Вываліцца праз бакі´ каму што. Не пройдзе бясследна, кепска скончыцца што-н. для
каго-н. Даўней Гайдзісіха, як была маладая, дык ей усё было мала і зямлі, і грошай, яна
кап прымела бы, дык яшчэ і люцкая пазабірала п, а потым і ці ні вываліцца ей багацтва
праз бакі пат старасьць. Навасяды Ашм.
Выкласці бакі´. Добра наесціся. Трэба спачатку выкласьці бакі, а тады ўжэ і за
работу брацца. Васілевічы Навагр. (ЗНФ, 23). Вар. выкласці (вылажыць) бокі (бакі).
За бакі´ брацца (хапацца). Моцна смяяцца, рагатаць. Ён як пачне гаварыць, та мы
за баке браліса, гэта ні чалавек, а цэлае прыстаўлене. Баранава Гродз. (СНМ, 115). Ужэ
зь ягоных разгавораў усе аж за бакі хапаліся. Эймінаўцы Бераст.
Змяць бакі´ каму. Моцна збіць каго-н. Кап зьмяў яму баке, то ведаў бы, як крычаць і
выскаляцца. Мілявічы Маст. (ЗНФ, 36). Бакі яму за гэто трэба зьмяць, кап ні пятушыўсё.
Цяравічы Карэл. (ЗНФ, 36). Вар. змяць бакі (бокі).
На ўсе бакі´ вылежацца, выспацца. Уволю, колькі хацелася. Дзісь пры сьвяця такой
ната работы ні рабіла, затоя на ўсе бакі выляжалася, выспалася, хоць пазнала, што
сьвята. Навасяды Ашм.
Расперла бакі´ каму. Груб. Хто-н. празмерна наеўся, насыціўся. Ужэ хлеба ні хочуць
есці, нідавяркі, расперло баке, давай ім пранікаў і ашчэ чаго. Каленікі Гродз. (СНМ-2, 199).
БАКЛУШЫ. Біць баклушы. Гультаяваць, траціць дарэмна час. Учора цэлы дзень біў
баклушы, сёньня аш шкада таго часу, так многа мог бы зрабіць. Каменка Бераст. Андрэй
цэлы дзень біў баклушы. Сакольнікі Свісл. Ён толькі й ведае, што біць баклушы.
Верцялішкі Гродз. Ты толькі тое і робіш, што б'еш баклушы. Бакшты Іўеў.
БАКУ. Ляжаць на баку. Няўхв. Нічога не рабіць. Німа чаго ляжаць на баку, трэба
за работу брацца. Пагародна Воран.
БАЛ. Кончан бал і скрыпкі ў торбу. Настаў час завяршэння чаго-н. Трэба, хлопцы
разбягацца, кончан бал і скрыпкі ў торбу. Заўтра на работу рана ўставаць. Шчорсы
Навагр.
БАЛЕРЫНА. Як з мяне балерына. Іран. Кепскі, не адпавядае патрабаванням. Пра
прафесійныя і інш. якасці чалавека. З яе настаўніца як зь міне балярына, сама яшчэ дзіця,
самой вучыцца трэба. Прудзяны Шчуч. Зь яго дзяпутат як зь міне балярына. От, німа на
вёсцы маладзейшаго, та яго паставілі. Глушнева Гродз. Сь цібе такі танцор, як зь міне
балярына. Вялікая Бераставіца Бераст.
БАЛІЦЬ. Ані баліць ані свярбіць каму што. Абсалютна не хвалюе, не кранае што-н.
каго-н. Прападзі яна пропадам тое сена, хай мокня, мне гэта ані баліць ані сьвярбіць.
Гальшаны Ашм. (ЗНФ, 18). Што ў вёсцы гавораць пра міне, то мне яно ані баліць ані
свярбіць. Кутнікі Ваўк. (ЗНФ, 18).
БАЛКОНЫ. За балконы трымацца. Іран. Жыць у горадзе. Цяпер маладыя не хочуць
у вёсцы жыць, усё ў гарадах за балконы трымаюцца. Баруны Ашм. (ДМГ, 121).
БАЛОТА. Аднаго балота чэрці. Такія самыя, аднолькавыя. Суседнія хлопцы і нашыя
аднаго балота чэрці. Навумаўцы Шчуч.
Балота касіць. Іран. Гаварыць абы-што, несці несусвеціцу. Ды кінь ты балота
касіць, раскажы што путнае. Дубна Маст.
Паліць балота. Гаварыць няпраўду. Зноў паліць балота гэты Мішка. Бярозаўка Лід.
Утаптаць у балота каго. Зняважыць, прынізіць каго-н. Ён міне ўтаптаў у балота
перад усімі людзьмі. Багатырэвічы Маст.
Як балота гразкае дурны. Груб. Вельмі (неразумны). Але ш і дурны як балото граско.
Дарагляны Маст.
Як у балота. Няўхв. Вельмі кепска, няўдала (зрабіць што-н.). Вышла ты замуш як у
балота. Вішнева Смарг.
БАЛОТАМ. Змяшаць з балотам каго. Няўхв. Усяляк прынізіць, груба аблаяць,
несправядліва абвінаваціць. С Канцавою сварыцца лепяй ні пачынаць, любого зьмяшая з
Дадатковыя словы
беш
16 👁