Сыт барана´ браць, узяць, несці і пад. На плечы, на плячах. Садзіся, унучак, панясу сыт барана. Цырын Карэл. (ЗНФ, 67). Давай вазьму цібе сыт барана і пабяжым, бо дошч пачыная. Забалоцце Карэл. (ЗНФ, 67). Сыт барана – ну, гэта на плячах, значыць; як нясе хто малога, то часам пытаюцца жартам: ці сыты баран? Або: дай пагляджу, ці сыты баран. Турэц Карэл. (ЗНФ, 67). Вось садзіся сыт барана, паднясу дахаты. Забалоцце Карэл. (СГВ, 609). У барана. Спосаб касьбы, калі пракосы кладуцца адзін да аднаго. Я прайшоў шэсьць пракосаў, першыя два пракосы касіў у барана, два пракосы насупраць радам называяцца баран. Альхоўка Навагр. (МСГВ, 388). Як барана ісці. Няроўна, хістаючыся. Часцей пра п'янага. Ці табе ні стыдна прас усю вёску ісьці як барана. Яцыны Астр. БАРАНАХ. На бара´нах сядзець, насіць. На плячах, на шыі, спусціўшы ўніз ногі. Добро табе ў бацькі на баранах сядзець. Бабіна Гродз. Панасіў малую на баранах, та й плакаць перастала. Новая Руда Гродз. БАРАНЕ. Як на баране праехаць пражыць. Няўхв. Вельмі дрэнна, няўдала. А зажыла, дзеткі, усяго: голат, вайна, век пражыла як на баране праехала. Адэльск Гродз. (ДМГ, 41). БАРАНОЮ. Што з бараною ў лесе гаварыць. Няўхв. Без толку, безвынікова. От, с табой гаварыць што з бараною ў лесе. Вікшняны Іўеў. А с маім Янкам гаварыць што з бараною ў лесе. Морына Іўеў. БАРГАЛІШКІ. Як у Баргалішкі на фэст ісці. Вельмі марудна, павольна. Варушыся трохі, бо ідзеш як у Баргалішкі на фэст. Крэва Смарг. ● Баргалішкі – назва вёскі ў Ашмянскім раёне. БАРКО. На барко´. На плячо. Закінь мяшок на барко, то ляхчэй будзя несьці. Дзеркачы Зэльв. (СГВ, 54). БАРСУК. Паказаць як барсук дзяцей гладзіць. Іран. Правесці, моцна прыціскаючы, сагнутым пальцам па галаве супраць напрамку валасоў ад лобнай часткі да патыліцы і наадварот. Спосаб жартаўліва-здзеклівага пакарання дзяцей. Мо яшчэ паказаць як барсук дзяцей гладзіць? Ні хочаш больш. Ну як сабе хочаш. Талькаўцы Ваўк. Хадзі пакажу як барсук дзіцей гладзіць. А, ты ўжэ знаяш… Граматны... Бабіна Гродз. Як барсук дзяцей гладзіць рабіць. Насуперак, наадварот. Я табе кажу адно, а ты мне робіш другое, як барсук дзяцей гладзіць. Каменка Шчуч. Як барсук дзяцей гладзіць, так і ты ўсё робіш наадварот. Каменка Шчуч. БАРСУКА. Загнуць барсука. Правесці, моцна прыціскаючы, сагнутым пальцам па галаве супраць напрамку валасоў, пачынаючы ад лобнай часткі. Спосаб жартаўліва- здзеклівага пакарання дзяцей. Загнуць барсука – соваць насупраць валасоў. Бывало, казалі, давайця мы яго зловім ды барсука загнём. Як пройдуць колькі разоў па галаве, то дзіця енчыць, бо баліць натто. Балотца Навагр. БАРУХІ. Бару´хі адпраўляць. Жарт. Спаць, драмаць. Прышоў с працы, як лёх, дык яшчэ барухі атпраўляе. Дакудава Лід. ● Фразеалагізм – вынік семантычнага развіцця устарэлага выразу борухі адпраўляць 'маліцца Богу (пра яўрэяў)'. Молячыся, яўрэі хістаюцца, нахіляюцца ў розныя бакі, прамаўляючы словы малітвы «борух-ата-аданаі» – слава табе Божа. І. І. Насовіч у СБМ, 31 падае слова борохъ са значэннямі 1) 'жидъ'; 2) 'слово брянное на человека неопрятного, не любящаго чистоты'. У сучасных гродзенскіх гаворках слова борух мае значэнне 'нязграбны мужчына' (СРЛГ, 17). Параўн. у СБНФ, 30: борухі вадзіць 'драмаць седзячы'. БАРЫЛАЧКА. Як барылачка. Невысокая. Пра дзяўчыну, жанчыну. Сам дыгнаты, а жонка зусім маленька, як барылачка. Цыдовічы Гродз. (СНМ-1, 48). БАСІНЫ. Басі´ны спраўляць. Гумар. Хадзіць босым. Што гэта ты басіны спраўляіш? Абуйся, нараніцы падлога халодная. Косцевічы Астр. – Што, басіны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянага
15 👁