ШЧОКІ. Шчокі на плечы павесіць. Замаркоціцца, быць без настрою. Што ўжо шчокі на плечы павесіў? Заўтра сходзіш і пашукаяш сваю шапку. Дзітва Лід. ШЧУПАК. Як шчупак мокры. Вельмі (мокры). Рой так кепско сеў, та пакуль яго забраў, як шчупак стоў мокры. Бабіна Гродз. Мокры як шчупак. Іўе Іўеў. Як шчупак у сетцы затрапятацца і пад. Вельмі ўзбуджана, неспакойна, нервова (паводзіць сябе). Як сказала яму, што многа грошай мая, то затрапятаўся як шчупак у сетцы. Шылавічы Сл. ШЧЫПЕР. Як (чыста) шчыпер худы, тонкі. Вельмі (худы). Учора яго сын прышоў з арміі, а худы як шчыпер. Сянькоўшчына Сл. Была дзеўка як дзеўка, а ціпер тонка зрабілася чысто шчыпер. Старына Маст. А Божачко, а худзюшчы як шчыпер! Гнезна Ваўк. Заціснулася поясам, тонка як шчыпер. Ходараўцы Лід. ШЧЫПЦАХ. У шчыпцах трымаць. Вельмі строга, сурова, абмяжоўваючы свабоду дзеянняў. Мая дачка паслухмяная, бо я яе з малянькосьці дзяржу ў шчыпцах. Дарагляны Маст. ШЧЫПЦЫ. Узяць у шчыпцы каго. Рашуча ўздзейнічаць на каго-н., трымаць у падпарадкаванні каго-н. Марыся ўзяла адразу Міхася ў шчыпцы. Вішнеўка Бераст. ШЧЫТ. Шчыт у шчыт стаяць і пад. Побач. Пра хаты ці іншыя будынкі. З тваёй бабай мы дружно жылі, дзеўкамі разам хадзілі, а як павыходзілі замуш, то нашыя хаты шчыт у шчыт стаялі. Шкада, што рано баба да Бога пашла. Старына Маст. ШЧЭПКА. Як шчэпка ў пролупцы круціцца. Безупынна. Пра непаседлівага чалавека.Чаго ты круцісся, як шчэпка ў пролупца?! (СПЗБ-4, 111). ШЧЭПКУ. У шчэпку высахнуць. Вельмі моцна (схуднець). А маці наша, як захварэла, высахла ў шчэпку. Казловічы Зэльв. За гэту хваробу адно высах у шчэпку. Каралін Зэльв. Галя высахла ў шчэпку. Дарагляны Маст. Хворы ляжыць ужэ месяц, ні есьць, высах у шчэпку. Уселюб Навагр. Дзеўка высахла ў шчэпку. Геранёны Іўеў. Як пабыла месяц у шпіталі, то высахла ў шчэпку. Дзеркачы Зэльв. (СГВ, 583). ШЫІ. Ад шыі растуць ногі. Вельмі доўгія (ногі). Ты бачыла яе дочку? Сама то дзевачка невысока, адно ногі ат шыі растуць. Я такіх доўгіх і ні бачыла ні разу. Стокі Свісл. Вісець на шыі. Мець патрэбу ў неадкладным выкананні. Ворак салетры як пажычыла ў Яні, так і вісіць на шыі, усё аніяк ні зьбяруся аддаць. Заборцы Астр. Накласці па шыі каму. Насварыцца на каго-н., добра прабраць каго-н. Лядзі, ні рызыкуй, бо жонка накладзе па шыі. Дзянісава Дзятл. На шыі сядзець у каго, чыёй. Няўхв. Быць на чыім-н. забеспячэнні, утрыманні. А нас у мацяры на шыі чацьвёра дачок сядзела. Гарнастаевічы Свісл. (ДМГ, 9). От дзе сына выгадавала! Нідзе ні робіць, трэці месяц на маёй шыі сядзіць. Дзешкаўцы Свісл. Шчэ сын на маёй шыі сядзіць, шчэ ні робіць. Нагародавічы Дзятл. (МСГВ, 570). Мала мне сваіх дзяцей, так яшчэ Юрак на шыі сядзіць. Ваўчкі Сл. На шыі сядзець. Грандзічы Гродз. (СНМ, 187). ШЫЛА. Змяняць (памяняць) шыла на мыла. Іран. Дзейнічаючы неабдумана, пралічыцца, прагадаць, зрабіць не лепшы выбар. Як рабіў у канторы, хадзіў чысты, а цяпер на ферме робіць, заўсёды ў брудзе, ну й дурань, змяняў шыла на мыла. Лунна Маст. (СГВ, 592). Патсмажыла п лісічыкі, та хоць паелі п, а так прадала, ну і што ты за гэто купіш – паўкілі кілбасы, зьмяняла шыло на мыло. Бабіна Гродз. Лепш рабіў бы я на сваім трактары, а то памяняў шыла на мыла. Дубна Маст. І шыла не лезе. Каму-н. не да жартаў, не да смеху. Во ўчора вытвырыў, а сёньня і шыла ўжэ ні лезя. Старынкі Шчуч. Шыла на мыла выходзіць і пад. Амаль аднолькава, без прыкметнага выйгрышу, перавагі ў чым-н. Дарма езьдзіла, дарма шукала, вышло мне шыло на мыло. Агрызкі Маст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁