ўбіў то ўехаў. Накрышкі Дзятл. Што ўдоўб то ўехаў. Трацякі Бераст. (ППФВ, 72). А гэты хлопяц што ўбіў то ўехаў – ні паслухая. Руда Яварская Дзятл. Што хочаш (хоч). Абсалютна ўсё, усяго вельмі многа. Рабочыя – гэта сіла, яны што хочаш могуць зрабіць. Жытомля Гродз. (СНМ-2, 193). Торг быў багаты, што хочаш можно было купіць, абы грошы. Літвінкі Гродз. (СНМ, 144). Мае сястры мужык такі фамілейны, яго папрасі, то што хочаш табе зробіць. Кадзішкі Лід. (СГВ, 519). Пасьля сталі клубы. Яшчэ возьмуць ды драку падымуць, ды паб'юцца. Што хоч было. Лозкі Навагр. (ДМГ, 199). ШТУКА. Не штука. 1. Вельмі лёгка, запраста. Як слонца німа, та ў лесі заблудзіцца ні штука. Пыра Гродз. (СНМ-2, 86). Ні штука забіць крука, а ты злаві яго жывого. Бабіна Гродз. Нявелька штука. Справа простая. Развіткі зрабіць – нівелька штука, абы матэрыял быў, за вечар так і гатовыя. Прыгодзічы Гродз. (СНМ, 120). ШТУКІ. Штукі вырабляць. Няўхв. Дрэнна сябе паводзіць. Мне настаўніца зноў скардзілася, што ты штукі вырабляяш на ўроках. Зэльва Зэльв. Калі ўжо розуму набярэсься і перастаняш штукі вырабляць, ні ведаю. Пеляса Воран. Што ты тут шуткі вырабляяш, ідзі лепш бацьку ў гародзі памажы! Пугачы Шчуч. ШТУКУ. Выкінуць штуку. Нечакана ўчыніць што-н. незвычайнае, пераважна кепскае. Мой зяць сёньня выкінуў штуку: абяцаў прыехаць бульбу пабаранаваць, ды напіўся зраньня. Баруны Ашм. ШТУЧКІ. Штучкі выкідваць. Рабіць штосьці нечаканае, пераважна кепскае. Ён мастак штучкі выкідваць, ад яго нівядомо што можно чакаць. Дубна Маст. ШУГАНКУ. Шу´ганку даць каму. Спалохаць, запалохаць каго-н. Учора такую шуганку дзецям даў, што доўга будуць помніць. Манцякі Зэльв. ШУРАМ. Шу´рам-бу´рам. Няўхв. Хутка і абы-як (зрабіць што-н.). Пайшлі бурачны ліст спараткаваць. Доўга ні будуць. Згорнуць шурам-бурам што ў мяхе, што ў кучу і будуць ісьці назат. Амбілеўцы Шчуч. Вар. шуру´м-буру´м (шу´рум-бу´рум, шу´рам-бу´рам). ШУРКА. Як Шурка-модніца апрануцца і пад. Вельмі страката, безгустоўна. Чаго гэта ты адзелася як Шурка-модніца, скідай гэту сукенку, бо людзі пальцамі затыкаюць. Галавічполе Шчуч. ШУРПА. Як шурпа. Неахайны, з неахайным знешнім выглядам. Во, глядзі, дзеўкі, Гэля йдзе растрапаная як шурпа. Сонічы Гродз. (СГВ, 622). Ідзе як шурпа, така лахмата. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 508). ШУРУМ. Шуру´м-буру´м (шу´рум-бу´рум). Няўхв. 1. дзе. Вялікі беспарадак дзе-н. Падмяці падлогу, памый пасуду, а то ў нас у хаці шуру´м-буру´м. Дарагляны Маст. Што ў цібе на галаве? Адзін шуру´м-буру´м. Рамашкі Шчуч. 2. Хутка і абы-як (зрабіць што-н.). Да работы ні натто сьпяшая, а як і зробіць што, та тулько шу´рум-бу´рум. Старына Маст. Шу´рум-бу´рум – і ўсё зроблена, а як – ні ў галаве. Мядзюшы Воран. Вар. шуру´м- буру´м (шу´рум-бу´рум, шу´рам-бу´рам). ШУРУПА. Не хапае аднаго шурупа ў каго. Хто-н. дурнаваты, з дзівацтвамі. Хто ш яго возьмя на той трактар, калі ў яго ні хапая аднаго шурупа. Вензавец Дзятл. Вар. не хапае (не хватае) аднаго роліка (шурупа). ШЧАВЕЙ. Зайчы шчавей. Бат. Кісліца. Там кіслы зайчы шчавей расьце. Шчорсы Навагр. (МСГВ, 173). ШЧАНЁ. Шчанё вазавое. Лаянк. Кепскі чалавек. Пра дзіця, падлетка. Адыдзі атсюль, шчанё вазавоё, пакуль ні палучыла. Багушы Шчуч. ШЧАНЮК. Як шчанюк да року дурны. Груб. Вельмі (дурны, неразумны). Дурны ты як шчанюк да року. Каркуцяны Воран. ШЧАНЯ. Як шчаня да году. Груб. Вельмі (дурны, неразумны). Ты дурны як шчаня да году. Ляхавічы Зэльв. Вар. як сабака (шчаня) да году
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабюцца
11 👁