ЯЙКА. Ад яйка адалье. Вельмі скупы хто-н. Такая скупая, што сьвет ні бачыў, ад
яйка адалье. Солы Смарг.
Яйка з галавы не зваліцца ісці. Іран. Роўна, важна, з высока ўзнятай галавой.
Марына ідзе яйка з галавы не зваліцца. Падольцы Астр. Як стала дарэктарам, то ўжэ
так ідзе – яйка з галавы ні зваліцца. Даліняны Шчуч. Ідзе і яйка з галавы не зваліцца.
Заполле Шчуч. (МСГВ, 594). Вар. яйка (яйко, яйцо) з галавы не зваліцца.
Як з яйка выліты. Вельмі падобны на каго-н. Сам увесь бацька, як зь яйка выліты.
Парэчча Гродз.
Як ля велікоднага яйка хадзіць. Вельмі асцярожна і клапатліва (хадзіць каля каго-,
чаго-н., абыходзіцца з кім-, чым-н.). Што ты ля яго [тэлевізара] ходзіш як ля велікоднаго
яйка! Ён ш у цібе на гараньціі. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 88). Вар. як ля велікоднага яйка
(яйца).
ЯЙКІ. Яйкі падкладаць. Дзіц. Паўтараць за кім-н. рухі, дзеянні. Ну і малая, так
сурьёзна яйкі падкладае. Калечыцы Шчуч.
ЯЙКО. Яйко´ з галавы не зваліцца ісці. Іран. Роўна, важна, з высока ўзнятай
галавой. Бывало, так пройдзяш па вёсцы роўнянько, як кажуць, яйко з галавы ні зваліцца.
Правыя Масты Маст. Ідзе, і яйко з галавы не зваліцца. Заполле Шчуч. (ППФВ, 32). Глянь,
ідзе цыля, што яйко з галавы не зваліцца. Дайнава Воран. Вар. яйка (яйко, яйцо) з галавы
не зваліцца.
ЯЙКОМ. Як з яйком на галаве ісці, прайсці. Няўхв. Вельмі стройна і ганарліва, не
звяртаючы ўвагі на сустрэчных. Нават і «дзень добры» ні дасьць, ідзе як зь яйком на галаве.
Жалудок Шчуч. (ЗНФ, 87). Дзе там ёй да міне! Прайшла як зь яйком на галаве. Нача Воран.
(ЗНФ, 87). А йдзе, браця ты мой, як зь яйком на галаве! Ятвезь Дзятл. (ЗНФ, 87).
Як са свянцоным яйком насіцца. Няўхв. Залішне шмат удзяляючы ўвагі, беражліва,
далікатна (насіцца з кім-, чым-н.). Носяцца з дачкой як са свянцоным яйком, нідзе яе адну
ні пускаюць. Салтанішкі Воран.
ЯЙЦА. Як з яйца вылупіўся глядзець. Неўразумела, здзіўлена (глядзець). Кажу,
сёньня табе ў поля гнаць. А ён глядзіць як з яйца вылупіўся, як ні панімая. Рудня Стаўб.
Ля, чаго ты палядаяш як зь яйца вылупіўся. Сянькоўшчына Сл. Ну ты як зь яйца
вылупіўся. Учора ш пра гэта расказвалі. Закальное Любан.
Як ля велікоднага яйца хадзіць. Вельмі асцярожна і клапатліва (хадзіць каля каго-,
чаго-н., абыходзіцца з кім-, чым-н.). Стась каля жонкі ходзіць як ля вялікоднаго яйца.
Вядома ш, нідаўно пажаніліся. Дзешкавічы Зэльв. (ЗНФ, 88). Вар. як ля велікоднага яйка
(яйца).
ЯЙЦО. Яйцо з галавы не зваліцца. Іран. Роўна, важна, з высока ўзнятай галавой
(ісці). Федзяньчына ўнучка бачылі, як ідзе? Яйцо з галавы ні зваліцца, задзярэ нос і нікого
ні бачыць. Мацвееўцы Ваўк. Вар. яйка (яйко, яйцо) з галавы не зваліцца.
Яйцо з галавы не ўпадзе ў каго. Нічого не здарыцца з кім-н. Куды ж ты падзенешся,
яйцо з галавы не ўпадзе. Каменка Шчуч.
ЯЙЦОМ. Як з велікодным яйцом абыходзіцца і пад. Вельмі акуратна, шаноўна. Яны
і абыходзяцца зь ім як зь велікодным яйцом, кап хоць ні ўгнявіць. Аляксандраўшчына
Зэльв.
ЯК. Як сабе хочаш. Твая справа. Ні пойдзяш у лес, то як сабе хочаш. Руда Яварская
Дзятл.
Як хочаш. Без абмежаванняў. У нашым возе рашшвора добра, можна як хочаш
расьцягваць вос. Саваздзякі Дзятл. (СГВ, 412).
ЯКІ. Які ехаў такі (таку) устрэў (стрэў). Няўхв. Зусім аднолькавыя, адзін не лепшы
за другога. Звычайна пра мужа і жонку. Як пачнуць лаяцца – не ўступяць адзін другому,
абодва які ехаў такі ўстрэў. Мяшэтнікі Маст. Боюса, ці будзе там лад у іх... Які ехаў таку
6 👁