Трымаць язык на павадку (на прывязі, на рамушку). Захоўваць што-н. у тайне, не
расказваць, маўчаць, калі трэба, не прагаварыцца. Нешто ты натто разорахаўсё, глядзі,
кап потым кепско ні было, трымай лепяй свой язык на рамушку. Задвор'е Зэльв. Хітры
быў, трымаў язык на паватку. Зенявічы Навагр. Як прыдзеш да іх у хату, то глядзі,
трымай язык на рамушку. Бенявічы Лід. Ты лепш трымай язык на прывязі, ні ляпай абы-
чаго. Сялявічы Сл.
Укараціць язык каму. Паграж. Прымусіць каго-н. замоўкнуць. Ці ні стыдна табе
так гаварыць на старую. Я табе ўкарачу язык за такія словы. Казакоўшчына Воран.
Хоць на язык наступі каму. Хто-н. не любіць многа гаварыць, маўклівы, негаваркі.
Як цьвярозы, то хоць на язык яму наступі, а як вып'е, то ого-го, дзе толькі і словы
бяруцца! Забалаць Воран. (ЗНФ, 76). А чаго ты пайдзеш на той схот? Выступадзь жа
ты ні будзяш, табе ш хоць на язык наступі. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 76). Другая п
агрызнулася, а Ганьні хоць на язык наступі. Конна Зэльв. (ЗНФ, 76).
Хто цягнуў (пацягнуў, цягне) за язык каго. Невядома чаму, навошта сказаў хто-н.
штосьці недрэчнае, несвоечасовае. Хто цібе цягнуў за язык гаварыць усё гэта? Крупіцы
Маст. Крычаць на мяне пачала, а я і сама ні ведаю, хто мяне пацягнуў за язык. Руда
Яварская Дзятл. Хто цябе цягне за язык? Сядзі і маўчы! Верцялішкі Гродз.
Што на язык прыйдзе гаварыць і пад. Няўхв. Абы-што, пустое. Плявузгае што на
язык прыйдзе, а ты тут сядзі і слухай яго. Аляксандраўшчына Зэльв.
Язык абабіць. Стаміцца гаварыць, прасіць, пераконваць у чым-н. Я ўжэ язык абабіла,
гаворачы яму гэта. Красулі Шчуч.
Язык аб зубы біць. Няўхв. Гаварыць пустое, балбатаць. Зіна толькі язык аб зубы біла,
а нічога толкам не сказала. Васілевічы Гродз. Што ты язык аб зубы б'еш, слухаць няма
чаго. Дайлідкі Астр. Як зьбяруцца, то могуць цэлы дзень язык аб зубы біць. Сухмяні Гродз.
(СГВ, 613). Хваціць язык аб зубы біць, пара за работу брацца. Паўлава Сл. Ідзі дахаты
рабі што, а ні тут сядзіш язык аб зубы б'еш. Задварані Свісл.
Язык аднімаецца (аднімаўся, адняўся) у каго. Хто-н. страчвае здольнасць гаварыць.
Ад страху ці хвалявання. І так было страшно, аш язык аднімаўса. Казакоўцы Маст. Так
напалохаласа... Хачу слово сказаць і ні магу – язык адняўса. Бабіна Гродз.
Язык без касцей (без косці) у каго. Асудж. Хто-н. вельмі балбатлівы, любіць шмат
пагаварыць. Цэлы дзень гаворыць і гаворыць, мабыць, у яго язык бес касьцей. Рось Ваўк.
Язык ш у яе бес касьцей, вот таму і меля што папала. Малі Астр. У яе язык без косці –
што хоча, то хвошча. Малі Астр. (СПЗБ-5, 296). Язык без косці, што захоча, тое схвошча.
Зарудаўе Маст. (МСГВ, 616).
Язык высалапіўшы. Гл. высалапіўшы язык.
Язык да зубоў прырос у каго. Хто-н. замоўк, страціў здольнасць гаварыць ад страху,
нечаканасці. Калі маці ўбачыла, што гарыць Аленчына хата, слова вымавіць не змагла, у
яе язык да зубоў прырос. Карпейчыкі Шчуч. Што маўчыш, язык да зубоў прырос ці што?
Валянчыцы Шчуч.
Язык за вушамі ходзіць у каго. 1. Хто-н. залішне гаваркі, балбатлівы. На гэту справу
трэ пасылаць чалавека сур'ёзнаго, а ні таго, у каго язык за вушамі ходзіць. Шастакі Шчуч.
2. Хто-н. хутка гаворыць. С Сымонам згаварыцца ні кажды зможа, у яго язык за вушамі
ходзіць: у адну мінуту сто слоў выпаліць. Шастакі Шчуч. Вар. язык за вушамі (па-за
вушшу) ходзіць.
Язык за вушы закручваецца ў каго. Няўхв. Хто-н. празмерна балбатлівы, гаворыць
многа лішняга. Ні давярай яму сваіх сякрэтаў, у яго язык за вушы закручваяцца, у яго німа
сякрэтаў. Алекшыцы Бераст.
Язык закусіць. Гл. закусіць язык
Дадатковыя словы
беш, выпе, задворе, разбрахаўсё, сурёзнаго
7 👁