БЕЛКА. Як белка1 голы. Вельмі (бедны). Гэты Ігнась голы як белка, нават на хлеп ні
мая. Дарагляны Маст. Выходзіла замуш, то мой быў голы як белка, нічого ні меў. Правыя
Масты Маст. ● Белка – параўн. руск. белка 'вавёрка'.
Як белка2 круціцца. У пастаянных занятках, у клопаце. Ну й працаўніца! Цэлы дзень
як белка круціцца, і ўсё спрытно ў яе палучаяцца. Дзешкаўцы Свісл.
БЕЛКУ. Як белку абабраць. Поўнасцю, начыста. Абабраў Дзёмку як белку. Ні дурны,
ведаў, дзе шукаць. Навасёлкі Маст.
БЕЛЬМАКІ. Бельмакі´ на лоб вылезлі ў каго. Груб. Хто-н. выяўляе моцнае
здзіўленне, страх, спалох. Такоя ўбачыў, што аш бяльмакі на лоп вылязьлі. Поразава
Свісл.
БЕЛЬМАЧЫ. Бельмачы´ калом паставіць. Груб. Злосна, выяўляючы варожасць,
глядзець на каго-н. Бяльмачэ калом паставіць і енчыць. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ, 18).
Выкаціць свае бельмачы. Груб. Шырока адкрытым позіркам выяўляць сваё
здзіўленне, цікавасць, неразуменне, страх, злосць і пад. Як сказаў я яму, што прыду сёньня
да яго, дык ён як выкаціў свае бельмачы, быццам бы ні абяцаў мне. Пагранічны Бераст.
Вар. вывярнуць (вылупіць, выкаціць, вытрашчыць) свае бельмы (бельмачы).
Пазаліваць бельмачы. Асудж. Вельмі моцна напіцца гарэлкі. Пазаліваюць гарэлкай
бельмачэ, што ім тыя дзеці. Хамякі Гродз. (СНМ-2, 23).
БЕЛЬМЫ. Бельмы на лоб палезлі ў каго. Груб. Хто-н. выяўляе моцнае здзіўленне,
страх, спалох. Як убачыў ён таго зьвера – бельмы на лоп палезьлі. Ражкі Свісл.
Вывярнуць свае бельмы. Груб. Шырока адкрытым позіркам выказваць сваё
здзіўленне, цікавасць, неразуменне, страх, злосць і пад. Чаго вывярнуў свае бельмы, даўно
хіба ня відзяў?! Пеляса Воран. Што ты вывярнуў свае бельма, каб яны ў цябе павылазілі.
Альхоўка Навагр. (МСГВ, 50). Вар. вывярнуць (вылупіць, выкаціць, вытрашчыць) свае
бельмы (бельмачы).
Выкаціць бельмы. Груб. Шырока адкрытым позіркам выяўляць сваё здзіўленне,
цікавасць, неразуменне, страх, злосць і пад. Як выкаціць бельмы, дык аж страшно
становіцца. Монькавічы Маст. Вар. вывярнуць (вылупіць, выкаціць, вытрашчыць) свае
бельмы (бельмачы).
Вылупіць бельмы. Груб. Шырока адкрытым позіркам выяўляць сваё здзіўленне,
цікавасць, неразуменне, страх, злосць і пад. Ты толькі паглянь, як бельмы вылупіў.
Калечыцы. Шчуч. Вылупіць бельмы як талеркі і ні маргнуўшы будзя лгаць. Дзешкаўцы
Свісл. Вар. вывярнуць (вылупіць, выкаціць, вытрашчыць) свае бельмы (бельмачы).
Вытрашчыць бельмы на каго. Груб. Угледзецца, уставіцца, утаропіцца на каго-н.
Чаго ты на міне бельма вытрашчыла, я табе што, павінен? Празнікі Свісл. Адышоў,
бельма на міне вытрашчыў і стаіць, як вупар. Горніца Гродз. (СНМ, 19). Вар. вывярнуць
(вылупіць, выкаціць, вытрашчыць) свае бельмы (бельмачы).
Заліць бельмы. Груб. Выпіць залішне спіртнога, быць п'яным. Зноў заліў бельмы...
Калі ўжэ гэтаму канец будзя... Мацвееўцы Ваўк. Вар. заліць вочы (бельмы, зегры,
зеграчы, зрынкі, зрыны, зрэнкі, слепакі).
БЕЛЯНЫ. Беляны аб'еўся. Няўхв. Зусім здурнеў, пачаў неадэкватна сябе паводзіць.
Хіба ён беляны аб'еўся, гаворыць неўпапад? Свілы Воран. Што гэта с табою? Беляны
аб'еўся ці што? Галынка Воран. Ты беляны аб'еўся ці зусім здурэў, што так дзіця
напужаў. Мыслава Сл. (СГВ, 578). Хлопец так гаварыў, як беляны аб'еўся. Капці Дзятл.
БЕНЕВІЧЫ. Уключыць свае Бе´невічы. Няўхв. Раззлавацца. Супакойся, Соня, ужо
ты! Чаго ты ўключыла свае Бенявічы! Злуйся не злуйся, не пераправіш ты яго. Бярозаўка
Лід. (ДСГБ, 68). ● Беневічы – назва вёскі ў Лідскім раёне.
БЕРАГА. Пусціцца ад берага. Памерці. На тым тыдні і Ганна пусьцілася ад берага,
і ніхто ш ні чакаў. Беневічы Лід
Дадатковыя словы
абеўся, пяным
15 👁