавенцы Воран. Бог палаткі мяце (змятае). Надвор'е снежнае, з мяцеліцай, завірухай. А на вуліцы Бог палаткі мяце. Ужэ добра патсыпала. Алекшыцы Бераст. Але ш сыпля сягоньня сьнег, як зь мяха, Бох палаткі зьмятая. Альхоўка Навагр. (МСГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, надворе
13 👁