На шыю сесці каму і ножкі звесіць. Няўхв. Поўнасцю падпарадкаваць сабе,
выкарыстаць каго-н. у сваіх інтарэсах. Калі так будзяця паддакваць, то ён вам на шыю
сядзя і ношкі зьвесіць. Ёдкі Лід.
Сесці на шыю каму, каго. Няўхв. Поўнасцю падпарадкаваць сабе, выкарыстаць каго-н.
у сваіх інтарэсах. Ужо не жысьць, калі жонка села на шыю мужа. Жылі Іўеў. (ППФВ, 64).
У шыю перці. Груба, з лаянкай і пабоямі (перці, гнаць каго-н.). А потым праз усю
вёску яна перла яго ў шыю. Чамяры Сл.
Шыю намыліць. Гл. намыліць шыю.
Шыю скруціць. 1. Скалечыцца. Чаго ты там лазіш, зарас шыю скруціш. Ашмянцы
Шчуч. 2. каму. Жорстка расправіцца з кім-н. Такі ўмэнт табе шыю скруціць. Чамяры Сл.
(ЖНСл., 188).
ШЫЯ. Сцента шыя. Бяда, гора, шмат клопатаў. Ёй сьцента шыя, як я захварэю:
трэба самой усё рабіць, паліць у печы. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 37).
ШЭЛЕГ. Ні на шэлег чаго. Ніколькі, зусім (няма чаго-н.). У яго праўды ні на шэлег,
ён усе круціць, шукае дурнейшых за сібе. Путна Гродз. (СНМ-2, 272).
ШЭНДЗЕР. Як Шэндзер на цымбалах выйграць. Іран. Зусім не (выйграць,
выгадаць). Выграеш як Шэндзер на цымбалах. Кап так добра было п, то ніхто шанцу не
упусьціў бы. Бастуны Воран.
ШЭП. А´ні шэп. Абсалютна нічога не расказваць пра што-н. Кажу ш свайму сыну,
каб ні казоў пра гэты інцыдзент нікому, ані шэп. Талочкі Воран.
ШЭРА. Ні шэра ні бела не сказаць. Нічога пэўнага, канкрэтнага. – Пыталаса, ці
зьмеля маё збожо. – А ён што? – Анічого толкам ні сказаў, ні шэро ні бело. Старына Маст.
ШЭРСЦІ. Пайсці паверх шэрсці. Няўхв. Стаць непаслухмяным, кепска сябе
паводзіць. Яму ціпер ніхто ні ўкас, зусім пашоў паверх шэрсьці. Хадзілоні Шчуч.
ШЭРСЦЬ. Шэрсць гарыць (курыць) на кім. Ухв. і няўхв. Хто-н. надзвычай рухавы,
увішны, няўрымслівы. Ды якоё там зь яго вучэня будзя, калі на ём шэрсьць гарыць, ні
мінуты спакойно ні пасядзіць. Крывічы Зэльв. Як кіняцца ў работу, та шэрсьць на ім
гарыць. Гудзевічы Маст. Добрага сына Зося мая! Увесь час усё паробіць. Шэрсьць на ім
гарыць. Рамашкі Шчуч. Дачка такая вёрткая, шэрсць на ёй гарыць. Апонаўцы Воран. На
гэтым дзіцяці шэрсць гарыць, ніяк ні ўседзіць на месцы. Пеляса Воран. Каб яна пасядзела
спакойна ці пачытала, а то шэрсьць курыць на ёй, усюды свой нос усуня. Голдава Лід.
ШЭРШАНЬ. Як шэршань злы. Вельмі (злосны). Да яго сёньня лепш ні падыхоць.
С самаго ранку ходзіць злы як шэршань. Лунна Маст. Злы як шэршань. Кульбакі Лід.
Вар. як шэршань (шаршон, шарсцень).
~ Э ~
ЭЛЕКТРАВЕНІК. Як электравенік. Вельмі (жвавы, рухавы, увішны і пад.). Што за
дзіця... То туды, то сюды, ні мінуты ні пасядзіць, шустры як электравенік. Косцевічы
Астр. Вар. як венік (электравенік).
~ Ю ~
ЮДА. Юда скарыво´цкі. Абразл. Чалавек, які зводзіць, зманьвае на нядобрае. Ні
слухай ты яго, гэто ж юда скарывоцкі, давядзе ён цібе. Малая Бераставіца Бераст.
● Фразеалагізм узнік на аснове біблійнай прытчы пра Юду Іскарыёта, які прадаў Ісуса
Хрыста за трыццаць срэбранікаў.
ЮДАШ. Юдаш каліварыйскі. Асудж. Чалавек, які зводзіць, зманьвае на нядобрае,
звадыяш. От юдаш каліварыйскі, нагаварыў Бэрнусю на яго жонку, то ціпер там
нівядома што робіцца. Косцевічы Астр
12 👁