Як шыла ў мыла пайсці. Вельмі лёгка, спраўна, без перашкод. Вазьмем землю, станям фермярамі, і дзяла нашыя пайдуць як шыла ў мыла. Ранявічы Свісл. ШЫЛАМ. Узяць шылам кашы. Не дабіцца мэты, не атрымаць ніякага выніку, выгады. Бес толку, толькі час змарнавалі, прыехалі на кірмаш, калі ўсіх парасят папрадавалі – узялі шылам кашы, як гаворыцца. Буцілы Лід. Шылам брыты. З пабітым воспаю тварам. Харошы чалавек і добра сябе вядзе, але, як гэта кажуць, шылам брыты. Дварэц Дзятл. (ЗНФ, 81). Ціпер гэтай воспы й ні чуваць, а да вайны ў нас быў адзін дзет шылам брыты. Данілавічы Дзятл. (ЗНФ, 81). Шылам не парнеш дзе. Незадав. Немагчыма прабіцца, пралезці куды-н. з-за цеснаты, непраходнасці і пад. Дзе там да прылаўка дабярэся, калі кругом шылам ні парнеш. Нача Воран. (ЗНФ, 81–82). У аўтобусі сёня слабодно, а ў суботу ехаў, та было шылам ні парнеш. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 82). Шылам пабрыецца. Часцей ухв. Вельмі хітры, пранырлівы, зухаваты. Такі спраўны, нідзе ні прападзе, ён шылам пабрыяцца. Гнесічы Навагр. Шылам хлеб (кашу) есці. 1. Жыць у нястачы, не наядаючыся, галадаючы. Калі станяш і даляй так рабіць, та будзяш шылам хлеп есьці. Маркішы Гродз. (ЗНФ, 82). Што там за жыця было за польскім часам... Хоць і землю сваю мелі, аля ў нашай вёсцы многія сяраўно шылам хлеп елі. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 82). Шылам кашу есці. Лакно Гродз. (СНМ, 196). 2. Іран. Не мець сродкаў для існавання. Назарабляяш на травах... С такого заропку будзяш шылам хлеп есьці. Ужэ ляпей лісічыкі зьбірай, яны хоць плацяцца. Арлова Гара Шчуч. У нас раней людзі, можно сказаць, толькі зь лесу й жылі. Зямля ш якая – пясок. Каб ні лес, та шылам хлеп елі п. Бабіна Гродз. ШЫПУЛІ. Шыпулі абіраць. Пляткарыць, абгаворваць. Бабы як пасядуць, то цэлы вечар шыпулі абіраюць. Шылавічы Сл. (СГВ, 613). ШЫТА. Шыта-крыта. Спрытна, патаемна, у поўнай тайне ад іншых. У гэтага Мінчука ўсё добра выходзіць: куды Мікіта, там шыта-крыта. Міжава Маст. (СГВ, 644). Заўсёды ат людзей хаваліся, думалі, што ўсё будзе шыта-крыта. Ваўчкі Сл. Абы шыта- крыта. Лаша Гродз. (МСГВ, 578; ППФВ, 3). Маўчы, нікому ні кажы, хай будзе шыто- крыто. Няцечы Гродз. (СНМ-2, 272). ШЫШКА. Шышка яловая. Асудж. Чалавек, які надта высока ацэньвае сябе; важная персона. Во шышка яловая! Ні варты таго, а дзярэ нос і ён. Зубрава Шчуч. (ЗНФ, 82). Прыедзя на выхадныя, то – што то я! Шышка ялова! Хвалько нішчасны! Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 82). ШЫШКІ. Шышкі валяцца на каго. Усе непрыемнасці абрушваюцца на каго-н. Гэты трында ўсё разнёс, распляскаў, а ціпер на нас шышкі валяцца. Каленікі Гродз. (СНМ, 146). Зноў бяда ў іх хату, на Яна ўсе шышкі валяцца. Каліноўская Свісл. ШЫЮ. Накрахмаліць шыю каму. Іран. Пабіць, пакараць каго-н., расправіцца з кім-н. Біцца ён палес... Бітук... Накрахмалілі о шыю, ціпер маўчы, будзяш знаць. Курчоўцы Воран. Намыліць шыю каму. Моцна прабраць каго-н., выгаварыць з дакорам каму-н. Пачакай, прыдзяш дадому, я табе намылю шыю. Бярнатаўшчына Дзятл. Учора яму добра намыліліа шыю, як п'яны прывалокса. Сакольнікі Свісл. Твая намыліць табе шыю, што за бутэльку хватаяся. Райца Карэл. Вось дзе каму трэба шыю намыліць за такую работу. Верцялішкі Гродз. А што на работу ні прышла, та дзірэктар шыю намыліць. Капцёўка Гродз. На шыю вешацца каму. Няўхв. Навязвацца, настойліва дамагацца прыхільнасці, сімпатыі. Яна, набовіч, сама да хлопца на шыю вешаецца, хоча, каб замуж узяў. Альшаніца Івац. (ДСК, 139). Бядовая дзеўка, сама на шыю хлопцам вешаяцца. Руда Івац. (ДСК
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны
12 👁