На языках панесці. Гл. панесці на языках.
Панесці на языках. Няўхв. Даведаўшыся пра што-н., паспешліва распаўсюджваць
пачутае, абгаворваючы каго-, што-н. І нікому, здайся, ні казала, а ўжэ чую: панясьлі на
языках, ціпер тыдзянь вёска ведая. Бершты Шчуч. Хочаш, кап на языках панесьлі, дык
пахваліся Андрэю. Пагор'е Карэл. Сусед прынёс з паляваньня лісу, то панесьлі на языках
па ўсёй вёсцы. Вялетава Карэл. (СГВ, 602). Куды ты ў такім адзеньні да людзей? Хочыш,
каб на языках панесьлі, што мая дачка адзець ні маіць чаго. Косцевічы Астр. Людзі такія:
што ні рабі, як ні рабі, усё роўна панясуць на языках. Жылі Іўеў. Скажы ім толькі, так і
панясуць на языках. Левыя Масты Маст.
ЯЗЫКІ. Навесці языкі. Няўхв. Пусціць плёткі, распусціць слухі. Ні ўсьпела прыехаць,
а ўжэ навялі языкі, што й такая й сякая. Першамайск Шчуч.
Скаўрончыя языкі. Што-н. неверагодна смачнае. Ні ведаю, што і даваць табе есьці,
калі гусака смажанаго ні ясі. Хіба толькі скаўрончых языкоў, аля я іх ні маю. Вялікая
Бераставіца Бераст. ● Скаўрончы – ад скаўронак 'жаваранак'; параўн польск. skowronek 'тс'.
Языкі папраглыкаць. Перастаць гаварыць, замоўкнуць. Ну вы ні маўчэця, гаварэця
што, а то языкі папраглыкалі. Студзянец Ваўк.
ЯЗЫКОМ. Абмываць языком (языкамі) каго, што. Няўхв. Абгаворваць каго-,
што-н. Што за баба гатка, нікого ні апусьціць, каждаго абмыя языком. Новы Двор
Шчуч. Сядзяць на лаўках гэтыя старыя да цямна і пільнуюць, хто с кім ходзіць. Токі й
абмываюць языкамі. Ядэлеўцы Воран. За так не абмывалі б языкамі. Нештась ды ёсць
такое. Свіцязь Навагр. (БФ, 41).
Аперазацца языком як су´ка хвастом. Пагард. Моцна, невыносна сварыцца,
абгаворваць каго-н. Пераважна пра жанчыну. Бачыш ты яе, апяразаласа языком, нікому
праходу ні дае, такі абгаворыць, кап ён табе атсох! Старына Маст. Аперазалася языком,
як нівядома хто, аж брытко. Янова Ваўк. Цябе ўсе ведаюць, што ты на ўсіх любіш
аперазацца языком. Пархімаўцы Бераст. (СГВ, 578). Хоць уцякай с хаты, апяразалася
языком як сука хвастом, жыць ні дае!.. Паўлаўшчына Ваўк. Гэта ўжэ чалавек такі
ўрадзіўся: апяразалася языком як сука хвастом, нікому німа ад яе спакою, усіх
абгаворыць. Стокі Свісл.
Барабаніць языком па зубах. Асудж. Гаварыць бесперапынна абы-што,
пустасловіць. Мікіта, спыніся, цябе ш ніхто ні слухая, а ты ўсё барабаніш языком па
зубах, пакуль язык колам ні станя. Вялікія Сцяпанішкі Маст.
Барабаніць языком па пустой бочцы. Асудж. Гаварыць бесперапынна абы-што,
пустасловіць. Доўга барабаніў языком, аш слухаць агоркла. Вішнева Смарг. Табе абы
барабаніць языком па пустой боццы, а талковаго нічого ні скажаш. Уселюб Навагр. Чаго вы
яго слухаяця? Яму німа чаго рабіць, дык барабаніць языком па пустой бочцы. Ляткі Маст.
А што яму рабіць? Толькі сядзець і барабаніць языком па пустой бочцы. Трокенікі Астр.
Біць языком аб зубы. Няўхв. 1. Дарэмна, бессэнсоўна, безвынікова гаварыць. Чаго
біць языком аб зубы, лепяй пайсьці і зрабіць так як трэба. Ханявічы Свісл. 2. Гаварыць
пустое, пустасловіць. Ужэ з гадзіну б'е языком аб зубы каля плоту. Цецяроўка Бераст.
Сядзіце тут, б'еця языком аб зубы, а работа стаіць. Ганчары Свісл.
Боўтаць языком. Гаварыць пустое, пустасловіць. Боўтаць языком. Рыбакі Шчуч.
(МСГВ, 582; ППФВ, 9).
Брахаць сабачым языком. Груб. Гаварыць абы-што, без толку; маніць. Ні брашы
тут мне сабачым языком, пляскаяш абы-што, ніаднаму тваяму слову ні веру! Раўкі Маст.
Зачапіцца языком за плот. Іран. Доўга займацца пустымі размовамі, пляткарыць.
Як правіла, на вуліцы. Мая недзі зачапілася языком за плот, а на пліце бульба выкіпая.
Дзітва Лід.
Званіць языком (языкамі). Актыўна гаварыць, абмяркоўваць, пляткарыць. Можа
ўжэ хопіць званіць языком! Берагоўцы Шчуч. Ой і любіць старая Яўгеня языком званіць
Дадатковыя словы
беця, пагоре
8 👁