Гродз. Цібе пасылаць за нечым як багатага па сьмерць. І дзе ты лазіў столькі часу? Чаплі
Лід. Па воду цібе пасылаць як багатага па сьмерць, хоць калодзеш два метры ат хаты.
Грубянцы Воран.
БАГАТАМУ. Толькі багатаму па смерць пасылаць каго. Няўхв. Цяжка дачакацца
каго-н., каму даручылі што-н. зрабіць. Ну, брат, урэшці прышоў! Чакалі, чакалі, та й
чаканкі паелі. Цібе толькі багатаму па сьмерць пасылаць. Зубрава Шчуч. (ЗНФ, 69). Яго
толькі багатаму па сьмерць пасылаць. Недзі загуляўся, чакай яго ціпер. Нача Вор. (ЗНФ, 69).
Як багатаму па смерць пайсці. Няўхв. Надоўга, што аж цяжка дачакацца каго-н.
Пайшоў як багатаму па сьмерць, ужо тры гадзіны чакаем. Бастуны Воран. Паслала ў
кантору за грашмі, ды пайшоў як багатаму па сьмерць. Старыя Паддубы Шчуч. Прасіла
быстрэй прынясьці, а ты як пайшоў, то як багатаму па сьмерць. Купіск Навагр. Пайшоў
як багатаму па сьмерць. Галунавічы Іўеў. Ну і пашла па ваду як багатаму па сьмерць, аш
надаела чакаць. Пеляса Воран. Пайшоў як багатаму па смерць. Залескія Воран. (ППФВ, 49).
Але ж і доўга німа бацькі, пайшоў як багатаму на сьмерць. Курылавічы Маст. (СГВ, 613).
БАГАТЫЯ. Багатыя ноч разабралі. Развіднела, надышоў ранак. Калі ты ўжэ спаць
ляжаш? Багатыя ўжэ ноч разабралі, відно на дварэ! Стокі Свісл.
Багатыя ноч разбяруць. Жарт. Не хопіць часу паспаць. Пра позні вечар ці пачатак
ночы. Пайду, а то багатыя ноч разьбяруць, засядзелася ў вас, пэўня ўжо ёсць дванасьця.
Косцевічы Астр. Пойдам лажыцца спаць, бо то глядзі, багатыя ноч разьбяруць.
Закальное Любан. Бедныя робяць, а багатыя спаць кладуцца, ноч разьбіраюць. Ваўкавічы
Навагр.
БАГІ. Хай яго багі. Выкл. Выказванне перасцярогі ад чаго-н. непажаданага. Не
прасіся лепш Ахрому – дасьць па карку і наломіць, такі страгі, хай яго багі. Эйтуны Лід.
(ДМГ, 232).
БАДАЙ. Бадай цябе бадай. Выкл. Выказванне асуджэння, незадаволенасці, абурэння
і пад. У шаснаццаць гот дзіця нарадзіла... Бадай цябе бадай, так рана! Ваўкавыск Ваўк.
БАДЗЯКІ. На бадзякі´ пайсці. Да суседзяў з мэтай прабавіць вольны час у размове.
Бабуля пайшла на бадзякі, можа, новасьць якую прынясе. Крэва Смарг. Не ведалі, чым
заняцца, і пайшлі на бадзякі ў вёску. Кальчуны Ашм.
БАЖКА. Як у Бажка ў хляве стаяў. Іран. Вельмі галодны, прагавіта есць. Ты як у Бажка
ў хляве стаяў, так ясі, чуць ні давіся. Каменка Навагр. ● Паводле мясцовай этымалогіі,
Бажок (Бажко) быў вельмі скупы і дзеля эканоміі кармоў усю зіму недакормліваў сваю
жывёлу. Вясной яна выглядала вельмі худой, галоднай і ніяк не магла ад'есціся.
БАЙКІ. Байкі баяць. Займацца пустымі размовамі. Чым мела хадзіць с хаты ў хату
байкі баіць, то лепяй лягла п і паляжала. Навасяды Ашм. Бабулькі добра байкі баюць.
Руда Яварская Дзятл.
БАКІ. Абіваць бакі´. Няўхв. Нічога не рабіць, гультайнічаць. Вот абівае адно баке, а
ні робіць. Ваўкавічы Навагр.
Бакі´ абабраць. Сурова расправіцца з кім-н., збіць, адлупцаваць каго-н. Вот кап
табе там хто бакі абабраў добро, то ні швэндаўся п, а сядзеў бы ў хаці. Ёцавічы Дзятл.
(ЗНФ, 20). Вар. бокі (бакі) абабраць.
Бакі´ аціраць дзе. Асудж. Знаходзіцца дзе-н. без сур'ёзнага занятку. А ён толька каля
бара бакі ацірая. Варняны Астр. Ужо каторы тыдзянь бакі тут аціраеш!.. І не стыдна
табе?! Варняны Астр.
Бакі змяць. Гл. змяць бакі.
Бакі´ падарваць з каго. Моцна пасмяяцца з каго-н. Дзісь Гэлька на рабоця
расказвала, як яна зьезьдзіла, то мы мала зь яе бакі ні падарвалі. Навасяды Ашм.
Бакі´ разносіць у каго. Хто-н. гучна і нястрымна смяецца. Чаго ўжэ так у цібе бакі
разносіць? Белагурна Дзятл. (ЗНФ, 18). Генік як пачаў расказваць анігдоты, то ў нас баке
разносіла. Шчорсы Навагр. (ЗНФ
Дадатковыя словы
адесціся, сурёзнага
11 👁