абмыя любого. Наваельня Дзятл. У нас шмат такіх, што звоняць языкамі. Лапенкі Гродз. У нас як дзеўка ідзе замуш, то ўсе ў вёсцы звоняць языкамі. Коцькі Дзятл. (СГВ, 591). З языком улезці куды. Няўхв. Умяшацца ў размову. Іхны меншы сын занатта рухавяцкі, усюды з языком улесьці любіць. Міцкавічы Смарг. (СГВ, 593). Лапатаць языком. Няўхв. Гаварыць хутка і неразборліва. Лапоча языком, нічога ні разабраць. Багатырэвічы Маст. Што ты лапочаш языком, як калаўроткам! Верцялішкі Гродз. Лепятаць языком. Няўхв. Хутка, часта неразборліва гаварыць. Ты вот ня ляпачы языком абы-чаго, а ідзі лепяй у хаці прыбяры. Вольна Бар. Лупіць языком як церніцай. Іран. Бойка, спраўна гаварыць. Ты адно паслухай, як Тэлька лупіць языком як церніцай. Каняўцы Зэльв. Лямзіць языком. Няўхв. Гаварыць абы-што, пустасловіць. Як працаваць, то Алеся няма, а як лямзіць языком, то ён першы. Хутар Праважа Воран. Ляпаць длугім языком. Асудж. Гаварыць многа і абы-што. Няхай ні ляпая длугім языком, а лепяй у хаці прыбярэ. Пераганцы Воран. Ляпая і ляпая гэтым сваім языком, хоць бы хвілінку памаўчаў, даў вушам аддыхнуць. Дзешкаўцы Свісл. Досі ляпаць языком, табе ніхто ні паверыць. Тракелі Воран. Бабам у нас абы языком паляпаць. Вострава Сл. Малаціць языком. Няўхв. Гаварыць пустое, пустасловіць. Малаціць языком любіць, а як да работы, то ні дачакаюся. Суботнікі Іўеў. Малоць языком. Няўхв. Гаварыць пустое, пустасловіць. Ты гавары ў толк, а ні меляш языком абы-што. Дзявяткі Бераст. От гэтыя бабы, ім абы малоць языком, і больш нічого ні трэба. Кусенцы Свісл. Рабі якую работу, а ні мялі языком. Палужжа Карэл. Багдан абяцаў зрабіць дубэлты на вокны, і цяпер яшчэ іх няма, рукамі рабіць – ні языком малоць. Шчэчыцы Маст. (СГВ, 656). Ён малоў языком што толькі ў галаву прыдзе. Воля-Крупіцы Маст. Ні мялі языком, а схадзі да Зосі памажы. Раклевічы Дзятл. Годзі малоць языком абы-што. Ні слухайця вы мяльню гэтаго. Грабава Зэльв. (СНМЗ, 76). Ён усё меля языком, і ні забаліць гэто язык так много гаварыць. Вострава Сл. (МСГВ, 572). Што ты ўсё меляш языком. Азярніца Сл. Малоць языком. Сабаляны Гродз. (СНМ, 186). Я яму ўсё кажу і кажу, каб ён языком менш малоў. Руда Яварская Дзятл. Але ш ты і языком малоць умеяш. Моцевічы Лід. Хопіць языком малоць, трэба за працу брацца. Даўбенкі Шчуч. Што ты языком меляш, німа на што слухаць. Доўгая Шчуч. Калі ты пярастаняш языком малоць? Бочку арыштантаў нагаварыў і так. Грабава Зэльв. (СНМЗ, 37). Хваціць табе ўжэ тут языком малоць. Грынкі Свісл. Ніхто ўжэ табе ні верыць, дарэмно языком меляш. Малыя Сцяпанішкі Маст. Языком толькі меліш. Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-5, 552). Малоць языком як малатарня. Няўхв. Гаварыць гучна, хутка, неразборліва. Меля языком як малатарня. Моргавічы Іўеў. (ППФВ, 40). Малоць языком як сабака (сука) хвастом. Груб. Гаварыць пустое, недарэчнае. Малоць языком як сабака хвастом. Парэчча Гродз. (СНМ, 186). Меля языком як сабака хвастом. Студзянец Смарг. (ППФВ, 40). Яна меля языком як сука хвастом. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-3, 26). Мянціць (мянташыць) языком. Няўхв. Гаварыць пустое, пустасловіць, балбатаць. От маладзёш зарас, толькі мяньціць языком, а да работы ні вельмі. Лапенкі Гродз. Што ты меньціш тут сваім языком! Сураж Іўеў. Меньціш языком, як мянтушкай усё раўно. Геранёны Іўеў. Яшчэ сонейка не зайшло добра, а я гэта падаіла карову і думаю: «Схаджу да Зосі, памянчу хоць языком трохі, надаела за ўвесь дзень дома сядзець». Дашкавічы Маст. (СБНФ, 148). Замаўчы, пашкадуй нашы вушы, ну колькі можна мянташыць языком. Берагоўцы Шчуч. Перамолваць языком. Бурна абмяркоўваць, даючы ацэнку. Як Максім жаніўся, уся вёска аб гэтым перамолвала языком. Догі Шчуч. (СГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁