Як горкае яблыка надакучыць і пад. Вельмі моцна, невыносна. Піскля гэта і зноў
пішчыць, ні магу слухаць, надаела як горка яблыко. Каленікі Гродз. (СНМ-2, 175).
ЯБЛЫКІ. Павыкідала ў яблыкі. Гл. у яблыкі павыкідае (павыкідала).
У яблыкі. З цёмнымі круглымі плямамі на поўсці. Пра каня. Конь у яблыкі. Заполле
Івац. (ДСК, 236).
У яблыкі павыкідае (павыкідала) каго. 1. Зробіцца тлустым, поўным, з цёмнымі
круглымі плямамі на поўсці. Пра жывёлу. Ціпер на конях мало чаго робяць, а кормяць
добро. То катораго ў яблыкі павыкідая. Дарашкевічы Шчуч. (ЗНФ, 74). У нашаго
ўчастковаго натто ш добры конь, у яблыкі павыкідало яго. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 74).
Нашу цялушку павыкідала ў яблыкі. Раманавічы Шчуч. (СГВ, 602). 2. Чый-н. твар
пакрываецца чырвонымі круглымі плямамі. Пра п'янага чалавека. Васіль учора перапіў,
то зноў у яблыкі павыкідала. Чуркі Ашм. (ЗНФ, 74).
Яблыкі аднае яблыні. Часцей няўхв. Абсалютна аднолькавыя, адзін не лепшы за
другога. О, гэта яблыкі аднае яблыні, які бацька, такі і сын. Каменка Шчуч. Што брат,
што сятра – яблыкі аднае яблыні. Моцевічы Лід. Адразу відаць, што Воля з Таняй яблыкі
аднае яблыні. Курыловічы Маст. Маці і дачка – яблыкі аднае яблыні. Ферадкі Сл.
ЯБЛЫКУ. Яблыку няма (не было) дзе ўпасці. У вялікай колькасці. Пра людзей у
якім-н. месцы. Наехала столькі гасьцей, яблыку німа дзе ўпасць. Радзюкі Навагр. Яблыку
няма дзе ўпасці. Абуховічы Гродз. (СНМ, 196). На кірмашы было столькі людзей, што
яблыку ні было дзе ўпасьці. Ваўчкі Сл.
ЯБЛЫЧКА. Узяць за яблычка каго. Рашуча ўздзейнічаць на каго-н., прымушаючы
паступаць пэўным чынам. У міліцыі як узялі за яблычко, та прызноўса, усё расказоў.
Бабіна Гродз. Там зь ім цацкацца ні будуць, быстро вазьмуць за яблычко, нябось,
вазьмецца за розум. Скрагі Шчуч.
ЯГЛЫ. Яглы´ з макам. Іран. Зусім нічога. – Чаго п такога смачнага зьесьці? – А яглы
з макам ні хочаш? Тракелі Воран. ● Яглы – параўн. польск. jagły 'прасяная каша'.
ЯГНЯ. Паслаць ягня на споведзь да ваўка. Прымусіць каго-н. выконваць
непасільную ці небяспечную справу. Ну й куды ты гэто горко дзіця выправіў? Паслаў
ягня на сповяць да ваўка. Скрыдлева Навагр.
Як ягня паслухмяны. Вельмі, ва ўсім (паслухмяны). Паслухмяны як ягня.
Алянішчаўка Шчуч. (ППФВ, 50).
ЯГНЯЦІ. Як з ягняці воўны з каго. Вельмі мала карысці з каго-н. Што зь яго
возьмяш, зь яго як зь ягняці воўны. Данцы Маст.
ЯГО. Каб яго. Выкл. Выказванне адмоўных адносін да каго-, чаго-н. Калісь добра
было, і не сварыліся, ніхто ні гаварыў, што бедна, а ціпер усё адно трэба за багацтва,
кап яго. Ражкі Свісл.
Тулькі яго і бачылі каго. Хто-н. хутка знік, схаваўся, прапаў і пад. Як паглядзеў, што
б'юцца, та ён, доўго ні чакаючы, хамуль-хамуль с хаты, тулькі яго і бачылі. Рагачы Гродз.
(СНМ-2, 247). Я тут да яго, а ён як сігане прас плот; пашоў, як дым, тулькі яго і бачылі.
Кашэўнікі Гродз. (СНМ-2, 209). Ніхто ні згледзеў, як ён шмыгануў с хаты, тулькі яго і
бачылі. Луцкаўляны Гродз. (СНМ-2, 267). Міхась паглядзеў, што тут, брат, піво ні
пераліўкі, і – у ногі, тулькі яго і бачылі. Літвінкі Гродз. (СНМ-2, 174). Ён ішоў, ішоў, а
потым як ламане за хату – тулько яго і бачылі. Хамякі Гродз. (СНМ-2, 120).
Хай на яго. Выкл. Выказванне незадавальнення чым-, кім-н. Хай на яго, ніяк не
перастае трусца, ніяк не выпадая выходзіць цяпер з дому. Пескі Бераст. (СГВ, 488).
Хай яго (яе, іх). Выкл. Выказванне незадавальнення, адмаўлення чаго-н. Такі дошч
цэлы дзень, хай яго, с хаты носа ні высуняш. Бабіна Гродз. Хай іх з гэтымі бубначамі, калі
я іх пагадую? Сялец Смарг. (СГВ, 66). Сначала было трудна, хай яго, было работы.
У калхозі трэба было хлапок цяпаць, палоць. Мількаўшчына Гродз. (ДМГ, 47). Хай яго
Дадатковыя словы
бюцца, пянага
7 👁