балотам. Хамуты Гродз. (ЗНФ, 47). Вот гаткі чалавек! Пры людзях на астаноўцы нашу Таню з балотам зьмяшала. Плецянічы Зэльв. (ЗНФ, 47). Як вам не брытка, змяшалі чалавека з балотам. Шастакоўцы Шчуч. Як балотам па зубах каму што. Вельмі, непрыемна, неспрыяльна, непамысна што-н. каму-н. Ну, ты яму і сказануў, та яму гэта як балотам па зубах, аш пачырванеў. Старыя Паддубы Шчуч. БАЛЬШЫНІ. З бальшыні. Не поўнасцю, часткова. Уляцела ў гароччык на мінутку, хоць з бальшыні паабрывала траву, а то ні відалася і варыва. Заборцы Астр. БАЛЯСКІ. Выскаліць баляскі. Няўхв. Засмяяцца. Каб што памог – так няма! Адно як што скажаш – выскаліць баляскі – і ўсё смяецца. Зэльва Зэльв. (Стэц.-1, 183). БАЛЯСЫ. Балясы тачыць. Няўхв. Займацца пустымі размовамі. Канчайця балясы тачыць, пара расходзіцца. Новы Двор Свісл. БАЛЯЧКІ. Балячкі шукаць. Набівацца на непрыемнасці. Такі знайда, захоча каб голаў пабіў, то лезя, балячкі шукая. Калядзічы Ваўк. (ГВР, 90). БАЛЯЧКУ. Дзьмухаць як на балячку на каго. Няўхв. Вельмі хвалявацца за каго-н., дагаджаючы яму ва ўсім. Ужо як сьвякроўцы годзіць, дзьмухая на яе як на балячку. Слесары Іўеў. (ЗНФ, 28). А што, і вы дзьмухалі на свайго [сына] цэла жыця як на балячку, от і адзьдзячыў ціпер. Ігнаткаўцы Лід. (ЗНФ, 28). – Саўросавы так трасуцца нат сваім малым, дзьмухаюць як на балячку. – Ты нат сваім першым тожа траслася. Місявічы Воран. (ЗНФ, 28). БАНАЛЮКІ. Плесці баналю´кі. Няўхв. Гаварыць абы-што. Прыйшла, заваліла хату й пляла цэлы вечар баналюкі. Ліпкунцы Воран. ● Запазычанне з польскай мовы: pleść banialuki 'малоць лухту, гаварыць абы-што'. БАНАН. З'есці банан. Іран. Не дабіцца таго, чаго хацелася, на што хто-н. спадзяваўся. Ну што, ізеў банан? Я ш казоў табе, што грыбы яшчэ ні растуць, а ты сяроўна папёрса ў лес, толькі час змарнавоў. Бабіна Гродз. (ЗНФ, 35). І ён прыпёрся, думаў, што і яму некі гасьціняц дадуць. Ажно банан зьеў. Дзеткі Воран. (ЗНФ, 35). БАНКІ. З-пад (з) банкі малако. Адстоенае, аддзеленае ад смятаны. Я зарас пайду падаю сьвежага малака, с-пад банкі мо нядобра дзіцяці. Косцевічы Астр. Ніхто сьвежаго малака ні п'е, усе халоднаго, с-пад банкі просяць. Старына Маст. Я малако п'ю халодно, с-пад банкі, як ужэ добро атстаіцца. Стокі Свісл. Гэта з банкі малако, на, лепяй сьвежаго папі. Гудзевічы Маст. БАНКУ. Як у фінскім (хінскім) банку. Гумар. Надзейна (хаваць, захоўваць што-н.). – Каб толькі дзеці ні дабраліся. – Ні перажывай, у мяне, што ні схаваю, будзіць ляжаць як у фінскім банку. Косцевічы Астр. Бядуя, што мужык усю вотку выпівая, дзе ні схавая – усюды знойдзя. Та я кажу: «Нясі да міне, я схаваю добро. Як у хінскум банку – ні прападзе й ні зышчаш». Жалудок Шчуч. БАНЦІК. Абы-што і збоку банцік. Іран. Нешта кепска зробленае, недарэчнае. – Ці ладная гэтая сукенка? Ці добра на мне ляжыць? – Абы што і збоку баньцік. Пеляса Воран. Ну й сёньня нарабілася – абы-што і збоку баньцік: паехаў сустракаць дзяцей ад аўтобуса, а яны пяшком дахаты прыйшлі. І як разьмінуліся? Косцевічы Астр. БАРАБАНУ. Па барабану каму. Што-н. усё роўна каму-н., не заслугоўвае ніякай увагі. Мне ўжэ па барабану, што ты будзяш рабіць і якім чынам. Масаляны Бераст. БАРАБОХА. Як барабоха. Вельмі тоўсты. Во кошка наеласа, як барабоха, ледво ходзіць. Лікоўка Гродз. (СНМ-2, 21). БАРАДА. Дзіравая барада ў каго. Іран. У каго-н. пры неакуратнай ядзе з рота праліваецца частка стравы. Дзірава барада ў цібе – як сядзяш есьці, то ўвесь пазаліваясься. Мацвееўцы Ваўк. Казіная (казліная) барада. Бат. Сівец. Казіная барада – благая трава. Міратычы Карэл. (СПЗБ-2, 361). Казліная барада – сівая трава. Быстрыца Астр. (СПЗБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці
12 👁