БАБКА. Што сем бабка то сем. Няўхв. Паўтарацца ў размове, некалькі разоў
гаварыць адно і тое. Ну ў цібе й гутарка. Надаела слухаць пра гэто – што сем бапко то
сем. Міхалкі Свісл. Перастань ты балтаць пра свайго Пецьку, а то ўсё што сем бапка
то сем. Пагранічны Бераст. ● Вар. як (што) сем бабка то (так) так сем бабка.
Як сем бабка так сем бабка. Няўхв. Паўтарацца ў размове, некалькі разоў гаварыць
адно і тое. Ну што зноў заладзіла – як сем бапка так сем бапка. Студзенікі Свісл. Вар. як
(што) сем бабка то (так) сем бабка.
БАБКІ. Як бабкі адхадзілі каго. Хто-н. паправіўся, змяніўся да лепшага. Як пачаў
Вася дружыць с Таняю, дык хлопца як бапкі атхадзілі – ні п'е, ні курыць, ні б'ецца, вось
дзіва. Зэльва Зэльв.
БАБУ. Іграць (пайграць) бабу. Няўхв. Плакаць, хныкаць. Пра асобу мужчынскага
полу (пераважна дзіця). Не ўсьпеў упасьці, а ўжо іграеш бабу. Задвор'е Навагр. Хопіць
ужо, пайграў бабу, ты ш мушчына. Харосіца Навагр.
Тапіць бабу. Фрагмент абраду хрэсьбін ці радзін, калі адбаваецца інсцэніроўка
таплення бабы. Даўней як спраўляюць радзіны, запрагаюць каня, саджаюць нарачоную
бабу, сустрэчных па вуліцы, тады ўсе гавораць: во Бекішавы павезлі тапіць бабу. Угрынь
Зэльв. (СГВ, 609). Сёньня ў нас сьвята было, тапілі бабу. Гродзі Ашм.
Як на забітую бабу накідаць, наваліць і пад. Вельмі шмат і ў беспарадку. Навалілі
адзіялаў як на забітую бабу, ні павярнуцца. Сялявічы Сл. Усю тахту заняла адзеньням,
наваліла тут як на забітую бабу. Збочна Сл. (ЗНФ, 90). Што гэта вы накідалі ў кут як
на забітую бабу? Ласосна Гродз. (ЗНФ, 90).
БАБЫ. Бабы-гэ´ршкі браць, узяць, садзіць, насіць і пад. На плечы, на шыю. Звычайна
дзіця. Паднясі мяне бабы-гэршкі. Дубна Маст. Ляхчэй несьці бабы-гэршкі, чым перат
сабой. Закальное Любан. Мо ты хочаш, Валік, бабы-гэршкі? Грабава Зэльв. (СНМЗ, 38).
Вар. на бабы гэршкі (горшкі); на горшкі-бабкі; бабы-гэршкі.
На бабы-го´ршкі браць, узяць, садзіць, насіць і пад. На плечы, на шыю. Звычайна
дзіця. Ён адно ў хату, а дзеці з двух бакоў ужэ стаяць: пакатай! Ну, ён бярэ іх на бабы-
горшкі і носіць па хаці. Стокі Свісл. Вар. на бабы гэршкі (горшкі); на горшкі-бабкі;
бабы-гэршкі.
На бабы-гэ´ршках насіць. На плячах. Як была я малая, дык вельмі любіла, калі мяне
бацька на бабы-гэршках насіў. Здэцца, увесь дзень на яго плячах сядзела й ні злазіла.
Зэльва Зэльв.
На бабы-гэ´ршкі браць, узяць, садзіць і пад. На плечы, на шыю. Звычайна дзіця.
Тато, вазьмеця міне на бабы-гэршкі, ногі баляць. Гудзевічы Маст. Ты вазьмі малого на
бабы-гэршкі, мокро тут аж да самай клаткі. Паўлаўшчына Ваўк. Ідзем на поля ўсёй
сям'ёю, дзіцей на бабы-гэршкі бярэш, гэдык і йдзеш. Старына Маст. Я цябе на бабы-
гэршкі зарас вазьму. Талькаўцы Ваўк. Пачакай, Пецік, я хачу цібе ўзяць на бабы-гэршкі,
перанясці праз рэчку, тут глыбоко. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ-2, 238). Вар. на бабы
гэршкі (горшкі); на горшкі-бабкі; бабы-гэршкі.
Ні ў бабы гарошку ў каго, дзе. 1. Нічога няма. Скора вясна, сеіць трэба, а ў мяне ні ў
бабы гарошку: ні жыта, ні канюшыны, ні грэчкі, ні лубіну. Падольцы Астр. 2. Нічога не
падрыхтавана, не зроблена. Во скора ўжо госьці прыедуць, а тут ні ў бабы гарошку:
бульба ні чышчана, мяса ні кручана, хату трэба перацерці. Косцевічы Астр.
Ціха бабы ўсе паедзем. Выкл. Выказванне заспакойвання, уціхамірвання каго-н. Чаго
раскрычаліся? Ціха бабы ўсе паедзем, а то разьвялі тут базар. Зенявічы Навагр. – Дайце
і нам па кіля каўбасы. – Ціха бабы ўсе паедзям, усім хопіць. Пагранічны Бераст.
БАБЫЛЬ. Як бабыль у полі. Зусім адзін, адзінокі. Застаўся я срот людзей як бабыль
у полі. Чарняўка Шчуч.
БАГАТАГА. Як багатага па смерць пасылаць. Няўхв. Без надзеі на хуткае вяртанне
(пасылаць каго-н. куды-н.). Цібе ў магазін пасылаць як багатага па сьмерць. Лапенкі
Дадатковыя словы
бецца, задворе, сямёю
15 👁