стрэў – обое нялюдные, шо вон шо вона. Вялута Лунін. Вар. які ехаў такі (таку) устрэў (стрэў); які ехаў такога і спаткаў; якое ехала такое стрэла (спаткала, села). Які ехаў такога і спаткаў. Няўхв. Зусім аднолькавыя, адзін не лепшы за другога. Які ехаў такога і спаткаў. Бярозаўцы Шчуч. (ППФВ, 75; МСГВ, 618). Вар. які ехаў такі (таку) устрэў (стрэў); які ехаў такога і спаткаў; якое ехала такое стрэла (спаткала, села). Які хочаш. Любы, без абмежаванняў, на любы густ. Страмаке рабілі ў кузьнях, закажаш, і табе зробяць, які ты хочаш. Круглікі Гродз. (СНМ, 137). О-о-о, гэта быў свінабой добры, паршука ўміг разбярэ, і ляжыць той расчвартаваны – якое хочаш мясо выбірай. Квасоўка Гродз. (СНМ-2, 199). У яго на вуду е двайняке і трайняке, кручкоў якіх хочаш. Ганчары Лід. (МСГВ, 141). Цяпер шмат плашчоў якіх хочаш. Альхоўка Навагр. (МСГВ, 374). ЯКОЕ. Якое ехала такое стрэла (спаткала, села). Няўхв. Зусім аднолькавыя, адзін не лепшы за другога. Звычайна пра мужа і жонку. Ну й знайшла яна сабе мужыка – якое ехала такое стрэла. Задвор'е Зэльв. Якоё там жыцё ў іх будзя – якоё ехало такоё спаткало, а вы яшчэ нечаго хочаця. Хамічы Зэльв. Вышла замуш за такого, што хай Бог бароніць, але якоё ехало такоё спаткало. Бандары Гродз. Абоя аднолькавыя, ніздарма кажуць, якоя ехала, такоя села. Алекшыцы Бераст. Вар. які ехаў такі (таку) устрэў (стрэў); які ехаў такога і спаткаў; якое ехала такое стрэла (спаткала, села). ЯМА. Каб яма заваліла каго. Выкл. Выказванне нядобрага пажадання каму-н. Ой, як на вёсцы адна баба кляла, аднаго разу, як мужыку сказала, кап цябе яма заваліла, дык той цэлу нядзелю канаў. Казлякевічы Бар. Каб цябе заваліла яма! Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-5, 556). Яма з'ела каго. Хто-н. памёр. У пятніцу яшчэ аднаго яма з'ела. Бершты Шчуч. Яма зя´вае на каго. Каму-н. пагражае смерць. Да трох месяцаў на яе яма зявае. Граўжышкі Ашм. Яма яго бяры. Няхай будзе так, няма чаго хвалявацца. Нічога, супакойся, яма яго бяры той рубель, ні плач, дзіцятка. Руда Яварская Дзятл. ЯМОХ. У ямо´х бачыць каго. Зламоўн. Жадаць каму-н. пагібелі. У ямох мы іх бачылі, гэтых бандытаў. Капці Дзятл. ЯМУ. Капаць (рыць) яму пад кім, каму. Чыніць зло, рыхтаваць непрыемнаць, пагібель каму-н. Не капай пад кім ямы, бо сам увалішся. Гарны Гродз. (СНМ, 188). Не рый каму яму, бо сам увалісься. Ятвезь Свісл. У яму не залегчы чыю. Незадав. Не магчы быць перашкодай каму-н. у чым-н. Гэты ваш Веня, кап толькі змох, та зьеў бы міне. А я ш яму нічого кепскаго ні зрабіла, я ш у яго яму ні залягу. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 74). Ні слухаяш – і ні трэба. Рабі, што хочаш. Ні бойса, у тваю яму ні залягу. Новая Спуша Шчуч. (ЗНФ, 74). Як у яму. Безвынікова, бескарысна. Сясьцёр у жонкі многа, усім дагадзі як у яму, толку німашака. Уша Карэл. (СГВ, 620). ЯМЫ. Да ямы цягаць каго. Глядзець да смерці. Я ўжэ згоджаны йіх да ямы цягаць. Мікелеўшчына Маст. (ПМГ, 108). ЯНІНКА. Як Янінка так Яхімка. Гумар. Аднолькава, як адзін, так і другі (рабіць што-н.). Як пайшлі ў поле сена касіць, машуць косамі адзінакава, нічога ні скажаш – як Янінка так Яхімка. Мачуліна Ваўк. ЯНО. Няхай яно праваліцца. Выкл. Выказванне розных адмоўных пачуццяў: незадавальнення, адмаўлення і пад. Сем, праўда, многія паканчалі, а больш рэтка хто вучыўся. Удома трэ було рабіць. Ат, няхай яно праваліцца, такоя жыця. Мастаўляны Лід. (ДМГ, 96). Вар. няхай (хай) яно праваліцца (заваліцца). Хай яно. Выкл. Выказванне перасцярогі ад чаго-н. непажаданага. Я гавару: не хачу, выпісаў, то знаю, а прасіцца ўпражы ў Марціна, хай яно. Амбілеўцы Шчуч. (ДМГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе, зела
5 👁