За бацьку і за се трасе.Часта жарт. Вельмі моцна і невыносна (трасе каго-н. пры ўжыванні кіслай, горкай ці рэзкай ежы або моцнага пітва). Аля ш гарэлка ў цібе! Трасе за бацьку і за се! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 30). Ой, трасе за бацьку і за се! Ні хачу я гэтай капусты. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 30). ● У некаторых гаворках Гродзеншчыны займеннікі ты, сябе ў родным і вінавальным склонах могуць ужывацца як у форме цібе, сібе, так і з пропускам сярэдніх гукаў – це, се. Хоць бацьку роднага рэж нож. Зусім тупы, ненавостраны. Трэбо нош другі ўзяць, бо гэты хоць бацьку роднаго рэж. Мусі, дзеці вытупілі. Нацавічы Маст. БАЧ. Як бач. Вельмі хутка. Як бач мы прыйшлі. Ісаевічы Сл. Вар. як бач (бачыш). БАЧЫЛІ. Толькі і бачылі каго. Хто-н. хутка знік, прапаў. З пераляку як шугануў праз двухмятровы плот, тут яго толькі і бачылі. Чамяры Сл. (ЖНСл., 184). Ён яг дрыпануў, толькі яго і бачылі. Пушчыні Свісл. (МСГВ, 153). Як паглядзеў, што б'юцца, та ён, доўго ні чакаючы, хамуль-хамуль дый с хаты, тулькі яго й бачылі. Рагачы Гродз. (СНМ, 155). Ён, доўго ні чакаючы, як пальня немцу ў морду, а сам у ногі, тулькі яго і бачылі. Струбка Гродз. (СНМ, 103). Паглядзеў на ўсё гэта, ды як даў цугу, тулькі міне і бачылі. Луцкаўляны Гродз. (СНМ-2, 62). Вар. толькі і бачылі (і бачыў). БАЧЫЎ. Толькі і бачыў каго. Хто-н. хутка знік, прапаў. Дзьмухнуў табакаю ў вочы, дык воўк пайшоў, толькі яго і бачыў. Абруб Шчуч. Вар. толькі і бачылі (і бачыў). БАЧЫЦЬ. Бачыць навы´лет каго. Вельмі добра ведаць, разумець чые-н. намеры, задумы. У мяне не сьпішаш, я такіх вучняў бачу навылет. Слонім Сл. Маці яго бачыла навылят. Рудаўляны Бераст. БАЧЫШ. Як бачыш. Вельмі хутка. Дажджы прайшлі добрыя, ядрань такая ў лесе і ў полі, што скаціна наядаяцца як бачыш. Каробчыцы Гродз. (СГВ, 572). Запар сабе стагадуна з мёдам, дык як бачыш паляхчая. Касцянёва Шчуч. (СГВ, 455). Вар. як бач (бачыш). БАШЛЫК. Як сымонаў башлык прапасці. Няўхв. 1. Бясследна, невядома дзе. Як паехаў на Расею, то й прапаў як сымонаў башлык, нічога нівядома пра яго. Дарагляны Маст. 2. Зусім (апусціцца, дайсці да непрыстойнага, нізкага). Што пра яго гаварыць... Прапаў як сымонаў башлык, расьпіўсё, сям'і ні трымаяцца. Мілявічы Маст. БЕГІ. На бегі. На плечы. Вазьмі ты малога на бегі, хай ні раве. Навасады Воран. БЕДНАГА. Як у беднага сарочка адзін. Зусім (адзін). Раней дзіцей многа мелі, а ціпер у кожнаго – адно як у беднаго сарочка, як вока ў лбе. Кашалёва Навагр. БЕДУ. Маеш бе´ду. Не хвалюйся, не перажывай, няма падстаў для хвалявання, перажывання. От, маяш беду з гэтым парэсям. Падумаяш, парася здохло. Ні бяры да галавы, нажывеш яшчэ ні адно. Бабіна Гродз. Вар. маеш бяду (бе´ду). БЕДЫ. Такой (такое) бе´ды. Няважна, не мае значэння, нічога страшнага. Такой беды, я сама тут прыбяру. Капцёўка Гродз. Такой беды, дзеткі. Было п чаго тут плакаць. Пайду заўтра і куплю вам тых жвачак. Лунна Маст. Шкада, што салёнкі падгарэлі, але такой беды, зьямо. Пескі Маст. Я гаварыўшака, чаго прыехаў сюды, а гэты дзет усё слухаў, па кабінеце пачаў хадзіць туды-сюды, а потамака сказаў мне: «Едзь дахаты. Такое беды. Усё ў цябе добра будзя». Забагонне Зэльв. Вар. такой (такое, гэдакай, кой, такеля) бяды (беды). БЕЗГАЛОЎЕ. На сваё безгалоўе. На шкоду сабе, на кепскі зыход. Дзеткі-дзеткі, і чаго цібе так носіць на гэтым матацыклі, налятаяш на сваё безгалоўе. Копаніха Смарг. БЕЗІКІ. Уставіць свае бе´зікі. Іран. Доўга глядзець, не зводзячы позірк. Куды ты ўставіў свае безікі? Кухары Маст. (СГВ, 56). БЕЛА. Ні бела ні чорна сказаць. Няпэўна, неканкрэтна. Я да яе церас плот кажу: «Ці будзеце браць муку ў магазіне, прывезьлі на пай?» А яна мне ні бело ні чорно. Гнесічы Навагр. Вар. ні чорна ні бела (ні бела ні чорна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, сямі
10 👁