чужынцы, звалкавалі майго таварыша на горкі яблык. Заполле Івац. (ДСК, 91). Вар. на
(у) горкі яблык; на (у) горкае яблыка.
На кіслы яблык збіць, злупіць. Вельмі моцна, бязлітасна. Учора Петруковы хлопцы,
хуліганы гэтыя, зьбілі майго Васіля на кіслы яблык. Апіта Іўеў. (ЗНФ, 48). Ні чапай ты
яго, а то як разлуецца, на кіслы яблык зб'е, месца жывога ні пакіня. Юрацішкі Іўеў.
(ЗНФ, 48). Папробуй толькі ні паслухай, на кіслы яблык саб'ю. Волькавічы Ашм. Вар. на
кіслы яблык (на кіслае яблыка).
На чорны яблык збіць. Вельмі моцна, бязлітасна. Зноў зьбіў Лёдзю на чорны яблык,
німа на яго ніякай управы. Заполле Шчуч. Вар. на (у) чорны яблык; на чорнае яблыка.
Сцерці ў горкі (у кіслы) яблык каго. Жорстка расправіцца з кім-н. Ён быў такі
дужы, што мог сьцерці цябе ў горкі яблык. Кямелішкі Астр. Як разлуецца, дык такі
страшны, можа любога сьцерці ў кіслы яблык. Паляны Ашм. З ім дужа ні пагуляяш, як
што ні па яго, можа сьцерці ў кіслы яблык. Янканцы Ашм. (СГВ, 608).
У горкі яблык збіць. Вельмі моцна, бязлітасна. Цыгана злавілі і зьбілі ў горкі яблык.
Цыбары Лід. Зьбілі яго хлопцы ў горкі яблык. Дылева Лід. Бачыла яго ў больніцы, зьбіты
ў горкі яблык. Дзенькаўцы Маст. Яшчэ чапі міне хоць рас, будзяш зьбіты ў горкі яблык.
Ашмянцы Шчуч. Вар. на (у) горкі яблык; на (у) горкае яблыка.
У чорны яблык збіць. Вельмі моцна, бязлітасна. Бацька мяне толькі адзін рас у
чорны яблык зьбіў, за тоя, што патраціла кранік ат малочнаго бляшака. Седліска Воран.
Зьбіла сваго Антука ў чорны яблык, пэўне, зь нядзелю на двор ні акажацца. Асіпаўцы
Воран. А хто ш цябе зьбіў у чорны яблык? Аш глядзець страшна. Монтацішкі Смарг.
Вар. на (у) чорны яблык; на чорнае яблыка.
Як горкі яблык надакучыць, абрыдзець і пад. Вельмі моцна, нязносна. Ты мне ўжо
зорыт як горкі яблык. Курчоўцы Воран. Як ты мне ўжо зорыт, як горкі яблык. Хутар
Праважа Воран. Ты мне так зорыд за месяц як горкі яблык. Пеляса Воран. Мой стары мне
абрыд як горкі яблык. Каменка Шчуч. Вар. як горкі перац (яблык, чэмер).
ЯБЛЫКА. Гнілога яблыка не дасць. Няўхв. Вельмі скупы хто-н. Ён такі скупяндзя,
што гнілога яблыка не дасць. Селішча Навагр. (ЖС, 27).
На горкае яблыка збіць. Вельмі моцна, бязлітасна. Зьбіла на горко яблыко, больш ні
пойдзя на возяро. Алекшыцы Бераст. Зьбіла Паўліка на горкая яблыко. Шурычы Свісл.
Зьбіла міне маці тады на горко яблыко. Косцевічы Ваўк. Пасьмей мне толькі пайсьці зь
імі – стаўку на горко яблыко, будзяш ведаць. Ляхавічы Зэльв. Зьбіў яе на горкае яблыка.
Краснае Карэл. Бацько зьбіў малоя на горкае яблыка. Сенна Навагр. Хіба я жыў не буду –
саб'ю на горкае яблыка, як выведзеш з цярпення. Кабакі Зэльв. (Стэц.-2, 250). Ні прыгнаў
усіх кароў с поля, та ў хаці злупілі Зютака на горко яблыко. Капцёўка Гродз. Нашто ш
ты дзіця зьбіла на горко яблыко, за што, ні магла пагаварыць, у вугал паставіць? Свіслач
Гродз. Яго зьбілі на горкае яблыко. Сакольнікі Свісл. Ля, Юркаваго хлопца на том тыньні
зьбілі на горко яблыко, прыехаў усей у сіняках. Старына Маст. Палезла ў чужы агарод, то
маці ссекла на горкае яблыко. Сенькавічы Івац. (ДСК, 217). Ты яго адлупцуй, мне скажы,
а збіваць дзіця на горка яблыко – гэта ўжэ залішне. Баброўнікі Гродз. (СНМ-2, 86).
Вар. на (у) горкі яблык; на (у) горкае яблыка.
На кіслае яблыка збіць, злупіць. Вельмі моцна, бязлітасна. Хай толькі верняцца
дахаты, я яго на кісло яблыко злуплю. Малыя Азёркі (ЗНФ, 48). Вар. на кіслы яблык
(на кіслае яблыка).
На чорнае яблыка збіць. Вельмі моцна, бязлітасна. Зьбіла яна тады Арцёма на
чорнаё яблыко, а ён усё роўна сваё робіць. Вольна Бар. Вар. на (у) чорны яблык; на чорнае
яблыка.
У горкае яблыка збіць. Вельмі моцна, бязлітасна. Сьцяпана зьбілі ў горкае яблыка.
Мардасы Шчуч. Вар. на (у) горкі яблык; на (у) горкае яблыка
Дадатковыя словы
збе, збрыд, збрыт, сабю
7 👁