БЛАГ. Яко благ яко наг жыць. Бедна, у нястачы. Яны жывуць яко блах яко нах.
Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 171).
БЛАТУ. Па блату. Незаконна. Эта тэрас выгода, што хочаш можна купіць. А тады –
не. Мой па блату пакідаў, хаваў так на складзе ту ватовачку, ту боты, ту гаці. Янаполь
Воран. (ДМГ, 151).
БЛЁКАТУ. Як блёкату аб'еўся (аб'еўшыся, наеўся, наеўшыся). Няўхв. Здурнеў,
перастаў разумець, кеміць. Хіба ты блёкату аб'еўся? Морына Іўеў. (МСГВ, 53). Чаго ты
так раскрычаўся, блёкату аб'еўся ці што. Забалоцце Карэл. (СГВ, 579). Гаварыш абы
што, як блёкату аб'еўшыся. Пагародна Воран. Усе сьмяюцца, гавораць, а ён як блёкату
аб'еўшыся. Апіта Іўеў. Што ты, блёкату наеўшыся? Жылі Іўеў. (СПЗБ-1, 193). Ты што,
мусі, блёкату наеўсо, нешто ў цібе ні тое. Караневічы Гродз. (СНМ-2, 24).
БЛІЗКА. Блізка таго. Амаль што. Учорака езьдзілі ў Куркулі да цёткі парэчкі абіраць.
Два вядры набралі, адно, праўды, ніпоўнае, алі бліска таго. Косцевічы Астр. Яму было
гадоў дваццаць, і ёй бліска таго. Правыя Масты Маст.
І блізка не ляжаў каля чаго. Не можа нават параўноўвацца што-н. з чым-н. І ні гавары
ты мне: ніякія гэтыя ніткі ні шарсьцяныя, каля шэрсьці і бліска ні ляжалі. Стокі Свісл. Твае
памідоры нават і бліска ні ляжалі каля маіх, а ты хочаш, кап у цібе куплялі. Лунна Маст.
І блізка не падыходзь да каго. Няўхв. 1. Хто-н. вельмі ганарлівы і не хоча знацца з
кім-н. Пабыў недзі з гот у сьвеці, та ціпер нос дзярэ, і бліско да яго ні падыхоць. Бершты
Шчуч. (ЗНФ, 39). 2. Хто-н. мае залішне кепскі настрой, каб задаволіць чыю-н. просьбу.
Сёньня да яго і бліска ні падыхоць. Нешто злуя, ні дасьць, што трэбо. Лунна Маст.
БЛІНАМІ. Як блінамі аб'еўшыся сядзець. Жарт. Ціха, нерухома. Чаго сядзіш як
блінамі аб'еўшыся? Малі Астр.
БЛОХ. І трох блох не пералічыць. Няўхв. Няўдалы, няздатны, няўмелы. Чакай, гэты
табе паможыць... Ён табе, як гэны казаў, і трох блох ні пералічыць, у любом дзелі –
пешка. Косцевічы Астр.
Лічыць блох. Іран. Мерзнуць, дрыжаць ад холаду. Адзявай куртку, бо ў гэтым
пінжачку лічыць блох будзіш. Косцевічы Астр.
БЛОХІ. Блохі кашляюць. Непаваж. Хто-н. гаворыць не да месца, не да толку, абы-
што. Натто ты разумны, памаўчаў бы! Ні магу, як блохі кашляюць. Лозкі Дзятл.
Усе блохі падохлі ў каго. Стала вельмі страшна каму-н., хто-н. вельмі моцна
спалохаўся. Прыйшла да каровы пераважваць, а яна стаіць вочы выкаціўшы, пена з
рота... Яблыкам падавілася. Як глянула – у мяне ўсе блохі падохлі, думала, прападзець
скаціна, добра што бацька ў хаця быў, адратаваў. Косцевічы Астр.
БЛУД. У блуд пайсці. Няўхв. Распусціцца, паводзіць сябе амаральна. Ну атсядзеў
колькі там, то ш буць ты чалавекам, ажно не, пасьля гэтай цюрмы ізноў у блут пайшоў.
Ганчары Свісл.
У блуд пусціць каго. Падмануць. Яны яго ў блут пусьцілі. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-1,
196).
БЛЫХА. Як блыха на лысіне змерзнуць. Жарт. Вельмі моцна. Зьмёрс я ўчора як
блыха на лысіне. Жупраны Ашм.
Як блыха на патэльні круціцца. Няўхв. Празмерна (круціцца, паводзіць сябе
неспакойна). Чаго ты ўсё круціся як блыха на патэльні, успакойся трохі, знайдзі сабе
якую работу. Любча Навагр.
БЛЫХУ. На бягу (на хаду) блыху падкуе. Ухв. і няўхв. Вельмі знаходлівы, спрытны,
лоўкі ў сваіх учынках, якой-н. справе. Манін зяць удатны [удалы], на бягу блыху паткуе,
у яго так усё ў руках і гарыць. Вараны Бераст. (ЗНФ, 50). Іван добры мужык, на хаду блыху
паткуе, але ш, халера, любіць заглянуць у бутэльку. Вялікая Бераставіца Бераст. Ні знаяця
вы нашага Зайца! Гэта ш такі камбінатар... Ён на хаду блыху паткуе. Ражанка Шчуч.
(ЗНФ
Дадатковыя словы
абеўся, абеўшыся
14 👁