Плесці языком. Няўхв. Гаварыць абы-што. Што ты пляцеш языком! Застадолле Карэл. Пляскаць языком. Няўхв. Распаўсюджваць плёткі, абгаворваць каго-н. Яго жонка ўжо добрая плінта, так языком плешча. Баравікі Сл. (СГВ, 362). Ну і пляскач ты, чаго ты плешчаш языком? Каленікі Карэл. (МСГВ, 378). Што ты пляшчаш языком. Парэчча Гродз. (СПЗБ-4, 25). Гэта катламыйніца тулькі языком пляскаць умея. Пачарнейкі Свісл. (СРЛГ, 56). Ні пляскай языком, надаело слухаць тваю балбатню, кап што добро сказала. Вялікая Бераставіца Бераст. От, плешчаш толькі языком, на чорта табе гэта. Цыдовічы Гродз. Саландзіць языком. Няўхв. Гаварыць недарэчнае. Не саландзі языком. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-4, 353). Слаць языком. Няўхв. Гаварыць гладка, лісліва, прыхарошваючы факты. Іх Аляксей добро сьцеля языком, але каб ён так хварэў, як гэта праўда. Ханявічы Гродз. (СГВ, 607). Трапаць языком (языкамі). Няўхв. Займацца пустымі размовамі, пустасловіць. Чым бес патрэбы трэплеш языком, лепш зрабіў бы што на падворку. Тракелі Воран. Ты мне тут ні трапі языком! Скідзель Гродз. Кап толькі трапаць языкамі, больш нічого ні думаюць. Агароднікі Гродз. От гэты дзед, сам ні ведая што гаворыць, абы языком трапаць. Пугачы Шчуч. На бабу скажуць знайда, якая ходзіць і языком трэпля. Міратычы Карэл. (СПЗБ-2, 319). Злыгаласа з гэтай бабай, та ціпер па цэлых днях сядзяць і трэплюць языкамі. Круглікі Гродз. (СНМ-2, 90). Каб ён менш языком трапаў, та да гэтаго ні дайшло б. Чэхаўшчына Гродз. (СНМ-2, 232). Трапаць языком як сука хвастом. Груб. Гаварыць пустое, недарэчнае. Трэпля языком як сука хвастом. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 116). Трапаць языком як трапачкай. Няўхв. Займацца пустымі размовамі, пустасловіць. Яна трэпле языком як трапачкай, што ты яе слухаяш? Лешчаняты Смарг. (СГВ, 609). Халасціць языком. Няўхв. Займацца пустымі размовамі, пустасловіць. Халасціць языком, апрацівіў ён мне. Міратычы Карэл. (СПЗБ-5, 283). Шаландзіць языком. Няўхв. Гаварыць недарэчнае, глупства. Шаландзіць языком, лепей бы памаўчаў. Вострава Маст. (СПЗБ-5, 452) Языком аб зубы біць. Няўхв. Гаварыць пустое, пустасловіць. Хваціць языком аб зубы біць, пайшлі да работы. Новы Двор Свісл. Языком зачапіцца дзе. Затрымацца дзе-н., разгаварыўшыся з кім-н. Ну, мусі наша Ганьця зноў недзі языкам зачапілася і пра хазяйства забылася. Амбілеўцы Шчуч. Языком званіць. Гл. званіць языком. Языком кляпаць. Няўхв. Гаварыць пустое, плявузгаць. Ты языком не кляпі. Міратычы Карэл. (СПЗБ-2, 488). Языком лапці падплятаць (плесці). Гумар. Гаварыць абы-што, выдумваць, пляткарыць. А як умея языком лапці патплятаць. Нагаворыць табе цэлу кучу. Хто яго ні ведая, то й верыць. Беліца Лід. Як ужо паўходжваюцца, то зьбяруцца ўвечары каля хаты і як пачнуць языком лапці плесьці, то аж да поўначы ні разыдуцца. Рыскі Гродз. (СГВ, 613). Языком лахніць. Няўхв. Гаварыць пустое, плявузгаць. Языком лахніць, ну як баба тая. Красулі Шчуч. Языком лэмзаць. Няўхв. Гаварыць абы-што, лішняе. Перастань бес толку языком лэмзаць! Чуркі Ашм. Языком ляпаць. Гл. ляпаць длугім языком. Языком ляскаць. Няўхв. Гаварыць пустое, плявузгаць. Прывыкла языком ляскаць і ляскаяш, пакуль хто ні асадзіць. Казіміраўка Гродз. (СНМ-2, 128). Языком малоць. Гл. малоць языком. Языком пляскаць. Гл. пляскаць языком
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁