Язык развязаўся ў каго. Хто-н. разгаварыўся пасля маўчання. Ну, у цябе сёньня
нешта язык разьвязаўся, а так усе тры дні маўчаў. Шылавічы Сл. Як выпіў чарку, то й
язык развязаўся. Росцевічы Зэльв. Мытля трымае сакрэт толькі да парога, а як за парох,
то і язык развязаўсь. Купіск Навагр. (НС-ць, 44).
Язык распускаць. Няўхв. Дазваляць сабе гаварыць многа лішняга, не стрымлівацца
ў размове. Тады абгаварыла з нох да галавы, то я змаўчала, ціпер ізноў ходзіць язык
распуская. Росцевічы Зэльв.
Язык свярбіць каму. Каму-н. не церпіцца нешта сказаць, выказацца. Ат, няхай
гаворыць, бо чалавеку рота ні залепіш, калі язык сьвярбіць. Палужжа Карэл. І сказала
маўчаць, дык дзе там, язык мусі сьвярбіць. Завідзіненты Астр.
Язык скруціць. Замоўкнуць. Крычэў, крычэў, а ўбачыў мяне – адразу язык скруціў.
Ашмяны Ашм.
Язык стаў калом (колам, кіем). 1. Хто-н. стаміўся ад празмернай гаворкі.
Нагаварыўсо так зь імі, што язык стаў колам, аш надаело. Гудзевічы Маст. Нагаварыліся
мы ўжэ, дзяўчаткі, што язык стаў калом. Каменка Шчуч. 2. Хто-н. на кароткі час
анямеў, страціў здольнасць гаварыць. Ад нечаканасці, страху, здзіўлення. Язык стаў
колам, як пачула ад яго такоя, слова сказаць ні магла. Купры Шчуч. Як першы рас воўка
ўвідзяў, та язык стаў колам. Гавораць, у каждаго так. Падазёркі Гродз. Мусі, спалохаўся,
што маўчыць, язык стаў кіем. Сухая Даліна Гродз.
Язык стрымаць. Імкнуцца быць асцярожным у выказваннях. Ён ні прагны, ні
нігодны, ні дурны ён, ні гультай. Так жывеце, дзеткі, згодна, і язык ты свой стрымай.
Эйтуны Лід. (ДМГ, 232).
Язык сунуць куды. Няўхв. Умешвацца ў размову, гаварыць не да месца. Натта ш ты
любіш язык сунуць туды, куды цібе ні просяць. Чыжоўск Воран.
Язык тачыць. Гл. тачыць язык.
Язык у рот не ўкладаць. Моцна і часта кашляць. Дзе ш ты, дзеткі, так прастыла?
Увесь час язык у рот не ўкладаеш. Скоржыкі Шчуч. На міне некі такі моцны кашаль
напаў, цэлы дзень языка ў рот ні ўкладаю. Дземорава Шчуч.
Язык у роце не ўкладае. Вельмі гаваркі, балбатлівы. Ці чуў ты калі, кап Фэля ды
маўчала, яна ш языка ў роце ні ўкладае. Альбярцін Сл. Гэта такі ўжэ нарадзіўся – язык
у році ні ўкладая, можа гаварыць суткамі. Бабынічы Сл. Што за балбатун, язык у роце
не ўкладае. Каменка Шчуч.
Язык у сраццы сядзіць у каго. Здзек. Хто-н. баіцца ці асцерагаецца выказацца.
Нідаўно ты ш крычала, а ціпер што, язык у сраццы сядзіць?! Юравічы Дзятл.
Язык усунуць. Няўхв. Умяшацца без патрэбы ў гаворку. Вечна ты, маці, язык усуняш,
калі ні трэба. Стары Двор Шчуч. Было п усё добро, аля гэта халера язык усунула, і людзі
насьцярожыліса, а тады атказаліса купляць карову. Бабіна Гродз.
Язык ходзіць як у сабакі хвост у каго. Няўхв. Хто-н. залішне гаваркі, не ў меру
балбатлівы. У тваёй гэтай падругі язык ходзіць як у сабакі хвост. Глядавічы Маст.
Язык што цэп літоўскі ў каго. Хто-н. умее добра, складна, гладка гаварыць. У яго
язык што цэп літоўскі, ні на мінуту ні змаўкае. Рудзішкі Ашм.
Язык як брытва ў каго. Хто-н. вельмі дасціпны, знаходлівы ў размове. Язык як
брытва ў цябе. Ганчары Лід. (МСГВ, 572).
Язык як дзедава пуга ў каго. Хто-н. вельмі гаваркі, залішне балбатлівы. Язык як
дзедава пуга. Глаўсевічы Сл. (ППФВ, 72). Яна табе што хочаш скажа, у яе язык як
дзедава пуга. Монькавічы Маст.
Язык як мянтушка. Хто-н. вельмі гаваркі, залішне балбатлівы. Язык як мянтушка.
Чамяры Сл. (ППФВ, 72).
Язык як падвешаны ў каго. Хто-н. умее добра, складна, гладка гаварыць. У нашага
Сьцяпана язык як падвешаны. Маўчаць ён ні можа. Замасцяны Шчуч. Язык у цябе
Дадатковыя словы
дзембрава
6 👁