БЛЮМА. Чортава блюма. Няўхв. Кепскі чалавек. Гэта чортава блюма зноў п'яны прышоў. Камяніца Ваўк. (СРЛГ, 16). БЛЯХА. Бляха-муха. Выкл. Груб. Выказванне незадавальнення, злосці, абурэння. Бляха-муха! Ужэ ціпер думаў паеду, та – не! Агрызкі Маст. Ну, бляха-муха, здэцца ўсё правяльно паставіў, а яна сяроўно ні едзя! Старына Маст. БЛЯХАН. Закрый свой бляхан і не ляпай крышкай. Няўхв. Замоўкні. Занатта ты ўжо разгаварыўся, лепш ты закрый свой бляхан і не ляпай крышкай. Трабы Іўеў. БЛЯХІ. З-пад бляхі малако. Адстоенае, аддзеленае ад смятаны. Малако з-пад бляхі як вып'яш, то можа зашкодзіць з ніпрывычкі. Каменка Шчуч. БОБ. Боб з гарохам змяшаць. Розныя, несумяшчальныя рэчы (золытаць, змяшаць). Ну ты тут зьмяшаў боп з гарохам, гэта ш зусім другі чалавек быў, а ні Пятрук. Крэйванцы Ашм. Ты, Віцёк, зьмяшаў боб з гарохам: ні Польцін мужык утапіўсё, а Іванішын. Лаўрыновічы Зэльв. Зялёны боб трэсці. Няўхв. Моцна сварыцца, гневацца, лаяць, клясці каго-н. Узлавала Гэльку, та што яна ўжо толькі ні гаварыла, зялёны боп трасла. Мастаўляны Лід. Вар.зялёны (сыры) мак (боб) трэсці. БОБАМ. Як бобам сыпаць. Хутка і шмат гаварыць. Кап і ні знаў, дык пазнаіш, чые дзеці такія гаваркія. Ба матка такая ш. Спаткаіся, то як бобам сыпля. Лысая Гара Ашм. БОБІК. Лысы бобік. Іран. Вельмі коратка пастрыжаны чалавек. Хто цябе так абкарнаў? Лысы бобік. Зэльва Зэльв. Як Бобік падлы наеўшыся ляжаць і пад. Няўхв. Без руху, без справы. Як жывецца? От, валяюся як Бобік падлы наеўшыся. Рабіць не магу дый не хачу. Куклі Воран. БОБРЫК. Як Бобрык Ку´лясу памагчы. Няўхв. Зусім не (дапамагчы). Ага, паможа ён табе як Бобрык Кулясу. Кавалі Бераст. БОБРЫКА. Бобрыка смажыць. Імкнуцца раззлаваць, вывесці з раўнавагі каго-н. Ты мне тут бобрыка ні смаш, усё раўно ў цібе нічого ні выдзя, ні на таго напала. Баяры Шчуч. БОБРЫКІ. Пад бобрыкі. Спосаб вадзіць каня трымаючы за аброць. Трымай каня пад бобрыкі, ён спакойны. Баруны Ашм. БОБУ. Жалезнага бобу пад'есці (з'есці, наесціся) трэба. Няўхв. Набрацца вялікага цярпення, мець незвычайную вытрымку. С такім упартым пагаварыць, то трэба жалезнага бобу пад'есці. Панара Смарг. (СГВ, 589). Гэта такі чалавек: з ім дагаварыцца, то трэба бобу жалезнага з'есьці. Косцевічы Астр. З ім гаварыць, то трэба ўперад жалезнага бобу наесца. Чамяры Сл. З ім жыць – трэба жалезнага бобу пад'есьці. Лылойці Смарг. Перш чымсь гаварыць, трэба жалезнага бобу наесьціся. Слабсны Смарг. З бобу не гнаны гультай. Асудж. Страшэнны (гультай). Яе сын – гультай з бобу ні гнаны, ні да чога ў хаці ні дакранецца, ні паможа. Пераганцы Шчуч. Як бобу дзяцей. Вельмі шмат. Дзяцей было як бобу, а хлеба ні дробу. Гліняны Гродз. (ППФВ, 27; МСГВ, 588). Вот у яе дзяцей, як бобу. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 57). БОГ. Адзін Бог даглядае каго. Хто-н. не мае ніякой падтрымкі з боку іншых. Цяпер жыву адна. Дзеці прыдуць, паглянуць і пойдуць, адзін Бох даглядае. Улезлы Ваўк. Адзін Бог і святая карчма ведае. Нікому невядома. А як там будзя далей, адзін Бог і сьвятая карчма ведая. Гродна Гродз. Ані твой Бог. Ніяк, зусім. Аля ш нічого ні стаў есьць, ані твой Бох. Бабіна Гродз. Барані Бог. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі, адмаўлення ад чаго-н. непажаданага. Барані Бог, каб паспрабаваў даўней хто закасіць, па галаве п палучыў. Чэхі Астр. (МСГВ, 174). Бог абдарыў каго. Хто-н. валодае якімі-н. якасцямі, уласцівасцямі. Мяне яшчэ Бох абдарыў, што я была двайняткай. Есьлі утрам перайду каму дарогу – павязёт. Шчучын Шчуч. (ХБД
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вар.<зялёны, выпяш, зблытаць, зесці, зесьці, падесці, падесьці, пяны
15 👁