Закусіць язык. Раптоўна замоўкнуць, устрымацца ад размовы. Той, бывало, як
прыкрыкня, то яна мігам закусвала язык. Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 32). Я ш цібе прасіла
закусіць язык, дык ні паслухаў, а ціпер сам ні рады. Дварэц Дзятл. (ЗНФ, 32). Знайшоўся
мне такі разумнік! Яйко курыцу вучыць… Закусі язык, а то заробіш у міне. Налібакі
Навагр. (ЗНФ, 32). Як глянуў на яе, мігам язык закусіла. Любча Навагр. Гаварыла,
гаварыла, аж раптам язык закусіла, Валю ўбачыла. Лежневічы Іўеў.
Круціць язык. Гаварыць не на сваёй мясцовай гаворцы. Я гавару па-простаму, а ты
круціш язык. Малі Астр. (СПЗБ-3, 403).
Меле язык чый. Няўхв. Хто-н. гаворыць абы-што, без толку, лішняе. Калі меля млын,
то гэто добро, калі меля язык – кепско. Гарнастаевічы Свісл.
На гарачы язык нагаварыць і пад. У стане ўсхваляванасці, раздражнення,
запальчывасці, злосці (сказаць што-н. лішняе). Прабачай, я табе многа чаго нагаварыла
на гарачы язык. Ганчары Лід.
На язык бойкі. Гл. бойкі на язык.
Не язык а пямяло ў каго. Няўхв. Хто-н. схільны да балбатлівасці, пустаслоўя. У цібе
ні язык а пямяло, спачатку падумай крыху, а потым гавары. Дакудава Лід.
Павярнуць язык. Няўхв. Намерыцца, адважыцца сказаць што-н. Некаму ш трэба
было павярнуць язык, кап такое сказаць на мяне. Вераскава Навагр.
Пачасаць язык (языкі). Пагаварыць, папустасловіць. Старым абы толькі пачасаць
языкі. Сакольнікі Свісл. Хай толькі ўбачаць каго пьяным, ужэ будзя пра што пачасаць
языкі. Каменка Бераст.
Праглынуць язык (языкі). Перастаць гаварыць, замоўкнуць. Чаго ты стаіш? Ці
праглынуў язык? Кажы, што табе трэба. Міжэвічы Сл. (СГВ, 604). Ну вы ні маўчэця,
гаварэця што, а то языкі праглынулі. Студзянец Ваўк.
Прыкусіць язык. Раптоўна замоўкнуць, перастаць гаварыць. Ты прыкусі язык трохі,
а то задоўгі маеш, суняш свой нос дзе ня трэба. Вігушкі Іўеў. (СГВ, 604). Хіба табе
сказалі ніпраўду, што ты прыкусіла язык. Вераскава Навагр. Прыкусі язык, а то палучыш,
будзяш біты! Манцавічы Лід. Прыкусі язык. Хамуты Гродз. (СНМ, 190). Пэўна, ён язык
прыкусіў бы, каб тут наша Аньця была. Рудня Стаўб. Што ён тут ні гаварыў, а як
убачыў, што жонка ідзе, адразу язык прыкусіў. Навасады Навагр.
Прыцяць язык. Раптоўна замоўкнуць, перастаць гаварыць. Скумекаў што да чаго
седзячы на печы, ды ціхенька прыцяў язык. Асіпаўцы Воран.
Распусціць язык. Няўхв. Гаварыць лішняе, непатрэбнае, непрыстойнае. Сьціхні! І ні
брытка, распусьціла язык! Залацеева Зэльв.
Спрытны на язык. Часцей ухв. Вельмі гаваркі, дасціпны ў размове. Яму німа чаго
баяцца, ён спрытны на язык, заўсёды знае, што трэба сказаць. Волькавічы Ашм.
Тачыць язык (языкі). Асудж. Пляткарыць, дазваляць сабе гаварыць лішняе. Не
ўсьпела яна прайсьці міма, а яны ўжо точаць языкі. Харосіца Навагр. Вот, ні маюць чаго
рабіць, то во сядзяць, языкі точаць. Шыганы Сл. Есьць у нас такія, што толькі цэлымі
вечарамі і точаць языкі. Рамашкі Шчуч. Хлебам ні кармі, а дай каго абгаварыць, ёй абы
языка тачыць. Хрустава Свісл.
Тнуць язык. Няўхв. Несвоечасова, недарэчы ўмешвацца ў размову. Не тні языка, дзе
не трэба. Малі Астр. (СПЗБ-5,101).
Трымаць язык за зубамі. Захоўваць што-н. у тайне, не расказваць, маўчаць, калі
трэба. Ты лепяй трымаў бы язык за зубамі, а не гаворыш, чаго ні паложано. Студзянец
Ваўк. Ты ў міне глядзі, трымай язык за зубамі, нікому ні пісьні. Лаша Гродз. (СНМ-2, 274).
Вар. трымаць (дзяржаць) язык за зубамі.
Трымаць язык на клямцы. Захоўваць што-н. у тайне, не расказваць, маўчаць, калі
трэба, не прагаварыцца. Раскажу табе пра Гэльцю, але ці зможаш ты трымаць язык на
клямцы? Канвелішкі Воран
9 👁