ЮЗІК. Як Юзік з тычкаю насіцца. Неапраўдана ўдзяляючы шмат увагі чаму-н. Чаго ты носіся з гэтым кошыкам як Юзік с тычкаю? Ягнешчыцы Сл. ЮЗЯ. Як Юзя явэйшысава. Няўхв. Неразумны, бесталковы. Што зь ім гаварыць, ён як Юзя явэйшысава, пачне гаварыць адно, тады забываяцца і зусім пра другое. Забалаць Воран. ЮЛА. Як юла круціцца. Несупынна. Пра непаседлівага або пра старанлівага, клапатлівага чалавека. Пасядзі ты хоць мінутачку спакойна, ні круціся як юла. Падэйкі Воран. З раніцы да вечара бабуля круціцца як юла каля гэтых унукаў. Варняны Астр. ЮР. Юр надышоў на каго. Асудж. Хто-н. паводзіць сябе неспакойна. Юр некі на яго надышоў, усе недзе бяжыць, каб ён бегаў на вяроўцы. Старая Руда Гродз. (СНМ-2, 273). Юр узяў каго. Асудж. Хто-н. надзвычай неспакойны, не ў меру рухавы, не можа ўседзець, устаяць на месцы. Аціхні! Юр цібе ўзяў!.. Месца сабе ні знойдзяш! Вішнеўка Бераст. ЮРКА. Будзе Юрка ў споведзі сем бліноў з'еўшы. 1. Што-н. не адбудзецца, не выканаецца, не спраўдзіцца. Паўтарэ гадзіны малявалася, а ціпер хочаш на аўтобус усьпець. Пэўна... Будзя Юрка ў сповядзі сем бліноў з'еўшы. Кунеі Воран. 2. Невядома, ці адбудзецца што-н. – Яшчэ й высправядліваяся, што быў на рабоці. – Заўтра пайду, бу да буракоў прасядацяль прыказаў. – Мо так, а мо й гэтак. Будзя Юрка ў сповядзі сем бліноў з'еўшы. Асіпаўцы Воран. ЮРКУ. Не па Юрку шапка каму. Каму-н. не падыходзіць, не адпавядае, не пад сілу што-н. Ужо як наш хлопец, то такіх у сьвеці німа, вечна яму ні па Юрку шапка. Іўе Іўеў. Відаць, не па Юрку шапка, калі ўсё зводзіць на людзей, а сябе выгароджвае. Вялікія Свіранкі Астр. ЮХУ. Юху спусціць каму. Моцна, да крыві збіць каго-н. Біліся хлопцы, адзін аднаму юху спусьцілі. Апонаўцы Воран. Вар. спусціць юшку (юху). ЮШКУ. Спусціць юшку. 1. Разбіць нос да крыві. Гаварыла табе, ні лесь на гэтыя качэлі. Ні паслухаў міне і вось юшку спусьціў. Азярніца Сл. Юшку спусціць. Сцяпанішкі Маст. (МСГВ, 616; ППФВ, 72). 2. каму. Моцна, да крыві збіць каго-н. Ні задзірайся да іх! Хай адно дарвуцца – спусьцяць юшку! Век помніць будзяш! Стокі Свісл. Учоракавы на танцах нашы хлопцы так спусьцілі юшку лукаўскім хлопцам, што тыя хіба сюды больш носа ні сунуць. Пагранічны Бераст. Ты во лепш памаўчы, бо той распуснік табе спусьціць юшку, будзяш плакаць. Жылі Іўеў. (СГВ, 607). Вар. спусціць юшку (юху). ~ Я ~ Я. Каб я так жыў (жыла). Клятвеннае запэўненне ў чым-н. Дальбог, гэта праўда была, прысягнуць магу, каб я так жыў быў. Іванаўцы Гродз. (СНМ-2, 187). Дальбо, гэта праўда была, каб я так жыла. Дарашэвічы Гродз. (СНМ, 44). Каб я так здароў быў (здарова была). Выкл. Выказванне запэўнівання ў праўдзівасці сказанага, зробленага. Ні паедзя ён на вяселя, каб я так здароў быў, ні паедзя, ба грошай пашкадуя на падарак. Бабіна Гродз. Бярэця, гэта настаяшчы ліповы мёт, ні падробляны, каб я так здарова была. Круглікі Гродз. (СНМ, 93). ЯБЛЫК. З'есці боскі яблык. Пазнаць сутнасць дабра і зла. Анеля потымся яго кінула, гэтаго валацугу. Позно, але зьзела боскі яблык. Поразава Свісл. На горкі яблык збіць. Вельмі моцна, бязлітасна. Зьбіў Рымша пана на горкі яблык. Старыя Паддубы Шчуч. Зьбілі міне на горкі яблык, што месца німа жывого. Старое Сяло Зэльв. Ён зьбіў яе на горкі яблык. Дзям'янаўцы Дзятл. Збіць на горкі яблык. Пальніца Гродз. (ППФВ, 30). Бацька зьбіў яго на горкі яблык. Ваўчкі Сл. Заступілі ў цёмном месці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямянаўцы, зесці, зеўшы
11 👁