Як бізун2 худы. Вельмі (худы). Поп такі худы як бізун, а матушка грубая. Галавачы Гродз. (МСГВ, 284). БІЗЮКІ. Вылупіць бізюкі. Груб. Шырока адкрытым позіркам выяўляць сваё здзіўленне, цікавасць, неразуменне, страх, злосць і пад. Я ш давала толькі адбой, сама вінавата, ты ш ні дала ні слова ўставіць, наляцела як шалёна, вылупіла бізюкі, страх паглянуць было. А тэрас я і вінавата?! О не, даражэнька! Амбілеўцы Шчуч. БІЛЕТ. Купіць білет у адзін бок каму. Няўхв. Выправадзіць, выгнаць каго-н. Абрыд Анацкаў хлопяц як горка рэцька. Здэцца, купіла б білет у адзін бок, каб вочы ні бачылі. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 63). БІМБІКІ. Бі´мбікі біць (абіваць). Няўхв. Гультаяваць, бяздзейнічаць, займацца пустымі справамі. Усе людзі ў поце працуюць, а ён бімбікі абівае. Копаніха Смарг. У нідзелю цэлы дзень бімьбікі біў. Раневічы Свісл. Вар. бібікі (бімбікі, бібы) біць (абіваць, акалачваць, лупіць, страляць). Не бі´мбікі з ру´мбікамі. Справа нялёгкая, сур'ёзная. Вучыцца ў інстытуце гэта табе ні бімбікі з румбікамі. Юрацішкі Іўеў. БІНДЫКІ. Бі´ндыкі маяць. Няўхв. Гультаяваць, бяздзейнічаць, займацца пустымі справамі. А Міця тылько біндыкі мая, нічога ні хоча рабіць. Эймінаўцы Бераст. БІНОКАЛЬ. У бінокаль глядзець. Жарт. Пільна сачыць за кім-н. Паспрабуй высьці куды, цешча ў бінокаль глядзіць. Руда Яварская Дзятл. БІРА. Як Біра канюханская. Няўхв. Неахайна, безгустоўна апрануты. Часцей пра жанчыну. Апраніся ты лепш, ні хадзі як Біра канюханская. Пагародна Воран. ● Канюханская – ад назвы вёскі Канюхі Воранаўскага раёна. БІРУК. Як Бірук на метрах выцягнуцца і пад. Няўхв. Спакойна, бестурботна (разлегчыся). Бач ты яго, увесь ложак заняў, выцягнуўся як Бірук на метрах. Патсунься трохі! Ашмянцы Шчуч. БІТКОМ. Бітком набіта каго дзе, чаго дзе. Вельмі многа, перапоўнена каго-, чаго-н. дзе-н. У аўтобус ледво утарнабіўсо, людзей бітком было набіто, ні павярнуцца. Каленікі Гродз. (СНМ,151). Я тады с хаты ледво прабраўсо на гуліцу, людзей было бітком набіто. Жукевічы Гродз. (СНМ-2, 180). А людзей у касьцеля на Вільканац было бітком набіта, ні пралесьці. Дзягаўцы Ашм. Цяпер у магазінах усяго бітком набіта, толькі грошы давай. Кусенцы Свісл. У аўтобусі люццоў бітком набіта. Ашмянцы Шчуч. Бітком набіты. Запоўнены да адказу, перапоўнены. Та ў цібе ш торба бітком набіта, а ты ўсё суняш нешта. Раклевічы Дзятл. Аўтобус пайшоў бітком набіты. Налібакі Навагр. БІЧ. Голы як біч а востры (гостры) як меч. Нікчэмны, які любіць выстаўляцца. Голы як біч востры як меч. Барташы Шчуч. (СГВ, 584). Голы як біч, а гостры як меч. Канюхі Ваўк. Голы як біч. Вельмі бедны. Голы як біч. Алешкаўцы Шчуч. (ППФВ, 17). Голы як біч. Ішчална Шчуч. Як жыдоўскі біч распусціцца. Няўхв. Вельмі, празмерна. Ну й шкоднік, распусьціўся як жыдоўскі біч, усюды ўлезе і гадасьці наробіць. Енчы Воран. Распусціўся як жыдоўскі біч, бабу зусім ні слухая. Правыя Масты Маст. Вар. як жыдоўская пуга (як жыдоўскі біч). БІЧАМ. Як бічам па вадзе. Няўхв. 1. каму. Нічога не дзейнічае на каго-н. А ці ты гавары, ці ты не гавары, усё роўна яму як бічам па вадзе. Мне ўжо язык на мазалі пашоў, а ён усё роўна дурня клеіць. Бастуны Воран. 2. памагчы. Зусім не (памагчы). Як бічам па вадзе, так ты мне памох. Малі Астр. (СПЗБ-3, 374). БІЧЫ. Бічы ганяць. Асудж. Хадзіць без справы, лайдачыць. А што помачы з гэтага шалапута, цэлы дзень бічы ганяе. Зэльва Зэльв. Як бічы каласы. Вялікія. Пашла к пану зьбіраць каласкі на полі, да вечара назьбірала каласоў чатэры пуды, хоць якой поляўкі, зацеркі наварылі, каласы яг бічэ былі. Пасеялі пяць пудоў. Галавачы Гродз. (МСГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзная
15 👁