ні балела. Шчорсы Навагр. Зране так галава балела, а выпіў таблетку – як сто бап атхадзіло. Гнесічы Навагр. 2. Адышла злосць, непрыязнасць. Сьвекруха ўсё дулася, дулася на мене, а як занесла дзьве шкілёнды ёй, то як сто бап атхадзіло. Цеперачы і ў хату заходзіць, і часінку з малым пабудзе. Гнесічы Навагр. БАБА. Баба надвое варажыла. Невядома, ці ажыццявіцца што-н. Баба надвое варажыла. Гібулічы Гродз. (СНМ, 178). Баба рэпу пасеяла на чым. 1. У каго-н. парэпаныя (ногі). На нагах баба рэпу пасеяла. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-4, 332). 2. У каго-н. вельмі брудныя (рукі, ногі, твар, вушы). Ванячка, пабяжы ручкі памый, а то, палянь, баба рэпу ўжо пасеяла на іх. Бярозаўка Лід. Рукі памыў бы, а то баба ўжо рэпу пасеяла. Сцеркава Лід. Якія твае рукі?! Баба рэпу пасеяла. Ідзі мый, а то дзеўкі засьмяюць. Вензавец Дзятл. Баба чараватая. Няўхв. Неспакойны, з норавам мужчына, якому цяжка дагадзіць. Ні мужчына, а баба чараватая – усё яму ні так, усё яму ні гэдак. Чамяры Сл. (ЖС, 161). ● Чараватая – цяжарная. Як баба адварожыць (адваражыла) што. Што-н. знікне, прападзе, пройдзе. Пра хваробу, пачуцці, перажыванні. У нас каторыя дак ат паносу так лечацца: сыроя сало ядуць с хлебам, а халоднай вадой запіваюць, і ўсю хваробу як баба адварожыць. Ляхавічы Навагр. (ЗНФ, 83). Хадзіла да нас, с хаты ні вылазіла, а вясною як пасварыліся, дык як баба адваражыла. Дакудава Лід. (ЗНФ, 83). Любіліся, хацелі пажаніцца, а тады нешто зь ім сталасё, і ўсё як баба адваражыла. Цырын Карэл. (ЗНФ, 83). Як баба бяззубая гаварыць і пад. Няўхв. Незразумела, невыразна. Што ты трэплешся як баба бяззубая? Гавары толкам. Дайнава Воран. Як баба з яешняю. Няўхв. Надакучліва. Адыдзі ты, ні паеду я з табою, але ж прыкінуўся яг баба зь яешняю. Рыбніца Гродз. (СГВ, 613). Як баба-капач рабіць і пад. Няўхв. Павольна, не спяшаючыся. Пра мужчыну. Ён такі нікепскі чалавек, але як возьмяцца што рабіць, то робіць як баба-капач, так ужо марудна. Востухава Карэл. Як баба качаргой. Няўхв. Неакуратна, няўмела (рабіць што-н.). Ты кладзеш цэглу як баба качаргой. Сухінічы Маст. Як баба ражанская. Няўхв. Залішне (гаваркі, балбатлівы). Хоць ты яму рот закрывай, такі ўжо гавандульскі як баба ражанская. Крупава Лід. (Хітр., 62). ● Ражанская – ад назвы вёскі Ражанка Шчучынскага раёна. БАБАМ. Як двум бабам на кухні цесна. Вельмі. Тут мы с табой ні разьвернямся, тут так цесна як двум бабам на кухні. Кямелішкі Астр. БАБАХ. На бабах. 1. застацца. Ні з чым. Так я павучылася, і ўжэ трэбо ісьці ў калхос. Так я асталася на бабах. У калхозе, у канцэ года, ужэ давалі сколька рублёў і збожам троха давалі. Клюкоўцы Бераст. (ДМГ, 31). 2. Нетрывалае, ненадзейнае што-н. Усё тут на бабах, яно і прападзе тут. Шчорсы Навагр. Трах на бабах. Абы-як (зрабіць што-н.). Зрабіў загараду трах на бабах, ды далей пайшоў. Забалоцце Карэл. (СГВ, 609). БАБЕ. Як будні´цкай бабе ў студні. Няважна, няўдала, без поспеху (атрымалася што-н.). Учора мая мела на танцы ісьці, аля добро што ні пашла, бо было п павадзэня як будніцкай бабі ў студні: адныя алкашы пазьбіраліся. Цыдовічы Гродз. Як на забітай бабе дзе, на чым. Вельмі многа, у беспарадку ўсяго (настаўлена, накідана і пад.). На стале як на забітай бабі, няма дзе паставіць міску. Пасінічы Сл. Як на забітай бабе. Алекшыцы Бераст. Што ў цябе на стале робіцца, накідана ўсяго як на забітай бабе. Шылавічы Сл. Як старой бабе сесці чаго. Вельмі мала. Звычайна пра зямлю, зямельны ўчастак. А дзе ж я ўсё гэта панавязваю, калі ў мяне зямлі як старой бабе сесьці. Гарадзечна Навагр. У Соні бульбы пасаджана як старой бабе сесьці. Лапенкі Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁