БЕРАГОЎ. Выходзіць з берагоў. Няўхв. Пераступаць межы дазволенага. Бацько быў
разумнейшы, ніколі ні выходзіў зь берагоў. Збочна Сл. (ЗНФ, 23). Дзеці як выйдуць зь
бярагоў, тады ты зь імі нічога ні зробіш. Гожа Гродз. (ЗНФ, 23). Васіль ніколі не выходзіў
з берагоў. Парэчча Гродз. Вікця то сваімі паводзінамі заслужыла пакараньня, гэта ш
трэба было так выйсьці зь берагоў – красьці ў людзей пачала. Стадольнікі Ашм.
БЕРВЯНО. Ні бервяно ні палена. Няўхв. Нікуды не варты чалавек. Цягаецца як біч
па вёсцы, што пра яго скажаш – ні бярвяно ні палена. Дварчаны Воран.
БЕРДЗЕ. Не ўсе ў бердзе ў каго. 1. дзе. У каго-н. якія-н. непаладкі, не ладзіцца, не
клеіцца што-н. Ай, кінь ты, мне ні да гэтаго, у міне сёня ў канторы не ўсё ў бердзі. Конна
Зэльв. (ЗНФ, 52). Ходзіць нейкі пануры, у яго ў хаці не ўсё ў бердзі. Кажуць, дзіця натто
захварэло. Нізяны Ваўк. (ЗНФ, 52). Ні чапай ты яго, у яго дома ні ўсё ў бердзі. Моцевічы
Лід. (ЗНФ, 52). 2. Няўхв. Хто-н. прыдуркаваты, ненармальны. У Васіля, мусі, не ўсё ў
бердзі: зноў на фермі цуды вырабляў. Бародзічы Зэльв. (ЗНФ, 52). С табой мне ўсё ясна:
у цібе не ўсё ў бердзі. Панямонцы Лід. (ЗНФ, 52). Дак у цібе шні ўсё ў бердзі, калі ты так
танна прадала парасят. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 52). Ты ці думаяш, што ты гаворыш?
У цябе, мусіць, не ўсё ў бердзі. Сцеркава Лід.
БЗДЗІКА. Пароць бздзі´ка. Няўхв. Гаварыць абы-што, пустое, недарэчнае. Здаецца
ўжо вялікая дзяўчына, а ўсё яшчэ порыш бзьдзіка. Стадольнікі Ашм. Вар. пароць здыкі
(бздыкі, бздзіка).
БЗДЫКІ. Пароць бзды´кі. Няўхв. Гаварыць абы-што, пустое, недарэчнае. Ні пары
бздыкаў, я і слухаць цябе ні хачу. Суботнікі Іўеў. Вар. пароць здыкі (бздыкі, бздзіка).
БЗІКА. Паганяць бзіка. Пазлавацца. Нікуды ні дзеняцца, паганяе бзіка і зноў да
жонкі верняцца. Эйсманты Гродз. (СНМ-1, 20).
БІБІКІ. Бі´бікі абіваць (акалачваць, біць, лупіць, страляць). Няўхв. Гультаяваць,
бяздзейнічаць, займацца пустымі справамі. Цэлы дзень бібікі абіваў!.. Хоць бы куранят
накарміў, гультаіско чортаў! Нізяны Ваўк. Чым бібікі абіваць, лепяй ішла п памагла.
Янавічы Навагр. Тады ні было калі бібікі абіваць: кросна ткалі, кудзелю пралі, а
нікаторыя і за няняк сядзелі. Старына Маст. Што ты цэлы дзень бібікі абіваяш? Саковічы
Сл. І як чалавек жыве? Цэлы дзень бібікі абівая. Новае Сяло Ашм. Усе на полі робяць, а
той Валера тут бібікі акалачваіць. Міхнічы Смарг. (СГВ, 579). Цалюткі дзень ты сёньня
бібікі акалачваяш. Дубна Маст. Чаго прыйшлі сюды? Бібікі біць? Пацавічы Дзятл. Тры
гады хлопяц бібікі біў. Кавалі Бераст. Хадзі памажы, а не бібікі б'еш. Малахавічы Гродз.
Мой стары нічого ні робіць, толькі бібікі б'е. Скрагі Шчуч. Б'е цэлы дзень бібікі, а
картопля ніпакапаная. Зенявічы Навагр. Прывык бібікі біць з ранку да вечара. Воля-
Крупіцы Маст. Нават ні замарылася, відаць, бібікі лупіла. Карпейчыкі Шчуч. Чаго бібікі
страляеш?! Што, работы няма?! Масцяны Астр. Вар. бібікі (бімбікі, бібы) біць (абіваць,
акалачваць, лупіць, страляць).
БІБЫ. Бі´бы абіваць. Няўхв. Гультаяваць, бяздзейнічаць, займацца пустымі справамі.
Ні зарабіўса – цэлы месяц бібы абіваў. Старына Маст. Вар. бібікі (бімбікі, бібы) біць
(абіваць, акалачваць, лупіць, страляць).
БІЗУН. Голы як бізун. Вельмі бедны, нічога не мае. Як хадзіў няжанаты, так быў
голы як бізун, а як ажаніўся, так жонка хоць адзела. Вольна Бар. Голы як бізун. Міхалкі
Свісл. (ППФВ, 17). Што гэта за мужык мне будзе – голы як бізун! Каб хоць малавеля
што было за душою. Старое Сяло Зэльв. (Стэц.-1, 184). Глядзі, будзяш кідацца грашыма,
то голы як бізун застанеся. Дамейкі Лід. У яго нічого ні было і ні будзя, голы як бізун.
Грабяні Гродз. (СНМ-2, 23).
Як бізун1 распусціцца. Няўхв. Вельмі, празмерна (распусціцца). Распусьціўса мой
хлопяц за лето як бізун. Новая Руда Гродз. (ЗНФ, 84). Ні давайця яму патолі, бо зноў
распусьціцца як бізун. Шчорсы Навагр. (ЗНФ
Дадатковыя словы
беш
14 👁