АЦЕСТАТ. Вырабляць ацестат перад кім. Іран. Старацца паказаць сябе найлепшым
чынам (звычайна пра жаніха ці нявесту), каб заслужыць павагу (звычайна бацькоў
нявесты ці жаніха). Учора зь Ліляй і кавалер яе прыягджаў, вырабляў тут перат старымі
ацястат. Навасёлкі Дзятл. (ЗНФ, 23). Ну як, ці хоць вырабіла ацястат перат цесьцям?
Погіры Дзятл. (ЗНФ, 23).
АЧАМ. Ачам не паверыць сваім. Вельмі здзівіцца, убачыўшы што-н. нечаканае.
Зд'еньця [фотаздымак] свайго дзявоцтва ў шафе знайшла, аж ачам не паверыла сваім,
аж сьлёзы ў ачах сталі. Перавознікі Астр. (НС-ць, 280). Вар. не паверыць сваім вачам
(ачам).
АЧАРНІЦЬ. Ні ачарніць ні абяліць. Прамаўчаць, ніяк не рэагуючы на чыё-н.
выказванне. Казала брыгадзіру, што сена ў нас гэтарок [у гэтым годзе] мала, то ні
ачарніў ні абяліў. Васілевічы Навагр. (ЗНФ, 52). Лаяла, лаяла я яго, а ён ні ачарніў ні абяліў.
Юрацішкі Іўеў. (ЗНФ, 52). Як пачалі мы ўсе крычаць за гэтаку работу, то яна ні ачарніла
ні абяліла. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 52).
АЧАХ. На ачах. 1. у каго. У прысутнасці, у полі зроку каго-н. На ачах у яе пагіп.
Ністанішкі Смарг. (СПЗБ-3, 115). 2. Навідавоку. Прытулі ты гэны саган дзе-коляк, кап ні
стаяў на ачах. Заборцы Астр. Вар. на вачах (на ачах).
АЧЧУ. З аччу´ ісці, сысці, згінуць і пад. 1. Далей ад каго-н., каб не было відаць. Кап
ніхто міне патом ні кляў, я лепяй зышла з ачу, і душа мая на месьці. Старына Маст. Ён
згінуў з ачу. Кукалкі Ваўк. 2. Прэч, вон. Згінь з ачу, надаеў як вашывы кажух! Бабіна Гродз.
Вар. з вачэй (з ачэй, з аччу).
АЧЫМА. Палаць ачыма. Выражаць злосць, раздражненне. Хто прас каго ірвуць,
прагнуць чаго-кольвек, палаюць ачыма, а такая кулейка [чарга] да кожнага прыйдзе.
Радунь Воран. Вар. палаць (апалаць, палыхаць, пылаць) вачыма (вачамі, вачмі, ачыма).
Сваімі ачыма бачыць. Непасрэдна самому, без пасрэднікаў. Хочаце бачыць сваімі
ачыма гэты інструмент? Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-2, 346). Вар. сваімі вачыма (ачыма).
АЧЭЙ. Ачэй не стыкаць дзе. Часта і доўга адсутнічаць дзе-н., не прыходзіць куды-н.
Мой хлапец і ачэй у хаце не стыкае, дзе ён швэндаецца, то ні маю паняцьця. Заборцы
Астр. Вар. вачэй (ачэй) не стыкаць.
З ачэй сысці. Прэч, вон. Зыдзі з ачэй, ты мне жо сёньня надаеў. Бяніцкаўшчына
Дзятл. Вар. з вачэй (з ачэй, з аччу).
Не спускаць ачэй з каго, з чаго. Пільна, уважліва сачыць за кім-, чым-н. Рыгор ачэй
ні спуская са сваіх палеткаў. Пеляса Воран. Вар. не спускаць з вачэй (з ачэй).
АШМЯН. Як Ашян на вайну наняць. Няўдала, ненадзейна. Пра няўдалую нанятасць
каго-н. на працу. Віцё наняў зяця на работу як Ашмян на вайну, то той паглядзеў, што
цяшко, і мігам уцёк. Нацавічы Маст. ● У аснове фразеалагізма наступны факт. Усіх
маладых мужчын забралі на вайну. І толькі адзін малады здаровы хлопец Ашмян
выкруціўся, застаўся ў вёсцы сярод старых, жанчын і дзяцей. Ён выхваляўся, што яму
ўдалося не пайсці ў войска таму, што ён наняў замест сябе іншага чалавека, заплаціўшы
таму грошы. Зразумела, што паводзіны найміта ў гэтай сітуацыі выглядаюць крайне
нявыгаднымі і недарэчнымі.
АШПАРАНЫ. Як ашпараны выбегчы і пад. Вельмі хутка, імкліва. Захожу я да Мані
дзісь, а аттуль Міша вылятая як ашпараны. Зусім зьнярвавала мужыка. Лунна Маст.
АШЧЭ. Ашчэ той. Часцей няўхв. Самы сапраўдны. Гэ, брат, гэта хлюст ашчэ той,
ты з ім піва ні зварыш. Лаша Гродз. (СНМ-2, 249). Вар. яшчэ (ашчэ) той.
~ Б ~
БАБ. Як сем (сто) баб адхадзіла каго. 1. Значна палепшала, стала намнога лягчэй.
Пра стан здароўя, самаадчування. Папіла гэтага зельля, і мяне як сем бап атхадзіла, як і
Дадатковыя словы
зденьця
17 👁