З камарову дзюбу.
Параўняць дзюбу.
Гаворкі Гродзеншчыны неаднастайныя, належаць да розных дыялектных групаў,
маюць рэгіянальныя моўныя адметнасці. Той самы лексічны кампанент у складзе
фразеалагізма можа фармальна адрознівацца. У сувязі з гэтым узнікла пытанне, як
будаваць рэестравую частку слоўнікавага артыкула, ці адлюстроўваць усе дыялектныя
разнавіднасці кампанентаў, ці аддаць перавагу пэўнаму. Быў абраны наступны найбольш
мэтазгодны і рацыянальны шлях. Калі словы адлюстроўваюць неаднолькавыя
заканамернасці фанетычнай ці марфалагічнай сістэмы розных гаворак, то сярод іх
выбіраецца інварыянт, адпаведны літаратурнаму вымаўленню і напісанню. Напрыклад,
з двух варыянтаў горла шырокае – горло шыроко, Бог жыве – Бог жывець, загалоўкавым
будзе першы, другі знаходзіць сваё месца ў прыкладах-сказах. Аднак розныя тыпы
лексічных дыялектызмаў (лексічна-фанетычных, лексічна-словаўтваральных, лексічна-
марфалагічных, уласна лексічных) захоўваюцца:
ВАРОЦЯХ. Вісець на вароцях.
ГОЛАЎ. Браць у голаў.
ЯБЛЫКА. На горкае яблыка.
ВОРКАМ. Пыльным воркам біты.
Праблемным з'яўляецца размяшчэнне ўласна фразеалагічных варыянтаў: падаваць іх
разам ці паасобку. Напрыклад, фразеалагізм як венік рэалізуецца яшчэ ў лексічным
варыянце як электравенік. Апорныя кампаненты гэтых двух варыянтаў не супадаюць і
пачынаюцца на розныя літары – в і э. Узнікае пытанне, пад якой літарай распрацоўваць гэты
фразеалагізм у слоўніку. Выйсце знойдзена наступнае. Кожны варыянт апісваецца як
асобны фразеаграфічны аб'ект, на сваім алфавітным месцы, пад сваім вакабульным словам.
Але каб даць чытачу інфармацыю пра варыянтнасць фразеалагізма, у канцы і аднаго, і
другога слоўнікавага артыкула за скарачэннем Вар. прыводзіцца яе факталагічны малюнак:
ВЕНІК. Як венік. Вельмі (жвавы, рухавы, шустры і пад.). Андрэй усюды паспявае,
шустры як венік. Трокенікі Астр. Вар. як венік (электравенік).
ЭЛЕКТРАВЕНІК. Як электравенік. Вельмі (жвавы, рухавы, шустры і пад.). Што за
дзіця… То туды, то сюды, ні мінуты ні пасядзіць, шустры як электравенік. Косцевічы
Астр. Вар. як венік (электравенік).
Такая самая працэдура вылучэння апорнага кампанента і апісання пад ім як гнездавым
датычыць іншых фразеалагічных варыянтаў: фразеалагічна-фанетычных, фразеалагічна-
марфалагічных, фразеалагічна-словаўтваральных, канструкцыйна-колькасных і інш.,
напрыклад:
АЧЫМА. Палаць ачыма. Вар. палаць вачыма (ачыма).
ВАЧЫМА. Палаць вачыма. Вар. палаць вачыма (ачыма).
ЧОРТ. Чорт ногу зломіць. Вар. чорт ногу зломіць; чэрці ногі зломяць.
ЧЭРЦІ. Чэрці ногі зломяць. Вар. чорт ногу зломіць; чэрці ногі зломяць.
ГОЛЫ. Голы-босы. Вар. голы-босы і Богу праціўны.
БОГУ. Голы-босы і Богу праціўны. Вар. голы-босы і Богу праціўны.
Толькі ў тых выпадках, калі варыянты фразеалагізма адшукваюцца пад адным
гнездавым словам, у адной алфавітнай пазіцыі, у адным слоўнікавым артыкуле, усе яны
падаюцца разам:
НОГІ. Ледва (ледзь, ледзьве) ногі прыцягнуць (дацягнуць, давалачы).
СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ
Многія фразеалагізмы маюць абмежаваную спалучальнасць са словамі. Калі
фразеалагізм мае валентна абмежаванае значэнне, г. зн. спалучаецца толькі з адным
словам ці невялікай групай слоў, то гэтыя словы прыводзяцца пасля загалоўкавага
фразеалагізма курсівам
Дадатковыя словы
абект, зяўляецца
15 👁