Марына, як падвешаны. Русакі Дзятл. Нічого ні скажаш, гаварыць ён добро ўмея, язык як
падвешаны. Мілявічы Маст.
Язык як падмазаны ў каго. Часцей ухв. Хто-н. умее добра, складна, гладка гаварыць.
Можа гадзіны дзве з намі гаварыў, язык у яго як падмазаны. Зенявічы Навагр. (ЗНФ, 82).
Што й казаць, гаварыць ён добра навучыўся, язык у яго як падмазаны. Збочна Сл.
(ЗНФ, 82).
Язык як памяло ў каго. Няўхв. Хто-н. вельмі балбатлівы, нястрымны ў размове. Гэта
вам, мусіць, сусетка мая сказала, бо ў яе ш язык як памяло. Шайбакі Лід. (ЗНФ, 82). – От,
знарвавалася дзісяка. Гэлька як пачала некі брут нясьці, цярпеньня німа! – Мела за што,
усе ш знаюць, што ў яе язык як памяло. Плюй ты на яе. Драгуці Воран. (ЗНФ, 82). Ну ты
і балаболка, язык у цібе як памяло. Малахавічы Гродз. Што ёй скажы, што ўсёй вёсцы –
адно і тое, язык як памяло. Тухавічы Лях.
Язык як сабаку свярбіць каму. Няўхв. Хто-н. вельмі ахвочы пагаварыць,
папляткарыць. А ёй усё жыцьцё язык як сабаку сьвярбіць. Апонаўцы Воран.
Язык як у сабакі (у сучкі) хвост у каго. Няўхв. Хто-н. вельмі балбатлівы, нястрымны
ў размове. Бойса гэтаго чалавека. У яго язык як у сабакі хвост. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 83).
У Райкі язык як у сабакі хвост: я сказала ёй па сакрэту, а яна ўсяму сьвету. Гінэлі Воран.
(ЗНФ, 83). Ты ні слухай Марусю. Калі яна што ў толк гаварыла? У яе ш язык ні раўнуючы
як у сучкі хвост. Дзетамля Навагр. (ЗНФ, 83). Старэйша дачка та спакойна, а малочша
та шустра, а язык як у сабакі хвост. Малая Жорнаўка Гродз. У яе язык ходзіць як у сучкі
хвост. Новы Двор Свісл.
Як язык праглынуў. Упарта, зацята маўчыць. Стаіць і маўчыць, як язык праглынуў.
Хадзілоні Шчуч.
ЯЗЫКА. Без языка. Маўклівы, негаваркі. Нейкі ён без языка. Кап загаварыў да каго,
то не, ці ён ужо такі стыдлівы ў вас? Заборцы Астр. Як зьмеціў міне, дык бяз языка
астаўся. Сцігані Іўеў.
З языка выссаць. Выдумаць. І дзе ето ты чула, што Славік жаніўся, мусіць, з языка
выссала. Уша Карэл. (СГВ, 593).
З языка зняць у каго. Апярэдзіць каго-н. у выказванні думкі. Я адно падумала, а ты
ўжэ сказала – ну проста зь языка ў міне зьняла. Стокі Свісл.
З языка не спускаць. Пастаянна гаварыць пра каго-, пра што-н. Яна з языка ня
спуская, усё пра сына гаворыць, які вучоны, які разумны, які харошы. Купіск Навагр.
(ЖНС, 114).
З языка сарвалася. Як бы само сабой выказалася, прагаварылася. І не хацелася ш мне
так гаварыць, алі ш з языка сарвалася. Заборцы Астр.
Не сыходзіць з языка. Бесперастанку з'яўляцца прадметам успамінаў, думак,
спрэчак. Гэта песьня ўжо каторы дзень не сыходзіць з языка. Станкаўцы Ваўк.
Не ўкладваць языка у рот. Няўхв. Бесперапынна гаварыць пра адно і тое ж. От,
ніяк яна языка ні ўкладвая са сваім жаненьням. Гарнастаевічы Свісл. (ЗНФ, 52). А мой
[сын] прыстае й прыстае, і ні ўкладвая языка ў рот: купі яму матоцык, дый усё.
Струбніца Маст. (ЗНФ, 52).
Прышчыкнуць языка. Раптоўна замоўкнуць, перастаць гаварыць. Прышчыкнуць
языка. Галавачы Гродз. (МСГВ, 606).
ЯЗЫКАМІ. Абмываць языкамі. Гл. абмываць языком.
Званіць языкамі. Гл. званіць языком.
Трапаць языкамі. Гл. трапаць языком.
Языкамі трапаць. Гл. трапаць языком.
Языкамі часаць. Гл. языком часаць.
ЯЗЫКАХ. На языках. Гл. на языку
Дадатковыя словы
зяўляцца
5 👁