Языком рэзаць. Выказвацца рэзка, катэгарычна. Ён языком рэзаць як пачне, ды ўсе адразу замаўкаюць. Раўкі Маст. Языком трапаць. Гл. трапаць языком. Языком трапаць як памялом. Няўхв. Займацца пустымі размовамі, пустасловіць. Да работы та ні здатны, а як языком трапаць як памялом, та бес канца будзя. Ваўкавічы Шчуч. Языком (языкамі) часаць. Няўхв. Гаворыць пустое, пустасловіць. Толькі языком чэша, а каб зрабіў што толкам, то гэтага няма. Дзешкаўцы Свісл. Я з бабамі не люблю сядзець, языкамі часаць. Руда Яварская Дзятл. Як языком злізала каго, што. Хто-н. бясследна знік, што-н. бясследна прапала. А іх ужэ як языком злізала, уцяклі. Танявічы Шчуч. Яшчэ ўчора сьнех ляжаў, а сёньня ўжо як языком зьлізала. Слонім Сл. Як языком злізала. Малая Альшанка Гродз. (СНМ, 198). Як бы языком злізала. Дубна Маст. (МСГВ, 616). ЯЗЫКУ. Кру´ціцца на языку ў каго. Ніяк не ўспамінаецца ў момант гутаркі. Круціцца на языку, а ніяк ні магу ўспомніць, як называўсо. Бычкі Гродз. (СНМ, 74). Круціцца на языку. Круглікі Гродз. (СНМ, 185). Пачакай, вот круціцца на языку, як та яе звалі, Кася ці Лідзя? Бабіна Гродз. На языку (на языках). Толькі на словах (зрабіць што-н.). Пра невыкананне абяцанага. На языку ён табе што хочаш зробіць, а каб напраўду зрабіць, то і пальцам ні варухне. Рацічы Гродз. Навезьлі пяску і будзе ляжаць тутака, на языках у іх анно робіцца. Кашалёва Навагр. На языку мёд а на сэрцы лёд у каго. Няўхв. Хто-н. знешне, на словах лагодны, а на самай справе чэрствы, неспагадлівы. Не любяць яго людзі ў вёсцы, бо ў яго на языку мёт а на сэрцы лёт. Тракелі Воран. На языку нічога не ўседзіць у каго. Няўхв. Хто-н. балбатлівы, не ўмее трымаць сакрэты. Хіба вы ні зналі? Гэта такі чалавек, што ў яго на языку нічого ні ўседзіць. Бародзічы Зэльв. (ЗНФ, 50). Куды егдзіў і ці дастоў што, нікому ні кажы, і жонцы ні расказвай, бо і ў яе на языку нічога ні ўседзіць. Конна Зэльв. (ЗНФ, 50). На языку сядзіць (сядзела) у каго. Каму-н. вельмі хочацца сказаць што-н., спытаць пра што-н. Я ш пазнаў яе, у міне ўжо і клічка яе на языку сядзела, але нейк стрымаўся. Качаны Карэл. (ЗНФ, 68). Нічога на языку не папарыцца ў каго. Няўхв. Хто-н. вельмі балбатлівы, не ўмее трымаць сакрэты. А нашто было гаварыць? У яе ш нічога на языку ні папарыцца. Яруцічы Сл. (ЗНФ, 56). Табе раскажы, та ўся вёска будзя знаць. У цібе на языку нічога ні папарыцца. Дакшавічы Свісл. (ЗНФ, 56). І ў каго толькі яна такая ўдалася? Што п ні пачула, нічога на языку ні папарыцца. Ражкі Свісл. (ЗНФ, 56). ЯЗЫЦЦЫ. Сядзіць на язы´ццы ў каго. Каму-н. вельмі хочацца сказаць што-н., спытаць пра што-н. Мало што сядзіць у цябе на языццы, а ты памаўчы. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 68). ЯЗЫЦЭ. На языцэ´ жаба не спячэцца ў каго. Хто-н. вельмі дасціпны, гаваркі, балбатлівы. На языцэ жаба не спячэцца. Вострава Маст. (СПЗБ-5, 552). ЯЗЫЧКУ. На язычку не спячэцца ў каго. Хто-н. вельмі дасціпны, гаваркі, балбатлівы. У яго на язычку ні сьпячэцца, муся сваё слова ўставіць. Волькавічы Ашм. ЯЗЭП. Даставай Язэп гармонік. Гумар. Як прапанова, просьба, загад пачаць якую-н. справу. Ну, даставай Язэп гармонік, досі сядзець, пойдзям рубаць [дровы]. Талькаўцы Ваўк. ● Асновай фразеалагізма стала назва і прыпеў папулярнай у 90-я гады ХХ ст. эстраднай песні. Як Язэп у Гародні глядзець і пад. Здзіўлена ці недаўменна. Ты так углядаеся на міне як Язэп у Гародні. Баяры Шчуч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁