З камарову дзюбу. Параўняць дзюбу. Гаворкі Гродзеншчыны неаднастайныя, належаць да розных дыялектных групаў, маюць рэгіянальныя моўныя адметнасці. Той самы лексічны кампанент у складзе фразеалагізма можа фармальна адрознівацца. У сувязі з гэтым узнікла пытанне, як будаваць рэестравую частку слоўнікавага артыкула, ці адлюстроўваць усе дыялектныя разнавіднасці кампанентаў, ці аддаць перавагу пэўнаму. Быў абраны наступны найбольш мэтазгодны і рацыянальны шлях. Калі словы адлюстроўваюць неаднолькавыя заканамернасці фанетычнай ці марфалагічнай сістэмы розных гаворак, то сярод іх выбіраецца інварыянт, адпаведны літаратурнаму вымаўленню і напісанню. Напрыклад, з двух варыянтаў горла шырокае – горло шыроко, Бог жыве – Бог жывець, загалоўкавым будзе першы, другі знаходзіць сваё месца ў прыкладах-сказах. Аднак розныя тыпы лексічных дыялектызмаў (лексічна-фанетычных, лексічна-словаўтваральных, лексічна-марфалагічных, уласна лексічных) захоўваюцца: ВАРОЦЯХ. Вісець на вароцях. ГОЛАЎ. Браць у голаў. ЯБЛЫКА. На горкае яблыка. ВОРКАМ. Пыльным воркам біты. Праблемным з'яўляецца размяшчэнне ўласна фразеалагічных варыянтаў: падаваць іх разам ці паасобку. Напрыклад, фразеалагізм як венік рэалізуецца яшчэ ў лексічным варыянце як электравенік. Апорныя кампаненты гэтых двух варыянтаў не супадаюць і пачынаюцца на розныя літары – в і э. Узнікае пытанне, пад якой літарай распрацоўваць гэты фразеалагізм у слоўніку. Выйсце знойдзена наступнае. Кожны варыянт апісваецца як асобны фразеаграфічны аб'ект, на сваім алфавітным месцы, пад сваім вакабульным словам. Але каб даць чытачу інфармацыю пра варыянтнасць фразеалагізма, у канцы і аднаго, і другога слоўнікавага артыкула за скарачэннем Вар. прыводзіцца яе факталагічны малюнак: ВЕНІК. Як венік. Вельмі (жвавы, рухавы, шустры і пад.). Андрэй усюды паспявае, шустры як венік. Трокенікі Астр. Вар. як венік (электравенік). ЭЛЕКТРАВЕНІК. Як электравенік. Вельмі (жвавы, рухавы, шустры і пад.). Што за дзіця… То туды, то сюды, ні мінуты ні пасядзіць, шустры як электравенік. Косцевічы Астр. Вар. як венік (электравенік). Такая самая працэдура вылучэння апорнага кампанента і апісання пад ім як гнездавым датычыць іншых фразеалагічных варыянтаў: фразеалагічна-фанетычных, фразеалагічна-марфалагічных, фразеалагічна-словаўтваральных, канструкцыйна-колькасных і інш., напрыклад: АЧЫМА. Палаць ачыма. Вар. палаць вачыма (ачыма). ВАЧЫМА. Палаць вачыма. Вар. палаць вачыма (ачыма). ЧОРТ. Чорт ногу зломіць. Вар. чорт ногу зломіць; чэрці ногі зломяць. ЧЭРЦІ. Чэрці ногі зломяць. Вар. чорт ногу зломіць; чэрці ногі зломяць. ГОЛЫ. Голы-босы. Вар. голы-босы ‹і Богу праціўны›. БОГУ. Голы-босы і Богу праціўны. Вар. голы-босы ‹і Богу праціўны›. Толькі ў тых выпадках, калі варыянты фразеалагізма адшукваюцца пад адным гнездавым словам, у адной алфавітнай пазіцыі, у адным слоўнікавым артыкуле, усе яны падаюцца разам: НОГІ. Ледва (ледзь, ледзьве) ногі прыцягнуць (дацягнуць, давалачы). СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ Многія фразеалагізмы маюць абмежаваную спалучальнасць са словамі. Калі фразеалагізм мае валентна абмежаванае значэнне, г. зн. спалучаецца толькі з адным словам ці невялікай групай слоў, то гэтыя словы прыводзяцца пасля загалоўкавага фразеалагізма курсівам:
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁