БАРАДУ. Бараду задраць1. Асудж. Стаць ганарлівым, задавацца. Ну бараду задрала ўжо, як замуш вышла, ні с кім і ні здароваяцца. Зенявічы Навагр. Бараду задраць2. Іран. Памерці. Учора яшчэ капусту палола, а сёньня ўжо бараду задрала. Руда Яварская Дзятл. Бараду павесіць каму. Іран. Адмовіць таму, хто заляцаецца да каго-н. Хадзіў ён хадіў зь ёю, а яна яму бараду павесіла. Во так! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 19). Па бараду яды. Вельмі многа. У хаці яды па бараду, а ён прыйшоў да чужых людзей есьці. Гнесічы Навагр. Вар. па бараду (па бораду). Цягнуць за бараду каго. Прымушаць каго-н. рабіць што-н. Ніхто яго ні будзя цягнуць за бараду, калі сам ні захоча. Гарны Гродз. БАРАДЫ. Да барады гадаваць і пад. Да сталага ўзросту. Ідзі на свой хлеб, я ж ні буду цібе гадаваць да барады. Навасёлкі Гродз. БАРАН. Баран забіў каго. Скеп. Хто-н. не прымае ўдзел у чым-н. Чаго сама дрова сячэш? Мусі, мужыка баран забіў. Райца Карэл. Як баран. Абразл. 1. дурны. Вельмі (дурны). Во дзе дурны як баран, і нічога яму не дакажаш. Варняны Астр. 2. уперціся. Непахісна, бескампрамісна тупа. Упёрся як баран. Кульбакі Лід. Як баран да вазніцы прычапіцца. Няўхв. Вельмі моцна, неадступна, назойліва. Чаго ты прычапіўся да мяне як баран да вазніцы. Дзеравянчыцы Сл. Як баран да Дзядоў жыць. Часова, з няпэўным чаканнем смерці. Ось жыву як баран да Дзядоў, сёньня жыву, а заўтра – німа. Лаўрыновічы Зэльв. Як баран да зарэзу (да рэзі) жыць, пажываць. Няпэўна, з няведаннем таго, што чакае ў далейшым. – Як пажываяця, Ніна Паўлаўна? – От, жыву, як баран да зарэзу. Вярэйкі Ваўк. (ЗНФ, 84). – Ну, што вам сказалі ў паліклініцы? – Ай, што яны скажуць... Жывеш як баран да зарэзу. Гродна Гродз. (ЗНФ, 84). Жыве як баран да рэзі. Хамякі Гродз. (СНМ, 182). Як баран з Вавяран. Няўхв. Вельмі ўпарты. Табе кажы ні кажы, ты ўсё роўна як той баран з Вавяран. Палушы Астр. ● Вавяраны – назва вёскі ў Астравецкім раёне. Як баран на месяц глядзець. Няўхв. Нічога не разумеючы, тупа, разгублена. Глядзіць як баран на месяц. Салішкі Воран. (ППФВ, 16). Як баран на новыя вароты (весніцы) глядзець і пад. Груб. Разгублена, тупа, нічога не разумеючы. Чаго ты глядзіш як баран на новыя варота. Кузмічы Ваўк. Што ты на мяне глядзіш як баран на новыя вароты. Дубна Маст. Уставілася як баран на новыя варота. Гезгалы Дзятл. Што ўставіўся як баран на новыя варота! Ганчары Свісл. Што ты вылупіўся як баран на новыя вароты, першы рас відзіш!? Геранёны Іўеў. Ну што ты глядзіш як баран на новыя вароты!? Вайкунцы Воран. Глядзіць як баран на новыя вароты. Залескія Воран. (ППФВ, 16). Што ты глядзіш на мяне як баран на новыя весьніцы! Дзе цягаўся? Страла Дзятл. Як баран на трыбух рабіць. Вельмі многа. Рабіць як баран на трыбух. Карозічы Гродз. (СНМ-1, 191). Як баран у воду1 боўтнуць. Няўхв. Абы-што, недарэчы, неўпапад (сказаць). Боўтнуў як баран у воду. Балічы Гродз. (СНМ, 178). Як баран у воду2 глядзець і пад. Іран. Нічога не разумеючы, разгублена, збянтэжана. Што табе ісьці ў тоя кіно? Ты ш першай серыі ні бачыў, будзяш глядзець як баран у воду. Дзеткі Воран. (ЗНФ, 84). Мы як пачулі, та ўсе ў сьмех, а ён, можа, і нідачуў, уталопіўса на нас як баран у воду. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 84). БАРАНА. Барана з адным зубам. Дакор.Чалавек, які выконвае што-н. несур'ёзна, безадказна, без ахвоты, няўмела. Дзед мой на міне ўсе называў барана з адным зубам. Кепска, што ён ні дажыў да ціперашняга часу, ні ўвідзяў, якім я стаў. Запрудзяны Воран. На бара´на браць, узяць, садзіць і пад. На плечы, на шыю. Звычайна пра дзяцей. Сяць мне на барана, перанясу прас клатку. Бабіна Гродз. Такого велькаго кавалера і на барана ўзёў. Ні стыдно? Маркішы Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

несурёзна
13 👁