Як зайцу збанок патрэбны.
На забой біць, біцца.
Заяц гноіць (гнаіў) поле, зямлю і пад.
Пасля фразеалагізмаў з канструкцыйна абмежаваным значэннем, якія ўступаюць у
сувязь з канкрэтнымі залежнымі словаформамі, даюцца займеннікава-прыслоўныя
паказчыкі гэтых форм:
Закруціла ў мазгах каму.
Вачэй не стыкаць дзе.
ЭМАЦЫЯНАЛЬНА-АЦЭНАЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ
Многія фразеалагізмы маюць сталую, замацаваную за імі эмацыянальна-экспрэсіўна-
ацэначную афарбоўку неадабрэння, іранічнасці, жартаўлівасці і інш. Яна абазначаецца
адпаведнымі стылістычнымі паметамі:
Як ведзьма з таўкачамі хадзіць. Няўхв.
Вераб'ю па калена. Жарт.-іран.
Прывесці да хрысціянскай веры каго. Часцей гумар.
СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ
Значэнне фразеалагізма тлумачыцца апісальным спосабам. Тлумачальная формула
будуецца так, каб у ёй адлюстроўвалася катэгарыяльная сутнасць фразеалагізма.
Напрыклад, назоўнікавы фразеалагізм тлумачыцца назоўнікавай, дзеяслоўны –
дзеяслоўнай, прыслоўны – прыслоўнай канструкцыяй:
Поп'е вока. Асудж. Вельмі зайздросны, сквапны чалавек.
Выкінуць на вока каму. Прыпомніць, выгаварыць каму-н. што-н. непрыемнае.
У самае вока сказаць. Вельмі трапна, дакладна, дасціпна.
Семантыка
несуадносных
з
часцінамі
мовы
фразеалагізмаў
перадаецца
прэдыкатыўнай сінтаксічнай адзінкай:
Ні адзін волас з галавы не ўпадзе ў каго. Ні ў якім разе нічога кепскага не здарыцца
з кім-н.
Адно вочы свецяцца ў каго. Хто-н. вельмі худы.
Значэнні мнагазначных фразеалагізмаў аддзяляюцца парадкавымі лічбамі ў межах
слоўнікавага артыкула:
Воўкам выць. 1. Плакаць, галасіць. 2. Быць у роспачы, у адчаі (звычайна ў
адзіноцтве).
У асобных слоўнікавых артыкулах як самастойныя падаюцца фразеалагізмы, што
супадаюць знешняй формай, але маюць зусім розныя, аманімічныя, значэнні:
Вачэй не стыкаць1 дзе. Часта і доўга адсутнічаць дзе-н., не паяўляцца куды-н.
Вачэй не стыкаць2. Зусім не спаць.
У апублікаваных крыніцах, з якіх браўся фактычны матэрыял, асобныя фразеалагізмы
растлумачаны не зусім дакладна. Напрыклад, у «Слоўніку Гродзенскай вобласці»
Т. Ф. Сцяшковіч фразеалагізм абое рабое тлумачыцца словам 'аднолькавыя'. У гэтым
тлумачэнні адсутнічае вельмі істотны кампанент значэння – пеяратыўны: больш
дакладным будзе наступнае тлумачэнне – 'аднолькавыя сваімі адмоўнымі якасцямі, адзін
не лепшы за другога'. У гэтым жа слоўніку фразеалагізму біць у хамут прыпісана
неўласцівае яму значэнне 'палохацца'. На самай справе гэты агульнаўжывальны фразеалагізм
мае значэнне 'рашуча не пагаджацца, упарціцца'. Частай недакладнасцю ў слоўніках
з'яўляецца неадлюстраванне ці няправільнае адлюстраванне катэгарыяльнага значэння
фразеалагізма. Так, у «Слоўніку беларускай народнай фразеалогіі» Е. С. Мяцельскай і
Я. М. Камароўскага фразеалагізм як у сне тлумачыцца як дзеяслоўны – 'аказацца выбітым з
раўнавагі, быць да глыбіні душы ўражаным чым'. На самай справе гэта прыслоўны
Дадатковыя словы
верабю, зяўляецца, попе
15 👁