Хай яно вы´тане (затане). Выкл. Выказванне незадавальнення, роспачы, адчаю. Вот такоё было, тады быў заўсем другі абычай. Бядней жылі, але былі вясёлыя, ні ругаліся так, як ціперака, не-а, а ціпер страшна, хай яно вытаня. Парэчча Гродз. А хай яно вытаня! Рукі баляць, ногі баляць, рабіць ні магу. Дварчаны Шчуч. Хай яно вытаня с такім жыцям! Залужжа Стаўб. Хай яно затане тоўстым быць – параз'ядаліся, як лані. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-2, 257). Хай яно затане! Калі ўжэ гэта гора кончыцца, калі ўжэ паляхчэя. Чаплі Лід. Хай яно затане з гэтай работай, німа ёй канца! Пескі Маст. Вар. хай яно вытане (затане). Хай яно праваліцца (заваліцца). Выкл. Выказвання розных адмоўных пачуццяў. Хай яно праваліцца с такім жыцям, прасьветлай мінуты ні маю, усе рабі і рабі. Бабіна Гродз. Вядро зусім паламалася, а хай яно заваліцца с такой работай! Малая Воля Дзятл. Вар. няхай (хай) яно праваліцца (заваліцца). ЯРМАЧКА. Пайсці да Ярмачка. Памерці, загінуць. Трымайся за бартэ лоткі, а то ні дай Бох пойдзяш да Ярмачка. Гарадкі Дзятл. ЯРМО. Ярмо цягнуць. Цяжка працаваць на каго-н. Дваццаць год ярмо цягнулі, на паноў рабілі. Першамайск Шчуч. (МСГВ, 575). ЯРША. Пад ярша. Від прычоскі. Наш Міхалко любіў пад ярша патстрыгацца, яго Яршом і празывалі. Лаша Гродз. (СНМ-2, 70). ЯСЁ. Як глупы Ясё хадзіць. Іран. Смешна (выглядаць). Натто многа ні састрыгай валасоў, а то будзяш хадзіць як глупы Ясё. Калбасіна Гродз. ЯСЬКА. Як Яська з канапель выскачыць. Вельмі нечакана, знянацку. Выскачыў як Ясько с канапель. Клюкоўцы Бераст. Яська ў лес а Манька па дровы. Няўхв. Нязладжана, нядружна (рабіць што-н.). Вы старайцяса ў тахт касой махаць, а то палучаяцца Яська ў лес а Манька па дровы. Навасёлкі Гродз. ЯСЯ. Як у Яся ў торбе дзе. Неўпарадкавана, непрыбрана дзе-н. У шкафі ў нас як у Яся ў торбі, ні разбярэш, дзе што ляжыць. Дарагляны Маст. Во толькі госьці паехалі, на стале як у Яся ў торбі. Альхоўка Навагр. У хаці ні пралесьці, як у Яся ў торбі. Мілявічы Маст. Ля хаты такі парадак, як у Яся ў торбе. Навасёлкі Дзятл. ЯЎМІНА. Як Яўміна каўбасу. Няўхв. Неакуратна, абы-як (памыць, зрабіць што-н.). Памый падлогу. Толькі акуратна, не так, як той рас памыла, як Яўміна каўбасу. Баброўнікі Гродз. ● Раней у вёсцы кожная гаспадыня рабіла каўбасы, для чаго перш трэба было добра пачысціць і памыць кішкі. А Яўміна гэта рабіла не вельмі акуратна, таму яе каўбасы атрымліваліся з непрыемным пахам. ЯШЧАРКІ. З-пад яшчаркі яйка выме. Ухв. Вельмі хітры, пранырлівы, вёрткі, зухаваты. Гэта табе не Ігнась, яго дзет, гэты з-пад яшчаркі яйка выме, калі яму дужа што захочацца. Вензавец Дзятл. Гадаваў дзевяць дзяцей, круціўся, як вуш. Пра мяне казалі – с-пад яшчаркі яйка вымець. Горшавічы Астр. Вар. з-пад гадзіны (гадзюкі, гада, жабы, яшчаркі) яйкі (яйка) выбера (выме, выхапіць, дастане). ЯШЧЭ. Яшчэ той. Часцей няўхв. Самы сапраўдны. О, гэта прайдзісьвет яшчэ той, многім уеўса ў пячонкі. Бабіна Гродз. Вар. яшчэ (ашчэ) той
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паразядаліся
5 👁