Язык заплёнтваецца ў каго. Няўхв. Хто-н. не можа выразна гаварыць, сказаць што-н.
Ты ш падумай! Гэто ш трэбо так набрацца, што аш язык заплёнтваецца. Кавалі Бераст.
Зноў недзя налізаўся, ужэ язык заплёнтваецца. Мацвееўцы Ваўк.
Язык з'еў. Маўклівы, негаваркі. Ну што ты, язык з'еў, паздароўкайся сь цёткай.
Голдава Лід.
Язык каўтануць. Адчуць задавальненне ад чаго-н. смачнага. Як пакаштавала тое
стравы, дык і язык каўтанула. Во дык ядзэньня. Копаніха Смарг.
Язык мець. Умець складна гаварыць, быць гаваркім. Язык то ён мая, толькі брахаць
умея. Жылі Іўеў. (СПЗБ-3, 63). Сын ні такі, як бацька, – язык мая, з каждым можа
пагаварыць. Бабіна Гродз.
Язык можна праглынуць. Што-н. вельмі смачнае. Гэта кабета ўмее гатовіць. Як
прыгатовіць што, паставіць на стол, язык можна праглынуць. Лаздуны Іўеў.
Язык мылам прамыць каму. Няўхв. Прымусіць замаўчаць каго-н. Табе што, можа
язык мылам прамыць? А то натта многа пляцеш бес толку. Шадзюны Астр.
Язык на бараду (на бораду) вылез у каго. Хто-н. стаміўся ад цяжкай працы,
фізічнай нагрузкі. Пакуль Шура с хаты выбярацца на поля, у Івана ўжэ язык на бораду.
Працуя, мучыцца як катаржны. Старына Маст. Такія сумкі былі цяшкія, што ледзьва
данясла дадому, язык у міне на бараду вылес. Пагранічны Бераст. Так сьпяшалася на кіно,
што аж язык на бараду вылез. Пеляса Воран.
Язык на бараду (на бораду) высалапіўшы бегчы, прыбегчы, паляцець і пад.
Вельмі хутка, спяшаючыся. Дазналася, што муку ў амбар прывязьлі, то й паляцела язык
на бораду. Монькавічы Маст. Ляцела язык на бараду высалапіўшы, думала, спазьнілася.
Караневічы Гродз. Ляцела я на той аўтобус язык на бараду высалапіўшы, кап не
спазніцца. Копаніха Смарг. Ганна цэлы дзень бегала язык на бараду высалапіўшы.
Багудзенка Навагр. Дазноўся, што ўжэ людзі мыюцца (у лазні), та й ён паляцеў язык на
бораду. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 82). А я ўжо думаю, што тут такоя сталася? То й
прыбегла язык на бораду. Нача Воран. (ЗНФ, 82). Ужэ на пеньсіі. А ляціць на работу язык
на бораду. Горкая Рута Карэл. (ЗНФ, 82). Пайшлі раней, а то зноў будзям бехчы язык на
бараду. Парэчча Гродз. Так бег, што аж язык на бораду, але ўсё роўна спазьніўся.
Мяшэтнікі Маст.
Язык на бараду высунуць. Стаміцца. Як паробіць трохі, ужо й язык на бараду
высуня, зусім стары мой дзет. Каменная Русота Гродз. (СГВ, 613). Во, бачыш, як пабегала
за каровамі, та й язык на бараду высунула. Бянькі Шчуч.
Язык на плячо бегчы і пад. Вельмі хутка. Так ужо сьпяшаўся, ляцеў язык на плячо.
Палубнікі Лід.
Язык па вушах б'ецца ў каго. Няўхв. Хто-н. залішне гаваркі, балбатлівы. Да работы
не натта, затое язык па вушах б'ецца. Копаніха Смарг.
Язык падвешаны ў каго. Хто-н. умее гладка, добра гаварыць, знаходлівы ў размове.
Ну, ідзе Віця, у таго язык падвешаны, зь любой патколкі выкруціцца. На работу ні
ходзіць, алі як напляце прычын, то і я пачынаю верыць. Амбілеўцы Шчуч.
Язык па-за вушшу ходзіць у каго. Хто-н. залішне гаваркі, балбатлівы. У паштальёнкі
што ні запытай, то ўсё пра ўсіх ведае і раскажа, у яе язык па-за вушшу ходзіць. Хутар
Праважа Воран. Вар. язык за вушамі (па-за вушшу) ходзіць.
Язык паласкаць. Няўхв. Пляткарыць, займацца пустымі размовамі. Яна ў магазіне
толькі сядзіць і язык палошча. Жупраны Ашм. Вар. язык (зубы) паласкаць (папаласкаць).
Язык паляцець можа. Што-н. вельмі смачнае. Ідзіця есьці, дзеці, цыпяліны. Такія,
што язык паляцець можа. Ні хочаця?.. То я зарас усе зьем і вам ні пакіну. Навасяды Ашм.
Язык прыкусіць. Гл. прыкусіць язык
Дадатковыя словы
бецца, зеў
6 👁