спраўляіш? – Ну, кажуць, добра басяком па расе хадзіць, ногі хварэць ні будуць. Страча Астр. ● Басіны – яўрэйскае свята ачышчэння, калі яўрэі ходзяць босыя. БАСНЮ. Басню баяць. Муркаць. Пра ката. Кошка басню бая, кап не баяла, яна б чалавека зьела – такая сярдзітая. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 511). БАСЯ. Як Бася ляндэрская сядзець. У кепскім настроі, расстроена, засмучана. Нашто было ёй гэта гаварыць, ціпер сядзіць як Бася ляндэрская, плача. Плянты Шчуч. БАТВА. Батва праз вушы лезе ў каго. Іран. Хто-н. кепска сябе адчувае пасля выпітай бурачанкі – гарэлкі з цукровых буракоў. Ад яе гарэлкі батва праз вушы лезя, аж моташно становіцца. Монькавічы Маст. БАТОНАМІ. Варушыць батонамі. Фам. Ісці хутчэй. Варушы батонамі, а то наступлю на пяты! Лелюкі Іўеў. БАТРАКА. У батрака на коміне. Невядома дзе. Ты ні бачыла маёй кнішкі? Шукаю ў батрака на коміне, ні магу знайсьці. Трабы Іўеў. БАЦ. Як бац змокнуць і пад. Вельмі (змокнуць, спацець). Пакуль даехаў з Нёмна да Шчорс, дык увесь вымак як бац. Шчорсы Навагр. Вар. як пацук (пац, бац). ● Бац – пацук. БАЦВІННЕ. Аж бацвінне праз вушы лезе. Іран. Залішне многа, празмерна (напіцца). Во доў Язэпчык сёня – аш бацьвіня праз вушы лезя! Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 17). Вар. аж бурак (бацвінне) праз вушы лезе. БАЦЬКА. Каціны бацька. Той, хто вельмі любіць жывёл, пераважна катоў, даглядае іх. Звычайна пра дзяцей. А гэты каціны бацько ўсё катоў падбірая, мо зь дзесяць на вышках сядзіць. Старына Маст. Зноў каціны бацька сваю гаспадарку аглядае. Пячоў- шчына Валож. Вар. каціны (кашачы) бацька (татка). Пасажны бацька. Сват. Пасажны бацька быў вясёлы чалавек. Клёны Навагр. (СГВ, 341). БАЦЬКАМ. Хоць за родным бацькам пускай (стрымляй) што. Няўхв. 1. Вельмі тупы, ненавостраны. Пераважна пра нож. Ідзі ты пагастры мне трохі нош, а то яго ўжэ хоць за родным бацькам пускай. Ізабелін Ваўк. (ЗНФ, 75). Папробуй нарэзаць гэтым нажом, яго хоць за бацькам пускай. Монькавічы Маст. Ну й нош! Хоць за бацькам пускай. Сядзеневічы Маст. Нош хоць за родным бацькам стрымляй, мо з год ніточаны. Мацюкі Шчуч. 2. Вельмі цвёрды, чэрствы. Пра хлеб. Ну й хлеп – хоць за бацькам пускай, на мае зубы мусіш размочваць. Мілявічы Маст. Ну й хлеп у вас, ляпняк некі, хоць за бацькам пускай. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 75). БАЦЬКІ. Лезці раней (перш, упярод, пярод) бацькі ў пекла. Няўхв. Паспешліва і недарэчна ўмешвацца ў чые-н. справы, апярэджваючы каго-, што-н. Казала я табе, не лесь раней бацькі ў пекла. Стары Дворац Бераст. Колькі табе разоў гаварыць, каб ты ні лес раней бацька ў пекло. Старое Сяло Зэльв. Ні лезь раней бацькі ў пекла. Рудня Стаўб. Першы бацькі ў пекла не лезь. Монцавічы Лід. (ППФВ, 51; МСГВ, 605). Чаго ты лезеш упярот бацькі ў пекла? Кямелішкі Астр. Ну во, бачыш, што зрабіў? Казала ш – ня лезь пярод бацькі ў пекла. Райца Карэл. Схадзіць да бацькі па розум. Іран. Адумацца, зразумець няправільнасць сваіх паводзін, намераў і пад., змяніць іх. Схадзі ты да бацькі па розум, можа, хоць крыху паразумнеяш. Рамашкі Шчуч. Схадзі лепяй да бацькі па розум, а потым жаніся. Стары Дворац Бераст. Ціпер ты хітры, як схадзіў да бацькі па розум. Падбалоцце Зэльв. – Я больш так ні буду. – А, схадзіў да бацькі па розум, ціпер просіся. Падбалоцце Зэльв. Як для (да) роднага бацькі нож. Вельмі тупы, ненавостраны. Нош прынесла як для роднага бацькі, ім нічога ні ўрэжаш. Гальшаны Ашм. Нож як да роннага бацькі. Здэцца ш мушчын поўная хата, а патачыць няма каму. Купіск Навагр. БАЦЬКУ. Браць бацьку на павер. Зневаж. Не давяраць, лічыць сябе больш вопытным. Ну і дзет у мяне быў, заўсёды браў бацьку на павер. Нацкава Маст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁